бел eng
+ - Главная Поиск Карта сайта Версия для печати
  • Главная
  • Архив новостей за 2015-2023 годы
  • Электронное обращение
  • Информационные ресурсы
  • Продукция и услуги


filial02.gif

filial05.gif
  • Главная
  •  > 
  • Публикации
  •  > 
  • Издания Центра

Издания Центра

Издания 2024 года 

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Вып.11. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 357 с. : іл.
ISSN2411-2763.

img63.jpg
Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Агляды», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Юбілеі», «Рэцэнзіі».
Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням вывучэння народнай казкі і гумару, верша і песеннай творчасці, даследуюцца розныя аспекты абраднасці, сакральнай геаграфіі, асобны акцэнт зроблены на праблемах ідэнтычнасці. Друкуюцца раннія запісы беларускіх народных казак, прыказак.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Калядка, С. У. Беларуская паэзія ў літаратуразнаўчых даследаваннях другой паловы ХХ ст. / С. У. Калядка; навук. рэд.: І. В. Саверчанка, А. У. Бразгуноў. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 251 с.
ISBN 978-985-08-3094-4.

1960.jpgУ манаграфічным даследаванні прадстаўлены паэталагічныя канцэпцыі беларускіх літаратуразнаўцаў Міколы Арочкі, Алега Лойкі, Дзмітрыя Бугаёва, Рыгора Бярозкіна, Уладзіміра Гніламедава, Рыгора Семашкевіча, Варлена Бечыка, Тамары Чабан. У асобных раздзелах манаграфіі праз зварот да літаратуразнаўчых прац выбітных даследчыкаў асэнсоўваюцца асноўныя эстэтычныя прынцыпы літаратурнай творчасці, вызначаецца ўзровень эстэтычнай дасканаласці паэтычнага твора, крытэрыі яго мастацкасці. Кожны з даследчыкаў прапануе эталоны, нормы, узоры твораў, якія павінны вызначаць абавязковую ўстойлівую сувязь аўтара і чытача, якія і разглядаюцца з пазіцыі іх актуальнасці не толькі для свайго часу, але і для развіцця беларускай паэзіі ў будучыні.
Кніга адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам, студэнтам і ўсім аматарам беларускай літаратуры.

Саверченко, И. В. Рождение легенды: Беларусь в IX–XV веках / И. В. Саверченко ; Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Институт литературоведения имени Янки Купалы. – Минск : Беларуская навука, 2024. – 390, [2] с.
ISBN 978-985-08-3112-5.

14.jpg
В доступной форме раскрыты истоки, зарождение и формирование белорусской народности в IX–XV вв. Прослежено возникновение первых государственных образований на белорусской земле. Освещена героическая борьба с внешними врагами – кочевыми племенами, германскими крестоносцами и монголо-татарами.
Определена роль выдающихся исторических личностей, раскрыто их влияние на объединительные процессы в государстве. Показано значение устного народного творчества, письменности и литературы в духовно-культурном сближении протобелорусских племен и укреплении идентичности.
Рассчитана на широкий круг читателей.

Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад. В. П. Русак [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 915 с.
ISBN 978-985-08-3088-3

320.jpg
Найбольш поўнае акадэмічнае выданне слоўніка падрыхтавана з улікам моўнай практыкі і тых тэндэнцый, што праявіліся ў сістэме літаратурнай мовы ў першай чвэрці новага тысячагоддзя. У аснову рэестра слоўніка, які ўключае каля 150 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы» 2012 года выдання, дапоўнены лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа вызваць цяжкасці пры нарматыўным напісанні.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў беларускай мовы, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, журналістаў, пісьменнікаў, рэдактараў і ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай.

«Шчаслівы, што пяю цябе, Радзіма...» : зб. навук. арт. : да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі акадэміка Максіма Танка і да Дня народнага адзінства / Нац. акад. Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы ; уклад. К. В. Часнакова ; навук. рэд.: У. В. Гніламедаў, М. У. Мікуліч. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 201 с.
ISBN 978-985-08-3109-5.

15.jpg
У зборніку даследуюцца жыццё і творчасць Максіма Танка. Аўтары прасочваюць працэс фарміравання творчай індывідуальнасці паэта-рэвалюцыянера, паэта-франтавіка, паэта-патрыёта, паэта-гуманіста, раскрываюць своеадметнасць духоўна-філасофскага зместу яго асобы, глыбіню і арыгінальнасць ідэйна-мастацкіх пошукаў, спецыфіку творчага майстэрства, выяўляюць уплыў асобы і творчасці М. Танка на развіццё с учаснай беларускай паэзіі.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.



Издания 2023 года

Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: В. П. Русак, В. А. Мандзік. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 341 с.
ISBN 978-985-08-3017-3.

1896.jpg

Змешчаныя ў зборніку навуковыя артыкулы даюць комплекснае ўяўленне пра асноўныя кірункі, здабыткі, праблемы сучаснай і старажытнай беларускай мовы, метадалагічныя пошукі ў галіне славянскай філалогіі.
Прызначаны для лінгвістаў, літаратуразнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам славянскіх моў і дыялектаў, іх роллю і месцам сярод моў і культур свету.


Алексяевіч, Г. В. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV–XVII стст. / Г. В. Алексяевіч; навук. рэд. М. П. Антропаў. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 281 с.
ISBN 978-985-08-3041-8.

1920.jpg

У манаграфіі даследуецца праблема ўсходне- і заходнеславянскіх моўных кантактаў, у прыватнасці ўплыў чэшскай мовы на старабеларускую, стараўкраінскую і старарускую мовы. Па выніках гісторыка-этымалагічнага аналізу было ўстаноўлена звыш 180 запазычанняў чэшскага і чэшска-польскага паходжання ва ўсходнеславянскіх мовах XIV–XVII стст. Іх пранікненне абумоўлена пашырэннем чэшскай літаратурна-пісьмовай традыцыі сярод іншых заходнеславянскіх народаў у XIV–XVI стст. Польская мова часта выступала ў ролі пасрэдніка, праз якую ўсходнеславянскімі мовамі запазычваліся чэшскія словы. Разам з тым існавалі прамыя шляхі пранікнення багемізмаў, перадусім у старабеларускую і стараўкраінскую мовы.
Адрасуецца славістам, этымолагам, гісторыкам мовы і спецыялістам па міжславянскіх моўных сувязях.


Арабские, персидские и турецкие рукописи в государственных хранилищах Беларуси = Арабскія, персідскія і турэцкія рукапісы ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі: каталог / сост.: Л. И. Станкевич, М. В. Тарелко; науч. ред.: Д. Э. Севрук, И. А. Сынкова. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 181 с.: ил.
ISBN 978-985-08-3006-7.

1878.jpg

Каталог содержит описание всех известных на сегодняшний день арабских, персидских и турецких рукописей, хранящихся в Национальной библиотеке Беларуси, Гомельской универсальной областной библиотеке, Гродненском государственном музее истории религии, Центральной научной библиотеке имени Якуба Коласа НАН Беларуси. Общее количество манускриптов составляет 38 единиц хранения, которые датируются XIV – началом XX в.
Адресуется специалистам по восточным языкам (арабистам, иранистам, тюркологам), востоковедам-историкам и всем, кто занимается изучением и проблемами сохранения рукописного наследия мусульманского Востока.


Бахановіч, Н. Л. Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя / Н. Л. Бахановіч, М. П. Варабей, А. В. Тра­фімчык; навук. рэд. І. В. Саверчанка; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін­т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 245 с.
ISBN 978­-985-­08­-2980­-1.

1870.jpg

У манаграфіі разглядаецца рэалізацыя вобраза Бацькаўшчыны ў творчасці пісьменнікаў ХІХ ст. На прыкладах тэкстаў адзначанага перыяду прасочваецца ўвасабленне патрыятычных ідэй пісьменнікамі, якія родам з тэрыторыі Беларусі. Аналізуецца мастацкая аснова, гістарычны фон і кантэкст, жанрава­тэматычныя своеасаб­ лівасці твораў Уладзіслава Сыракомлі, Яна Баршчэўскага, Войслава Савіч­-Заблоцкага, Адама Плуга, Артура Бартэльса і інш.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, гісторыкам, архівістам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму колу чытачоў.


Беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага / З. У. Драздова [і інш.]; навук. рэд. А. А. Манкевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін­т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 413 с.
ISBN 978-­985­-08­-2956-­6.

