Пры паказе запісу ў любым з фарматаў поўнага прагляду ў правай верхняй частцы экрана выводзіцца гіперспасылка
для капіравання MARC-запіса з электроннага каталога.
Пры выбары гэтай гіперспасылкі на кліенцкую машыну перадаецца файл R{nnnn}.mrc,
які змяшчае адпаведны запіс у стандартным MARC-фармаце, дзе {nnnn} - унутраны унікальны нумар запісу ў электронным каталогу.
Паказ запісу ў фармаце: Поўнае апісанне
Поўнае апісанне змяшчае ўсе полі бібліяграфічнага запісу, уключаючы прадметныя рубрыкі і класіфікацыйныя індэксы.
Таксама маюцца кантэкстныя гіпертэкставыя спасылкі для пераходу на іншыя запісы па гэтай тэме, аўтарам
або класіфікацыйным індэксам.

У табліцы Захоўваецца ў: выводзяцца атрыбуты захоўвання ўсіх наяўных асобнікаў дадзенага выдання.
Для зарэгістраваных карыстальнікаў дадаткова адлюстоўваецца атрыбут Статус экземпляра,
які змяшчае інфармацыю аб бягучым статусе кожнага асобніка выдання
(поле Статус экземпляра будзе адсутнічаць, калі бібліяграфічны запіс апісвае серыю, часопіс у цэлым,
або артыкул у часопісе).
Калі экзэмпляр даступны для заказа, у полі Статус экземпляра адлюстроўваецца кнопка
ЗАКАЗАЦЬ. Пры націску гэтай кнопкі аўтаматычна фарміруецца патрабаванне
на дадзены экзэмпляр і захоўваецца ў так званым "кошыку заказаў" чытача, дзе будзе захоўвацца да таго часу,
пакуль карыстальнік не пацвердзіць зроблены заказ, або не скасуе яго.
На экране з'яўляецца паведамленне аб тым, што заказ паспяхова сфарміраваны.
Калі экзэмпляр недаступны для выдачы (выдадзены чытачу, на рэстаўрацыі, на выставе, згублены і г.д.),
у полі Статус экземпляра з'яўляецца надпіс "Экземпляр недоступны! … чаму?…".
Па спасылцы "чаму?", можна даведацца прычыну недаступнасці дадзенага асобніка.
Калі экзэмпляр у дадзены момант не заняты, але дастаўка з месца захоўвання ў пункт дастаўкі,
вылучаны чытачом пры рэгістрацыі, не робіцца, то ў полі Статус экземпляра
з'яўляецца надпіс "Заказ немагчымы".
Калі вольны экзэмпляр выдання маецца ва ўласным фондзе аддзела, абранага як пункт дастаўкі,
то для экзэмпляраў, якія знаходзяцца на захоўванні ў іншых фондах, у полі Статус экземпляра
з'яўляецца надпіс "Не выдаецца". Гэта ж паведамленне выводзіцца, калі чытач заказвае літаратуру на
абанемент і дадзены экзэмпляр з'яўляецца адзіным або апошнім экзэмплярам выдання ў фондзе.