1842.jpg

Праблема рэцэпцыі глабальнага і прэзентацыі самабытнага даследуецца з улікам апошніх дасягненняў гісторыка­тэарэтычнай думкі на прыкладзе творчасці бе­ларускіх празаікаў, паэтаў і драматургаў. Разглядаецца рэцэпцыя беларускай літаратурнай класікі пачатку ХХ стагоддзя ў Італіі. Працягваюцца і істотна ўзбагачаюцца традыцыі нацыянальнага літаратуразнаўства, больш глыбока раскрываецца сутнасць разглядаемай праблемы, асэнсоўваюцца роля, значэнне і месца спадчыны беларускіх пісьменнікаў у нацыянальнай і сусветнай літаратурах на якасна новым узроўні.
Манаграфія будзе запатрабавана навуковымі і навукова­педагагічнымі ўстановамі пры распрацоўцы курсаў і спецсемінараў па гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст., а таксама шырокім колам чытачоў, усімі, хто цікавіцца роднай літаратурай.


Беларуская літаратура на сучасным этапе: аўтар, герой, чытач: зб. навук. арт.: да 85-годдзя з дня нарадж. акад. У. В. Гніламедава / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы; уклад. К. В. Часнакова; навук. рэд. М. У. Мікуліч. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 288 с., [7] л. іл.
ISBN 978-985-08-3072-2.

1944.jpg

Зборнік навуковых артыкулаў падрыхтаваны па выніках правядзення Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская літаратура на сучасным этапе: аўтар, герой, чытач (да 85-годдзя з дня нараджэння акадэміка У. В. Гніламедава)», якая адбылася 21–22 снежня 2022 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У працах асэнсоўваюцца праблемна-тэматычны змест і мастацка-вобразная парадыгма сучаснага беларускага літаратурнага працэсу, выяўляюцца яго вядучыя тэндэнцыі і вызначальныя чыннікі. Мастацкія творы разглядаюцца ў святле суадносін і ўзаемадзеяння ідэйнага і эстэтычнага зместу, формы, паэтыкі і стылю. Прадметам аналізу многіх аўтараў з’яўляюцца навуковыя набыткі акадэміка У. В. Гніламедава як літаратуразнаўцы і крытыка, а таксама яго раманная творчасць.
Выданне адрасавана літаратуразнаўцам, выкладчыкам ВНУ і студэнтам, настаўнікам і бібліятэкарам, усім, хто цікавіцца нацыянальным літаратурным працэсам.


Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт. / уклад. А. У. Гурко ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – Вып. 2. – 349 с.

1895.jpg

Другі выпуск навуковага перыядычнага выдання прысвечаны актуальным пытанням этнаграфіі, этналогіі і антрапалогіі. У зборніку прадстаўлены пытанні гісторыі этнаграфічных і этналагічных даследаванняў у Беларусі; праблемы матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі і беларускай дыяспары; асаблівасці  абрадавай  культуры  насельніцтва  Беларусі  і  іншых  краін,  этнаканфесійныя працэсы і культура этнічных супольнасцей на тэрыторыі Беларусі. Асобныя рубрыкі прысвечаны разгляду пытанняў памежных дысцыплін – этнасацыялогіі, этнаэкалогіі і фізічнай антрапалогіі. Таксама змешчаны артыкулы, прысвечаныя юбілеям навукоўцаў. Разлічаны  на  этнографаў,  этнолагаў,  антраполагаў,  гісторыкаў,  краязнаўцаў,  выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.


Вайна – трагедыя і памяць народа. Расказваюць сведкі падзей : зб. дыялект. тэкстаў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад.: В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч, Т. М. Трухан ; навук. рэд. В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 519 с.
ISBN 978-985-08-.

1867.jpg

Кніга ўключае як арыгінальныя матэрыялы, так і тыя, што друкаваліся ў розных хрэстаматыйных выданнях па беларускай дыялекталогіі. Тэксты аб’ядноўваюць запісы дыялектнага маўлення, якія рабіліся з сярэдзіны і на працягу ХХ ст., а таксама на пачатку ХХІ ст. Усе яны тэматычна аднастайныя: у іх узнаўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта гісторыі-ўспаміны ў расказах жывых сведак мінулага, якое сёння стала нявыдуманай гістарычнай памяццю пра яго.
Выданне будзе карысным шырокаму колу лінгвістаў, даследчыкам гісторыі, настаўнікам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй сваёй зямлі, лёсам людзей, якія былі відавочцамі розных падзей, прайшлі праз цяжкія жыццёвыя выпрабаванні.


Валодзіна, Т. В. Нямецкія лекавыя замовы: групы, матывы, беларускія паралелі / Т. В. Валодзіна. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 344 с.
ISBN 978-985-08-3025-8.

1916.jpg

У кнізе прадстаўлены агляд лекавай нямецкамоўнай замоўна-заклінальнай традыцыі ў яе асноўных тэматычных і вобразных рашэннях. Даследаванне нямецкіх вербальна-магічных практык дазваляе зазірнуць у глыбіні вякоў і пабачыць гісторыю ўзнікнення і распаўсюджання асобных замоўных сюжэтаў і матываў, вядомых і беларусам. Супастаўляльныя штудыі выяўляюць квоту заходне-еўрапейскага ў беларускіх замовах. За кароткімі замоўнымі тэкстамі перад чытачом адкрываецца багаты светапоглядны падмурак з яго шчыльным і арганічным перапляценнем архаічнай міфалагічнай і хрысціянскай плыняў, а таксама праходзіць штодзённае чалавечае жыццё ва ўсім багацці яго праяў і крызісных станаў, за якімі – жывы чалавек з яго болем, эмоцыямі, жаданнямі і недахопамі.
Разлічана на фалькларыстаў, этнолагаў, этналінгвістаў, усіх, каму цікавая традыцыйная культура беларусаў у шырокім еўрапейскім кантэксце.


Выгонная, Л. Ц. Фанетыка роднага слова: выбраныя працы / Л. Ц. Выгонная; уклад.: В. П. Русак [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 393 с.
ISBN 978-985-08-2995-5.

1451.jpg

У зборніку змешчаны выбраныя працы доктара філалагічных навук Л. Ц. Выгоннай па актуальных праблемах фанетыкі, фаналогіі, інтанацыі і націску ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, разглядаюцца пытанні перадачы гукавога строю мовы сродкамі арфаграфіі і пунктуацыі. Матэрыялы зборніка знойдуць прымяненне пры асвятленні пытанняў станаўлення і развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняльных прац па фанетыцы і фаналогіі беларускай літаратурнай мовы, у выкладчыцкай практыцы.
Адрасуецца мовазнаўцам, выкладчыкам, аспірантам, магістрантам, студэнтам, школьным настаўнікам.


Вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас – адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 340 с.: іл.

1889.jpg

Зборнік навуковых артыкулаў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Разглядаюцца пытанні, звязаныя з фарміраваннем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, развіццём жанравых форм, кадыфікацыяй сучаснай беларускай літаратурнай мовы, выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій у лінгвістычнай практыцы.
Будзе карысным для лінгвістаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і аспірантаў, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі коласазнаўства.



Грунтоў, С. У. Забытая экспедыцыя 1923 года: ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі: альбом-манаграфія / Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч, Надзея Саўчанка. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 216 с.
ISBN 978-985-08-3074-6.

1947.jpg

Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі падрыхтоўкі і правядзення этнаграфічнай экспедыцыі 1923 года, якая была арганізавана сумесна Інбелкультам і Галоўархівам. Сабраныя ёю экспанаты былі прадстаўлены ў беларускім павільёне Першай Усесаюзнай сельскагаспадарчай і кустарна-прамысловай выставы ў Маскве, а пасля сталі асновай этнаграфічнай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея. Аснову выдання складаюць 59 фотаздымкаў экспедыцыі, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Цалкам яны публікуюцца ўпершыню, да кожнага складзены разгорнуты каментар. У кнізе прадстаўлены гісторыя арганізацыі і правядзення экспедыцыі, працэс падрыхтоўкі да Усесаюзнай выставы і праца яе беларускага павільёна. Акрамя таго, прадстаўлены біяграфічныя нарысы ўдзельнікаў экспедыцыі М. Мялешкі, А. Шлюбскага, М. Азбукіна і Л. Дашкевіча і агляд развіцця беларускай савецкай этнаграфіі і фалькларыстыкі ў 1920-я – пачатку 1930-х гг. Выданне падрыхтавана пераважна на матэрыялах фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусі і па публікацыях у тагачасным перыядычным друку. Кніга падрыхтавана да 100-годдзя правядзення экспедыцыі.
Альбом-манаграфія будзе цікавы этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай.


Грунтоў, С. У. Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХІХ – пачатку ХХІ ст. / С. У. Грунтоў. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 189 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2979-5.

1876.jpg

У манаграфіі прасочваюцца і аналізуюцца сувязі паміж фатаграфіяй і культурай захавання і трансляцыі памяці ў беларусаў. Фотапартрэты і сямейныя фатаграфіі разглядаюцца праз прызму сучасных гуманітарных тэорый памяці. Асобная ўвага надаецца вывучэнню фотаздымкаў у вясковых інтэр’ерах. У кнізе прадстаўлены ўсе асноўныя перыяды з’яўлення, росквіту і заняпаду традыцыі пахавальнай фатаграфіі ў беларусаў; рэканструяваны раннія этапы гісторыі надмагільнай фатаграфіі і прасочаны асноўныя тэндэнцыі яе развіцця на сучасным этапе; выкарыстаны шырокія візуальныя крыніцы са збораў беларускіх музеяў, прыватных калекцый, а таксама сабраных аўтарам палявых этнаграфічных матэрыялаў.
Прызначаецца этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам і аматарам генеалогіі, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія разумеюць каштоўнасць уласных збораў сямейных фотаздымкаў.


Грыневіч, Я. І. Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча / Яніна Грыневіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 302 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3027-2.

1928.jpg

Манаграфія прысвечана асобе Антона Грыневіча – збіральніка фальклору, кампазітара, педагога і выдаўца. У цэнтры яго жыцця і дзейнасці – арыентацыя на беларускае культурнае адраджэнне: ад арганізацыі прыватнага выдавецтва да збірання і папулярызацыі фальклору, выкладання і падрыхтоўкі падручнікаў па музыцы. На падставе архіўных матэрыялаў, частка якіх уводзіцца ў навуковы зварот упершыню, у кнізе ўзноўлены малавядомыя этапы біяграфіі А. Грыневіча, паказана роля фальклору ў працэсе нацыянальнага будаўніцтва ў першай трэці ХХ ст. Яго ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры пераасэнсаваны з сучасных пазіцый.
Адрасуецца гісторыкам, этнографам, фалькларыстам, этнамузыколагам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.


Духоўна-культурная спадчына Гарадоцкага краю: з электронным дадаткам / уклад.: Т. К. Цяпкова, Г. І. Цяпкова; падрыхт. аўдыядыска І. А. Васільевай. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 484 с.: іл. + 1 электрон. апт. дыск (CD=ROM). – (Фальклор нашага краю).
ISBN 978-985-08-3002-9.

1879.jpg

У кнізе змешчаны фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў другой палове ХХ – пачатку ХХI ст. Яны ахопліваюць усё багацце традыцыйнай культуры Гарадоцкага краю: каляндарную і сямейную абраднасць, пазаабрадавую лірыку, замоўныя практыкі, вусныя апавяданні і інш.
Адрасуецца фалькларыстам, этнографам, дыялектолагам, краязнаўцам, сацыёлагам, філосафам, работнікам устаноў культуры і агульнаадукацыйнай сферы, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца народнымі традыцыямі.
Да кнігі дадаецца кампакт-дыск, на якім змешчаныя ў зборніку песні прадстаўлены ў жывым гучанні.


Жыццёвы лёс Браніслава Тарашкевіча (1892–1938) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; уклад.: Л. А. Ліхадзіеўская, В. П. Русак, В. Л. Татур; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 330 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3015-9.

1900.jpg

Выданне прысвечана акадэміку Б. А. Тарашкевічу – буйнейшаму беларускаму лінгвісту, мовазнаўцу, перакладчыку і грамадскаму дзеячу першай паловы XX ст., які ўвайшоў у гісторыю сучаснага беларускага мовазнаўства перш за ўсё як аўтар першай нарматыўнай «Беларускай граматыкі для школ» і распрацоўшчык асноўных прынцыпаў і сістэмы арфаграфічных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Выданне дапоўнена архіўнымі дакументамі, большасць з якіх друкуецца ўпершыню. 

Адрасуецца лінгвістам, выкладчыкам, настаўнікам, аспірантам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі мовазнаўства і яго гісторыяй.


Квилинкова, Е. Н. Гагаузы в Молдове и Беларуси: грани идентичности и стратегия самосохранения / Е. Н. Квилинкова. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 383 с.
ISBN 978-985-08-2958-0.

1855.jpg

Настоящая монография посвящена изучению феномена гагаузского этноса. Она является первым трансдисциплинарным исследованием, в котором гагаузская этническая группа анализируется на основе подходов, методик и материалов, используемых в этнологии, социологии и политологии. Рассматриваются векторы внешнеполитической стратегии Гагаузии и культурно-цивилизационные ориентиры, а также способы сохранения культурного наследия. В данной работе впервые в белорусской этнологии и в гагаузоведении исследуются гагаузы Беларуси. На основе обширного полевого материала показан присущий гагаузам опыт адаптации. Отмечается вклад, который вносят гагаузы в социально-экономическое развитие Беларуси.
Книга рассчитана на этнологов, историков, социологов и политологов, а также на широкий круг читателей.


Локотко, А. И. Во славу давшего нам свет: альбом акварелей / А. И. Локотко. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 143 с.: ил.
ISBN 978-985-08-3007-4.

1899.jpg

В альбоме представлены акварели памятников монументальной архитектуры Беларуси и европейских стран, выполненные автором по материалам экспедиций и поездок в 1980–2000-е годы.
Адресован широкому кругу читателей, интересующихся историко-культурным наследием и изобразительным искусством.


Локотко, А. И. История формирования и современный облик белорусского села / А. И. Локотко, И. Г. Малков, И. И. Малков; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, яз. и лит. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 255 с.: ил.
ISBN 978-985-08-2974-0.

1859.jpg

В монографии рассмотрена история формирования белорусского села с начала ХХ в. и до наших дней. Показан путь становления архитектурно-планировочных решений сельских поселений республики. Особый акцент сделан на архитектуре агрогородков, являющихся в настоящее время основным типом сельских населенных пунктов, освещены вопросы архитектурного формирования их селитебных и производственных зон. Широко представлен иллюстративный материал, дающий полное представление об архитектуре современных сел Беларуси.
Адресуется архитекторам, проектировщикам, преподавателям и студентам учебных заведений архитектурного профиля, а также всем, кто интересуется историей формирования архитектуры белорусского села.


Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; навук. рэд.: І. Л. Капылоў, Т. М. Дамашэвіч; адк. рэд.: В. У. Міцкевіч, Ю. В. Маліцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 424 с.
ISBN 978-985-08-3019-7.

1902.jpg

У зборнік уключаны артыкулы, у аснову якіх пакладзены рэгіянальны матэрыял, дзе асвятляюцца актуальныя пытанні ў галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культурнага жыцця Любаншчыны.
Разлiчаны на шырокае кола чытачоў.


Мдивани, Т. Г. Музыкальная культура Гомеля конца XVIII – начала XXI в. / Т. Г. Мдивани, Е. П. Куртенок; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, яз. и лит., Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы; науч. ред. А. И. Локотко. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 209 с.: ил.
ISBN 978-985-08-3069-2.

1933.jpg

В издании исследуется музыкальная культура Гомеля во всех сферах своего проявления – музыкального образования, композиторского творчества, концертной практики, художественной критики и просветительской деятельности, а также на всех этапах ее исторического развития. Впервые музыкальный социум Гомеля рассмотрен как целостный многоаспектный феномен, неотъемлемая часть национальной музыкальной культуры, образующей контекст к российскому и западноевропейскому художественному наследию.
Адресуется музыкантам-профессионалам и любителям музыки.


Мешков, Р. В. Праздничные традиции евреев Беларуси во второй половине XX – начале XXI века / Р. В. Мешков. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 175 с.: ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-3005-0.

1883.jpg

В книге представлены особенности еврейских праздничных традиций в Беларуси во второй половине XX – начале XXI века, еврейские праздники и посты годового цикла, семейные и общественные традиции.
Книга будет интересна историкам, этнологам, религиоведам, студентам и широкому кругу читателей, которые интересуются историей и культурой евреев на территории Беларуси.


Мікуліч, М. У. Максім Танк. Асоба, пэзія, лёс / Мікола Мікуліч; навук. рэд.: У. В. Гніламедаў. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 499 с., [21] л. іл.
ISBN 978-985-08-3033-3.

1915.jpg

У кнізе даследуюцца жыццё і творчасць М. Танка як грамадска-культурнага феномена, аднаго з самых магутных і яркіх талентаў у гісторыі беларускай літаратуры; прасочваецца працэс фарміравання і развіцця творчай індывідуальнасці паэта – рэвалюцыянера, франтавіка, патрыёта, гуманіста; выяўляюцца роля і значэнне ў гэтым працэсе традыцый нацыянальнага фальклору і літаратурнай класікі; раскрываюцца духоўна-філасофская адметнасць асобы паэта, глыбіня і арыгінальнасць ідэйна-мастацкага дыскурсу, спецыфіка творчага майстэрства.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам і ўсім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.


Нарысы па гісторыі беларускага літаратуразнаўства / Г. М. Кісліцына [і інш.]; навук. рэд. Г. М. Кісліцына; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 402 с.
ISBN 978-985-08-2963-4.

1861.jpg

У калектыўнай манаграфіі даследуецца развіццё літаратурнай думкі ў Беларусі на працягу амаль двух з паловай стагоддзяў: ад трактатаў канца XVIII ст., у якіх выкладаліся эстэтычныя праграмы класіцызму і сентыменталізму, да сённяшніх прац, што характарызуюцца інтэрдысцыплінарнасцю, жанравай разнастайнасцю, выкарыстаннем новых метадалагічных падыходаў і сучасных тэхналогій. Асэнсоўваюцца здабыткі літаратуразнаўства і крытыкі ХІХ ст., нашаніўскага перыяду, 1920-х гг. Аналізуецца спадчына акадэмічнай школы беларускага літаратуразнаўства, якая дасягнула свайго росквіту ў 1960–80-я гг. Раскрываюцца асноўныя тэндэнцыі і прыярытэтныя напрамкі ў літаратуразнаўстве і крытыцы 1990-х гг. і першых дзесяцігоддзяў ХХІ ст.
Адрасуецца спецыялістам у галіне літаратуразнаўства, культуралогіі і іншых гуманітарных дысцыплін, выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў.


Ненадавец, А. М. Закамянелая памяць / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 239 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2968-9.

1857.jpg

У кнізе аналізуюцца ўрыўкі з міфалогіі, вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці беларусаў, у якіх закранаецца значэнне звычайных камянёў, а таксама метэарытаў у жыцці нашых продкаў. Згадваюцца шматлікія цікавыя звесткі пра час узнікнення, пра тое, як нароўні з жывымі істотамі, паступова ўваходзілі ў духоўную памяць народа камяні, якімі прыгожымі і самабытнымі легендамі і паданнямі, казкамі і песнямі яны станавіліся ў пераказах нашых продкаў.
Прызначаецца для работнікаў навуковых і культурна-асветных устаноў, выкладчыкаў вышэйшай і сярэдняй школы, аспірантаў і студэнтаў, усіх тых, хто шануе таемны свет даўніны.


Русско-белорусский системный семантический словарь. В 2 т. Т. 1 / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа; сост.: Н. В. Лавринович [и др.]; науч. ред.: О. М. Николаева. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 1103 с.
ISBN 978-985-08-2941-2.

1862.jpg

Издание является первым отечественным опытом составления переводного словаря оригинального типа, в котором показано межъязыковое соотношение русских и белорусских лексических соответствий, входящих на основании общего семантического признака в лексико-семантические поля географического ландшафта, движения без перемещения, звука, перемещения в пространстве, погоды, речи, цвета, эмоций, представляющие важнейшие жизненные сферы человека. В словарь включены наименования явлений и предметов, их признаков, а также процессов и действий. Материал словаря предоставляет возможность выбора наиболее точного межъязыкового эквивалента.
Предназначено для лексикографов и специалистов-языковедов в области лексической семантики, может представлять интерес для преподавателей, аспирантов, студентов филологических специальностей.


Русско-белорусский системный семантический словарь. В 2 т. Т. 2 / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Якуба Коласа; сост.: О. Г. Ванкевич, И. В. Елынцева, И. В. Кондратеня [и др.] ; науч. ред. О. М. Николаева. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 1223 с.
ISBN 978-985-08-3009-8.

1884.jpg

Издание является первым отечественным опытом составления переводного словаря оригинального типа, в котором показано межъязыковое соотношение русских и белорусских лексических соответствий, входящих на основании общего семантического признака в лексико-семантические поля географического ландшафта, движения без перемещения, звука, перемещения в пространстве, погоды, речи, цвета, эмоций, представляющие важнейшие жизненные сферы человека. В словарь включены наименования явлений и предметов, их признаков, а также процессов и действий. Материал словаря предоставляет возможность выбора наиболее точного межъязыкового эквивалента.
Предназначено для лексикографов и специалистов-языковедов в области лексической семантики, может представлять интерес для преподавателей, аспирантов, студентов филологических специальностей.


Салман, О. А. Новейшая архитектура в условиях цифровой эпохи / О. А. Салман, И. И. Балуненко; Центр исслед. белорус. культуры, языка и литературы. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 132 с.: [14] л. ил.
ISBN 978-985-08-2976-4.

1894.jpg

В монографии отражены тенденции в мировой архитектуре последней четверти ХХ – начала XXI в. в контексте культуры информационного общества. Авторы раскрывают механизм влияния компьютерного программного обеспечения на архитектурное формообразование и особенности цифровых технологий проектирования в сравнении с аналоговыми. Цифровизация архитектурного формообразования рассматривается как противоречивый феномен, одновременно обогащающий и ограничивающий фантазию архитектора. В монографии исследуются основные направления и тенденции эволюции новейшей архитектуры Беларуси в контексте экспериментальных направлений параметрического и генеративного дизайна, определены факторы, влияющие на принципы формообразования и на особенности художественно-стилевого решения зданий.
Предназначена для архитекторов, дизайнеров интерьера, графических дизайнеров, художников-визуализаторов, исследователей новейшей архитектуры и применения цифровых технологий в дизайне, студентов архитектурных и дизайнерских дисциплин.


Сахута, Я. М. Беларуская выцінанка: традыцыі і сучаснасць / Я. М. Сахута. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 319 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2987-0.

1865.jpg

Выданне прысвечана арыгінальнаму, цікаваму, калісьці даволі пашыранаму, затым практычна забытаму, а сёння адроджанаму на новым узроўні віду народнай творчасці – мастацкаму выразанню з паперы. Адрадзіўшыся ў наш час фактычна з небыцця, выцінанка (выразка, выстрыганка) за кароткі перыяд заявіла пра сябе як адметны мастацкі феномен; яна з’яўляецца кампанентам ці суб’ектам разнастайных выставак, фестываляў, святаў, конкурсаў, ёю займаюцца ў дзіцячых садках, школах, студыях, дамах і цэнтрах рамёстваў, нават у вышэйшых навучальных установах. У 2021 г. беларуская выцінанка ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка­культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У прапануемым выданні разглядаюцца і асвятляюцца гісторыя, сучасны стан, мастацкія асаблівасці, еўрапейскі кантэкст, нацыянальная адметнасць беларускай выцінанкі.
Для шырокага кола чытачоў.


Стаўбцоўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Ін-т гісторыі; уклад.: А. Б. Доўнар, В. У. Міцкевіч; навук. рэд. В. У. Міцкевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 293 с.: іл. – (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
ISBN 978-985-08-2973-3.

1874.jpg

У зборнік уключаны даклады ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі «Стаўбцоўшчына – гісторыка-культурная спадчына Наднёманскага рэгіёна» (Стоўбцы, 27 кастрычніка 2016 г.) і рэспубліканскага навукова-практычнага семінара, прымеркаванага да Года малой радзімы, «Стаўбцоўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі» (Стоўбцы, 20 чэрвеня 2019 г.). У дакладах на рэгіянальным матэрыяле асвятляюцца актуальныя пытанні ў галіне гісторыі, літаратуры, культуры краю, разглядаюцца моўныя асаблівасці Стаўбцоўшчыны.
Разлiчаны на шырокае кола чытачоў.


Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў эпоху інфармацыйных тэхналогій: зб. навук. арт.: да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларус. літ. / уклад. А. А. Манкевіч; рэдкал.: А. А. Бараноўскі [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 281 с.
ISBN 978-985-08-3081-4.

1952.jpg

У матэрыялах зборніка творы Я. Купалы і Я. Коласа даследуюцца з улікам найноўшых напрацовак сучаснай літаратуразнаўчай навукі. Больш глыбока раскрываецца сутнасць разглядаемых праблем. Роля, значэнне і месца творчай спадчыны народных пісьменнікаў у нацыянальнай і сусветнай літаратурах асэнсоўваюцца на якасна новым узроўні.
Выданне будзе запатрабавана навуковымі і навукова-педагагічнымі ўстановамі пры распрацоўцы курсаў, спецсемінараў і ўрокаў па беларускай літаратуры ХХ ст., а таксама шырокім колам чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі развіцця роднай літаратуры.


Традыцыйны светалад беларусаў. У 5 кн. Кн. 1. Касмалогія / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі; уклад. і агул. рэд.: І. М. Дубянецкая, С. І. Санько; аўт. тэкстаў: Т. В. Валодзіна [і інш.] ; маст. М. С. Храпавіцкі; каардынатар праекта А. А. Лазарэвіч. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 87 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2972-6.

1863.jpg

У першай кнізе серыі з пяці ілюстраваных кніг, прысвечаных ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў, гаворка ідзе пра ўяўленні аб паходжанні і будове Сусвету, структуры жыццёвай прасторы чалавечай супольнасці, пра кругабег часу.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.


Традыцыйны светалад беларусаў. У 5 кн. Кн. 2. Сфера сакральнага. Народная тэалогія / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі; уклад. і агул. рэд.: І. М. Дубянецкая, С. І. Санько; аўт. тэкстаў: Т. В. Валодзіна [і інш.]; маст. М. С. Храпавіцкі; ідэя праекта У. Р. Гусакова; каардынатар праекта А. А. Лазарэвіч. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 92 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3059-3.

1937.jpg

У другой кнізе серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў, гаворка ідзе пра ўяўленні аб шматмернай сакральнай сферы чалавечага досведу, Бога і боскага свету, адносінах паміж Богам і чалавекам, элементах веры і культу.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.


Трафімчык, А. В. Мастацка-вобразны рэалізм паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» / А. В. Трафімчык; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 124 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3077-7.

1949.jpg

Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» мае некалькі прачытанняў. Самае распаўсюджанае – «энцыклапедыя сялянскага жыцця». У прапанаваным даследаванні аўтар аргументавана даводзіць, што нават гэта традыцыйнае прачытанне яшчэ дарэшты нявычарпана і адкрывае па-новаму, часам нечакана як асобныя старонкі шэдэўра, так і твор у цэлым. Прычым робіцца тое іншым разам праз дыскусіі з папярэднімі даследчыкамі «Новай зямлі» і нават з самім яе аўтарам. Праз раней не апрабаваныя літаратуразнаўчыя падыходы да паэмы яна паўстае новымі гранямі ідэйнасці і высокамастацкасці.
Напісаная жывою моваю, з элементамі інтрыгі, кніга здольная зацікавіць не толькі спецыялістаў, але і шырокае кола чытачоў, улюбёных у мастацтва слова і беларускую літаратуру ў прыватнасці.


Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца: беларуская народная філасофія / Т. В. Валодзіна [і інш.]; уклад. і агул. рэд.: І. М. Дубянецкая, С. І. Санько; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 481 с.
ISBN 978-985-08-2981-8.

1875.jpg

Упершыню пададзена спроба сістэматычнай рэканструкцыі ключавых тэм, ідэй і канцэптаў традыцыйнага светапогляду беларусаў, якая ахоплівае народныя ўяўленні аб паходжанні і будове свету, аб чалавеку, аб справядлівым грамадскім уладкаванні і фундаментальных каштоўнасцях традыцыйнага грамадства беларусаў.
Прызначана для вучоных-гуманітарыяў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай духоўнай культурай беларусаў.


Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Мінскі дзярж. лінгв. ун-т; уклад.: А. А. Завадская [і інш.]; навук. рэд.: А. А. Завадская, Я. В. Волкава. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 416 с.
ISBN 978-985-08-3037-1.

1921.jpg

Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў змяшчае каля 8 тыс. скарачэнняў (больш за 11 тыс. расшыфровак). Абрэвіятуры сустракаюцца ў тэкстах рознай жанравай прыналежнасці і могуць ускладняць іх разуменне. Слоўнік закліканы дапамагчы вырашыць праблемы з дэшыфрацыяй абрэвіятур і іх адаптацыяй сродкамі беларускай мовы.
Прызначаны для шырокага кола чытачоў – навучэнцаў, студэнтаў, спецыялістаў, якія карыстаюцца французскай мовай у навучальнай, навуковай, прафесійнай дзейнасці, а таксама ў прыватным жыцці.


Чорны, К. Збор твораў. У 12 т. Т. 1. Апавяданні, 1921–1925 / Кузьма Чорны; навук. рэд. А. А. Васілевіч; падрыхт. тэкстаў і камент. А. І. Шамякінай; Нац. акад. навук, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 519 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3021-0.

1903.jpg

У першы том навукова каментаванага Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) увайшлі апавяданні 1921–1925 гадоў.


Шаладонава, Ж. С. Прастора і чалавек: усходнеславянскія літаратурныя праекцыі / Ж. С. Шаладонава. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 262 с.
ISBN 978-985-08-3086-9.

1950.jpg

У манаграфіі даследаваны асаблівасці мастацка-эстэтычнага выяўлення прасторавых вобразаў у беларускай літаратуры ў параўнальным кантэксце твораў рускіх і ўкраінскіх аўтараў. Раскрываецца ўзаема-абумоўленая сувязь прасторы і яе складнікаў з ментальнымі, духоўна- псіхалагічнымі, маральна-этычнымі характарыстыкамі чалавека і народа, спосабамі іх быційна-побытавай рэалізацыі. Вобразна-сімвалічная знакавасць айчынных ландшафтаў, адлюстраваных у мастацтве слова, паглыбляе ўяўленні пра культурна-прасторавы статус Беларусі як складнік яе прываблівага іміджу і рэсурсаў развіцця.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто імкнецца да паэтычна-творчага спасціжэння навакольнага свету.


Шамрук, А. С. Искусство архитектуры информационной эпохи / А. С. Шамрук; Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, филиал «Институт искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы». – Минск: Беларуская навука, 2023. – 269 с.: ил.
ISBN 978-985-08-2957-3.

1858.jpg

В книге дается обобщенная картина художественных процессов в архитектуре начала ХХI в., характеризуются векторы поисков, обусловленные контекстом информационной эпохи. Анализируются концептуальные идеи, приемы формообразования, выразительные средства новейшей архитектуры. Раскрываются способы обращения к архетипам зодчества, характеру местного контекста, интерпретации архитектуры предыдущих эпох. Акцентируется внимание на тенденциях междисциплинарности и гибридизации в развитии художественных процессов. На примере мировой и отечественной архитектурной практики последних десятилетий рассматриваются способы реализации феноменологических идей, выразительных возможностей света; приемы решения архитектурных поверхностей, художественных задач в градостроительстве.
Предназначена для архитекторов, искусствоведов, дизайнеров и всех, кто интересуется проблемами современной архитектуры.


Этнокультурные процессы Белорусского Поднепровья (Могилевщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., этнографии и фольклора им. Кондрата Крапивы. – Минск: Беларуская навука, 2023.- 463 с. Уч.печ. л. 37,7. Тираж 200 экз.

1891.jpg

Коллективная работа белорусских этнологов дает комплексное представление об этнической истории, этнокультурных традициях, этнических процессах, особенностях материальной (жилище, одежда, традиции питания), социальной (семейные отношения, общественные объединения) и духовной культуры (этноконфессиональная структура, календарные праздники и обряды, театральная культура) населения Могилевщины. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники.Книга предназначена историкам, краеведам, студентам ВУЗов, организаторам регионального туризма, широкому кругу читателей, интересующимся историей родного края.


Ядвігін Ш. Выбраныя творы / Ядвігін Ш.; уклад. і камент. Кастуся Цвіркі; прадм. Івана Саверчанкі. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 524 с., [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор : БК. Серыя I, Мастацкая літаратура).
ISBN 978-985-08-2982-5.

1868.jpg

У аднатомнік беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага) (1869–1922) увайшлі ўсе самыя значныя яго творы: раман «Золата» (незакончаны), апавяданні, паэма «Дзед Завала», «Беларускія жарты», дарожныя нататкі, успаміны, артыкулы, пераклад апавядання «Сігнал» рускага пісьменніка У. Гаршына.
У Дадатку пададзены ўспаміны пра Ядвігіна Ш. і матэрыялы да яго біяграфіі.
Сто адзінаццаты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».





Издания 2022 года

Бараноўскі, А. А. Беларуская філасофская лірыка мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў / Алесь Бараноўскі; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 165 с.
ISBN 978-985-08-2873-6.

1758.jpg

Манаграфія з’яўляецца першым у айчынным літаратуразнаўстве комплексным даследаваннем беларускай філасофскай паэзіі канца ХХ – пачатку ХХІ ст. Гісторыка-тэарэтычнае значэнне даследавання заключаецца ў канкрэтызацыі, удакладненні і абагульненні звестак пра згаданы від лірыкі.
Выданне адрасавана літаратуразнаўцам і літаратарам, выкладчыкам беларускай літаратуры, студэнтам і навучэнцам школ, філосафам, бібліятэкарам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучасным літаратурным працэсам Беларусі.


Бахановіч, Н. Л. Абліччы Іншага ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XIX cтагоддзя: манаграфія / Н. Л. Бахановіч; навук. рэд. І. М. Запрудскі; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 305 с.
ISBN 978-985-08-2908-5.

1799.jpg

На матэрыяле беларускай літаратуры XIX cт. разглядаюцца ўяўленні нашых продкаў пра іншыя народы, краіны, канфесіі. У цэнтры ўвагі знаходзяцца як блізкія этнасы (палякі, рускія, украінцы), так і аддаленыя ці няроднасныя (габрэі, немцы, французы і інш.). У святле стаўлення да Іншага/Другога/Чужога паказваецца шлях беларусаў да ўсведамлення сябе як супольнасці і імкненне нацыянальна «адбыцца» ў гісторыі.
Адрасуецца гуманітарыям, літаратуразнаўцам, выкладчыкам вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, усім зацікаўленым беларускай гісторыяй і літаратурай Новага часу.


Беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі і імагалогія / Т. П. Барысюк [і інш.] ; навук. рэд. У. В. Гніламедаў, М. У. Мікуліч. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – 492 с.
ISBN 978-985-08-2832-3.
1739.jpg

Калектыўная манаграфія прысвечана вывучэнню інтэграцыйных асноў і прынцыпаў развіцця беларускай і еўрапейскіх літаратур – рускай, украінскай, польскай, англійскай, іспанскай і інш. У ёй упершыню ў літаратуразнаўстве на багатым факталагічным і навукова-тэарэтычным матэрыяле асэнсоўваюцца беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі ў імагалагічным аспекце.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам і ўсім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.


Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: зборнік навуковых артыкулаў: да 90-годдзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; уклад. Н. В. Якавенка; навук. рэд. І. В. Саверчанка. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 507 с.
ISBN 978-985-08-2897-2.

1819.jpg

Зборнік падрыхтаваны па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: канцэпцыі, напрамкі, навуковыя школы (да 90-годдзя з дня заснавання Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы)», праведзенай у Мінску 1–2 красавіка 2021 г. Артыкулы прысвечаны асэнсаванню здабыткаў і перспектыў развіцця айчыннага прыгожага пісьменства, найбольш актуальным пытанням літаратуразнаўчай навукі, выбітным даследчыкам літаратуры – М. Арочку, В. Жураўлёву, В. Каваленку, Г. Кісялёву, М. Мушынскаму, А. Яскевічу і інш.
Выданне адрасавана літаратуразнаўцам, літаратарам, выкладчыкам беларускай і замежнай літаратуры, студэнтам і навучэнцам школ, бібліятэкарам, а таксама ўсім, хто цікавіцца нацыянальным літаратурным працэсам.


Беларуская этнаграфiя, этналогiя i антрапалогiя / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А. У. Гурко. – Мiнск : Беларуская навука, 2022. – Выпуск 1. – 292 с.

1759.jpg

Зборнік уключае артыкулы, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага і сусветнага народазнаўства. Разглядаюцца пытанні фарміравання этнічнай і нацыянальнай ідэнтычнасці, праблемы матэрыяльнай, духоўнай, сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі; гістарыяграфія этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў; пытанні фізічнай антрапалогіі. Прадстаўлены рубрыкі па праблемах этнакультурных працэсаў памежжа і гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі; вынікі палявых этнаграфічных даследаванняў; тэматычныя артыкулы па культуры этнічных супольнасцей Беларусі, Расіі і Малдовы, па гісторыі і культуры беларускай дыяспары. Таксама змешчаны артыкулы, прысвечаныя юбілеям навукоўцаў, і рэцэнзіі на новыя выданні па адзначанай тэматыцы.
Разлічаны на этнографаў, этнолагаў, антраполагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, выкпадчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.


Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. / гал. рэд. Т. Валодзіна. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – Вып. 9. – 409 c.

1765.jpgЗборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у замежных публікацыях», «З рукапіснай фальклорнай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «In memoriam». Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням фальклорнага працэсу ў сённяшніх умовах, даследуюцца розныя аспекты абраднасці, антрапалогіі жылля, сакральнай тапаграфіі і інш. Шырока прадстаўлены фальклорныя запісы беларусаў з розных, у тым ліку замежных, архіваў, упершыню друкуюцца раннія запісы А. Сержпутоўскага. Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.


Великая Отечественная война в белорусской музыке: память потомков / И. Л. Горбушина [и др.]. – Минск: Беларуская навука, 2022. – 239, [1] с.: ил.
ISBN 978-985-08-2895-8.

1801.jpg

Книга посвящена претворению темы Великой Отечественной войны в белорусском композиторском творчестве и песенном фольклоре, подвигу белорусских артистов и партизан-музыкантов. В ней рассмотрен феномен партизанской песни и его роль в поддержке боевого духа защитников Отечества. Монография охватывает все жанры композиторского творчества – симфоническую, вокально-симфоническую и хоровую музыку, концерты и камерно-инструментальные произведения, песни, оперы и балеты, написанные как во время, так и после Великой Отечественной войны.
Предназначена для музыкантов, педагогов, любителей музыки и всех тех, кто чтит память о героях Великой Отечественной войны.


Галуза, І. У. Язэп Драздовіч. Моўная і этнаграфічная спадчына: архіўныя матэрыялы / Ірына Галуза; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства ім. Я. Коласа, Цэнтр. навук. бібліятэка ім. Я. Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 677 с.
ISBN 978-985-08-2860-6.

1786.jpg

Манаграфія ўпершыню ўводзіць у навуковы ўжытак рукапісную спадчыну Я. Драздовіча ў галіне лексікаграфіі і этнаграфіі, што знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі і Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Тэрміналагічныя, краёвыя, дыялектныя (у тым ліку ілюстраваны) слоўнікі, разнастайныя тэматычныя словазборы, прыказкі і прымаўкі, народныя песні, карэспандэнцыя і інш. размеркаваны ў 13 раздзелаў і суправаджаюцца ўступнымі артыкуламі. Агульны аб’ём знойдзеных на дадзены час і падрыхтаваных да друку матэрыялаў складае больш за 18,5 тыс. дзісенскіх і пінскіх лексем, а таксама каля 1,7 тыс. устойлівых адзінак розных жанраў.
Разлічана на даследчыкаў, мовазнаўцаў і аматараў роднай мовы.


Гарадніцкі, Я. А. Беларуская літаратура другой паловы XX ст. (аўтары, жанры, стылі) / Я. А. Гарадніцкі; навук. рэд. У. В. Гні­ламёдаў. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 231 с.
ISBN 978­-985-­08-­2924-­5.

1817.jpg

Манаграфія з’яўляецца працягам працы аўтара над эстэтычнай праблематыкай літаратуры, распачатай кнігай «Літаратура як мастацтва» (Мінск: Беларус. навука, 2014). У кнізе падсумоўваюцца вынікі мастацкага развіцця нацыянальнай літаратуры ў адзін з най­больш плённых перыядаў яе існавання. Тэндэнцыі і напрамкі, характэрныя для мастацкіх пошукаў таго часу, разглядаюцца з эстэтычнага пункту гледжання. Даследуецца праблема наватарства, фарміравання новых жанравых форм. Аб’ектам аналізу сталі прас­торава­часавыя каардынаты мастацкага свету літаратуры, асноўныя вобразы­архетыпы, сімвалы і топасы, самыя паказальныя з’явы ў літаратуры другой паловы ХХ ст. і яскравыя постаці яе стваральнікаў.
Адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных ВНУ, даследчыкам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры.


Гістарычны слоўнік беларускай мовы: інфармацыйна-даведачны выпуск / Н. В. Паляшчук [і інш.]; рэдкал.: Н. В. Паляшчук (адк. рэд.), Э. В. Ярмоленка, С. М. Макітрук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 273, [1] с.: іл.
ISBN 978-985-08-2915-3.

1803.jpg

У кнізе адлюстраваны этапы і вынікі падрыхтоўкі і выкарыстання ў сучаснай гуманітарыстыцы выдання «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» ў 37 выпусках.
Дадзены выпуск будзе запатрабаваны пры стварэнні навуковых прац у галіне гістарычнай лексікалогіі і лексікаграфіі, гісторыі беларускага мовазнаўства, тэорыі і практыкі беларускай і славянскай лексікаграфіі, навуказнаўства; у выкладчыцкай практыцы; у мерапрыемствах па папулярызацыі нацыянальнай спадчыны, дасягненняў беларускай навукі ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.
Адрасавана мовазнаўцам, даследчыкам сумежных навуковых напрамкаў, выкладчыкам, усім, хто цікававіцца гісторыяй Беларусі, беларускай навукі і культуры.


Елынцева, И. В. Морфемно-словообразовательный словарь: как растет слово: 1–4 классы / И. В. Елынцева. – Изд. 4-е. – Ростов п/Д: Феникс, 2022. – 159 с. – (Словарь школьника).
ISBN 978-5-222-37009-4.

797370590.jpgМорфемно-словообразовательный словарь включает более 2 500 слов. Основу словаря составила прежде всего общеупотребительная лексика, используемая в учебниках по русскому языку для начальной школы. В нем представлена морфемная и словообразовательная структура производных слов, относящихся к таким частям речи, как имя существительное, имя прилагательное, глагол и наречие. При составлении словаря использовался алфавитный принцип подачи материала. Словарь предназначен в первую очередь для младших школьников и учителей начальных классов общеобразовательных школ, гимназий.


З рукапіснай спадчыны татараў ВКЛ: тэксты і даследаванні: зборнік навуковых прац / Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і л-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства; навук. рэд.: І.А. Сынкова, М.У. Тарэлка. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 177 с.

1828.jpg

Артыкулы, што змешчаны ў зборніку, закранаюць розныя аспекты вывучэння рукапіснай спадчыны татараў Вялікага Княства Літоўскага. Розныя пісьмовыя помнікі даследуюцца праз прызму мовазнаўства, рэлігіязнаўства, культуралогіі. У другой частцы даецца кадыкалагічнае і бібліяграфічнае апісанне рукапісаў, якія ўпершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак.
Кніга разлічана на шырокае кола даследчыкаў (філолагаў, гісторыкаў, культуролагаў), а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.


Зарэцкі, М. Выбраныя творы / Міхась Зарэцкі; уклад. і камент. Галіны Тычко і Кастуся Цвіркі; прадм. Івана Саверчанкі. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 668 с., [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя І, Мастацкая літаратура).
ІSBN 978-985-08-2813-2.

1728.jpg

У кнігу выбраных твораў беларускага пісьменніка М. Зарэцкага (1901–1937) уключаны раманы «Сцежкі-дарожкі», «Рубеж», аповесці «Бель», «Голы звер», апавяданні «Ворагі», «Адна партыя ў шашкі», «Дзіўная» і інш.
У дадатку прыводзяцца ўспаміны Яна Скрыгана пра М. Зарэцкага.
Сто сёмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».


Зубко, Д. Г. Белорусы в Китае. – Минск: Беларуская навука, 2022. – 223 с.: ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-2864-4.

1763.jpg

Книга «Белорусы в Китае» посвящена проблеме этнокультурной адаптации белорусов в Китайской Народной Республике. Исследование этнокультурной адаптации белорусов в КНР проводилось на основе собранных автором полевых и архивных материалов, анализа средств массовой информации (2000–2019 гг.), а также открытых интернет-источников. В книге впервые представлены уникальные фотографии первых белорусских эмигрантов на территории Китая, показано расселение белорусов-мигрантов в современный период, даны социально-демографические характеристики, выявлены особенности процесса адаптации белорусов к условиям проживания в Китае в области материальной, духовной и социальной культуры, рассмотрен опыт адаптации в контексте белорусско-китайских отношений.
Книга адресована историкам, студентам вузов, широкому кругу читателей и всем, кто интересуется этнокультурными процессами белорусов за пределами Республики Беларусь.


Казка ў еўрапейскай прасторы: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнар. форуму даследчыкаў беларускай казкі (Мінск, 17–18 мая 2018 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; склад. Я. І. Грыневіч ; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 303 с.
ISBN 978­-985­-08­-2486­-8.

1831.jpg

У зборніку змяшчаюцца даклады ўдзельнікаў Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі, які адбыўся 17–18 мая 2018 г. у Мінску. Публікуюцца навуковыя ар­ тыкулы ў галіне фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, выяўленчага мастацтва, тэатразнаўства, кіно, экранных відаў мастацтва. Разглядаюцца актуальныя пытанні даследавання казак як самабытнага жанру народнай культуры, праблемы іх захавання і папулярызацыі на сучасным этапе.
Кніга адрасуецца мастацтвазнаўцам, этнолагам, фалькларыстам, усім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай.


Крапіва, К. Драматургія / Кандрат Крапіва, Андрэй Макаёнак; уклад. і камент. Л. У. Іконнікавай; навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. – 742 с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 24).
ISBN
978-985-02-2132-2.

101229330_0.jpg

У чарговы, 24-ты том «Залатой калекцыі беларускай літаратуры» ўвайшлі выбраныя творы для двух выдатных драматургаў ХХ стагоддзя. – Кандрата Крапівы і Андрэя Макаёнка.


Ляшкевіч, А. І. Традыцыйны каляндар: нарысы. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 416 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2817-0.

1737.jpg

У кнізе сабраны нарысы пра святы, якія пісаліся ў 2014–2021 гг., са зваротам да вялікага дыяпазону навуковай літаратуры і палявых матэрыялаў, а таксама рэпартажы з выездаў на святкаванні ў асобныя вёскі. Абрады гадавога кола разглядаюцца на агульна еўрапейскім фоне. Некалькі тэкстаў прысвечаны параўнанню беларускіх і польскіх свят.
Для шырокага кола аматараў народнай культуры.


Малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў / рэдкал.: Я. А. Гарадніцкі [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2022.– 219 с.
ISBN 978-985-08-2858-3.

1768.jpg

Выданне прадстаўляе тэму, якая даволі шырока культывуецца ў айчынным прыгожым пісьменстве. Аналітычнай увагай літаратуразнаўцаў краіны і нават замежжа ахоплена творчасць аўтараў ХІХ–ХХІ стагоддзяў: Я. Чачота, У. Сыракомлі, А. Бартэльса, Я. Коласа, М. Гарэцкага, К. Чорнага, Я. Янішчыц, В. Віткі, В. Карамазава, Г. Далідовіча, В. Гардзея, А. Федарэнкі, Г. Тарасевіча, І. Шклярэўскага. Чытач мае магчымасць пазнаёміцца і з традыцыйнай рэпрэ- зентацыяй тэмы, і з новымі яе даследчыцкімі ракурсамі.
Разлічана на прафесійных філолагаў і на шырокае кола чытачоў.


Мікалай Шчакаціхін: да 125-годдзя з дня нараджэння (Матэрыялы круглага стала, Мінск, 4 лістапада 2021 г.) / НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; гал. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск: Права і эканоміка, 2022. – 62 с.
ISBN 978-985-887-003-4.

У зборніку змешчаны даклады ўдзельнікаў круглага стала, прысвечанага 125-годдзю з дня нараджэння М. М. Шчакаціхіна і праведзенага 4 лістапада 2021 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі імя К. Крапівы НАН Беларусі. У матэрыялах адлюстраваны ўклад даследчыка ў развіццё сучаснага мастацтвазнаўства. Адрасуецца мастацтвазнаўцам, архітэктарам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага мастацтва.


Мікуліч, М. У. Краса, і праўда, і змаганне: літаратурна-крытычныя артыкулы / М. У. Мікуліч. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 403 с.: [8] л. іл.
ISBN 978-985-08-2936-8.

1833.jpg

Кнігу склалі выбраныя літаратурныя партрэты Казіміра Сваяка, Уладзіміра Жылкі, Міхася Васілька, Максіма Танка, Валянціна Таўлая, Міколы Арочкі, Ніла Гілевіча і іншых беларускіх паэтаў cа складанай і пакручастай жыццёвай біяграфіяй. Іх творчасць вызначаецца самабытнасцю мастацкага светаўспрымання і мыслення, ахвярнасцю служэння свайму духоўна-маральнаму ідэалу і грамадзянска-патрыятычнаму абавязку.

Выкарыстоўваючы архіўныя і эпісталярныя першакрыніцы, прыводзячы фрагменты сваіх гутарак з пісьменнікамі, аўтар асвятляе новыя старонкі літаратурнай спадчыны Заходняй Беларусі, іх сувязі з літаратурна-мастацкім працэсам у БССР, разглядае асноўныя этапы ідэйна-эстэтычнага развіцця паэтаў, аналізуе асаблівасці іх духоўна-філасофскіх поглядаў, выяўляе уклад мастакоў у літаратурную гісторыю Беларусі. Адрасуецца літаратуразнаўцам, культуролагам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.


Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка: зборнік матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларус. этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, г. Слуцк, 8 кастр. 2020 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы; склад. Я. А. Ненадавец; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 361 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2893-4.

1793.jpg

У зборніку прадстаўлены матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, якая адбылася ў Слуцку 8 кастрычніка 2020 г. У матэрыялах адлюстраваны найбольш важныя і актуальныя пытанні навуковай спадчыны Васіля Бандарчыка, заснавальніка школы беларускай этналогіі, а таксама разглядаюцца праблемы сучаснай беларускай этналогіі.
Адрасуецца этнолагам, гісторыкам, краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, усім, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі, культуры і паходжання беларускага народа.


Ненадавец, А. М. Нарысы беларускай дэманалогіі / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 301 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2901-6.

1808.jpg

У кнізе аналізуюцца пытанні дэманалогіі ва ўяўленнях беларускага народа і яе адлюстраванне ў самых разнастайных відах і жанрах традыцыйнай вусна-паэтычнай творчасці. Разгледжаны жанравыя асаблівасці, ідэйна-тэматычны змест, прасочаны карані найбольш папулярных дэманалагічных персанажаў і вобразаў.
Прызначаецца для работнікаў навуковых і культурна-асветных устаноў, выкладчыкаў вышэйшай і сярэдняй школы, аспірантаў і студэнтаў, усіх тых, хто любіць таемны свет даўніны.



Ненадавец, А. М. Старая бацькоўская хата / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Беларуская навука, 2022. – 327 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2836-1.

1777.jpg

Кніга прысвечана адвечнай тэме – роднай хаце, якая ў жыцці кожнага з нас асацыюецца з маленствам, дзяцінствам, сталымі гадамі, з усемагчымымі гісторыямі і павер’ямі, былічкамі і паданнямі. Павялося так, што хата ўяўлялася не проста будынінай, але і адухоўленай істотай, якая чуйна ўспрымала ўсё тое, што адбывалася навокал. У цяжкую хвіліну заўсёды хочацца вярнуцца ў сцены, дзе ты з’явіўся на свет, дзе прайшлі самыя шчаслівыя гады твайго жыцця.
Адрасуецца ўсім тым, хто з замілаваннем адносіцца да роднай старонкі, хто верыць у тое, што дабро, якое творым мы, дабром да нас і вернецца...


Ремишевский, К. И. «Врагу беспощадная лютая месть!»: кинолетопись и киножурнал «Савецкая Беларусь» огненных лет (июнь 1941 – ноябрь 1945 года) / К. И. Ремишевский; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус. культуры, яз. и лит. – Минск: Беларуская навука, 2022. – 271 с.: ил.
ISBN 978-985-08-2890-3.

1788.jpg

В издании рассмотрен широкий спектр искусствоведческих проблем, связанных с изучением белорусского неигрового экранного наследия периода Великой Отечественной войны. Особое внимание уделено практическому применению методологии историко-искусствоведческой атрибуции кинохроникального материала, позволяющей вернуть «раздокументированной» кинолетописи статус полноценного экранного документа. Приведены новые сведения о фронтовом кинолетописном материале, хроникально-документальных фильмах и выпусках киножурнала «Савецкая Беларусь» за 1942–1945 гг. Исследованы результаты работы Белорусской студии кинохроники, в годы оккупации Беларуси временно находящейся в Москве, проанализирован комплекс творческо-организационных мероприятий 1942– 1945 гг., направленных на восстановление белорусского хроникально-документального кинопроцесса.
Рекомендуется для историков, культурологов, работников сферы культуры, а также широкого круга читателей.


Саверчанка, І. В. Рыцары Белай Русі / І. В. Саверчанка. – Мінск: Беларусь, 2022. – 167 с.
ISBN 978-985-01-1519-5.

101191275_0.jpg

Галоўныя героі твораў – знакамітыя асобы нацыянальнай гісторыі: першы полацкі князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда, магутны валадар Усяслаў Чарадзей, вялікія князі Міндоўг, Войшалк і Трайдзень. Распавядаецца пра іх подзвігі, супрацьстаянне агрэсіі крыжакоў і мангола-татар. Асвятляюцца важнейшыя сацыяльныя і грамадска-палітычныя падзеі Х–ХІІІ стагоддзяў, раскрываюцца абставіны ўзнікнення першых дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях, а таксама асабісты ўклад валадроў у іх аб’яднанне. Для шырокага кола чытачоў.


Саверченко, И. В. Стражи Отчизны: князья и магнаты Белорусской земли / И. В. Саверченко. – Минск: Беларуская навука, 2022. – 319 с.
ISBN 978-985-08-2910-8.

1810.jpg

В доступной форме освещаются социально-политические события и становление государственных институтов в конце XIV – первой половине XVII в. Рассматривается ожесточенная борьба с внешними врагами – немецкими крестоносцами, монголо-татарами и шведами, отмечается укрепление военного и экономического потенциала государства, показана защита суверенитета и независимости страны.
Главные герои книги – могущественные правители Великого Княжества Литовского – Витовт и Казимир Ягайлович, Александр Добрый и Сигизмунд I Старый, а также влиятельные магнаты и государственные деятели – Остафий Волович и Лев Сапега. Прослеживается их многогранная деятельность, направленная на развитие страны, формирование правового государства и судебной системы.
Рассчитана на широкий круг читателей.


Сучасныя праблемы анамастыкі : зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. І. Л. Капылоў. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – Вып. 1. – 404 с.

1754.jpg

Зборнік змяшчае навуковыя артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў у галіне анамастыкі. Работы закранаюць розныя віды анамастычнай лексікі і адлюстроўваюць сучасны стан беларускай і ў цэлым славянскай навукі аб уласных імёнах. Падаецца таксама падборка матэрыялаў да слоўнікаў.
Выданне адрасуецца спецыялістам у галіне анамастыкі (мовазнаўцам, гісторыкам, географам), краязнаўцам, выкладчыкам, студэнтам і школьнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі паходжання і функцыянавання ўласных імёнаў.


«Табой я жыў, табой жыву…»: пра жонку Якуба Коласа: да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі / уклад. Васіліна Міцкевіч, Вера Міцкевіч; прадм. Міколы Труса. – Мінск: Звязда, 2022. – 248 с.; [16] арк. іл.
ISBN 978-985-575-384-2.

huvoy665va30cd5wkihhy0fqjozj0dp8.jpg

Выданне прысвечана жонцы беларускага Песняра М. Д. Каменскай і змяшчае ўспаміны блізкіх, сваякоў, фрагменты сямейнай перапіскі і ліставання Марыя Дзмітрыеўны з іншымі асобамі з акружэння народнага паэта, дакументы і прысвячэнні , а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы. Кніга будзе цікавая ўсім нераўнадушным да асобы і лёсу вялікага класіка і яго сям’і.


Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65000 слоў. У 2 т. Т.1. А–Н / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск : Беларусь, 2022. – 487 с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65000 слоў. У 2 т. Т.2. Н–Я / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск : Беларусь, 2022. – 483 с.

tsbm._t.1.jpg

Двухтомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Прыводзяцца асноўныя граматычныя значэнні слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання, даюцца вытворныя словы, адзначаецца націск. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі. У пачатку Слоўніка змешчаны неабходныя ўступныя часткі.
Прызначаны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола карыстальнікаў.


Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў / уклад. І. Л. Капылоў, С. Я. Рапацэвіч. – Мінск: Звязда, 2022. – 504 с. 
ISBN 978-985-575-353-8.

fvtvtf-0002.jpg

У слоўніку даецца тлумачэнне звыш 8000 найбольш ужывальных у школьнай практыцы і найбольш складаных для разумення слоў і устойлівых выразаў. Кніга адрасуецца навучэнцам сярэдніх агульнаадукацыйных школ і спецыяльных навучальных устаноў, а таксама тым, хто цікавіцца значэннем і правільным ужываннем беларускай лексікі.


Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: зб. навук. арт. Вып. 3 / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2022. – 770 с.
ISBN 978-985-887-005-8.

У зборніку змяшчаюцца даклады i тэзiсы ўдзельнікаў другога Міжнароднага навуковага Кангрэса, які адбыўся 10 верасня 2020 года ў г. Мінску. Публікуюцца даследаванні ў галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно, экранных відаў мастацтва. Разглядаюцца актуальныя задачы сучаснай культуры і захавання нацыянальных культур і гістарычна-культурнай спадчыны ў сучасных умовах. Кніга адрасуецца мастацтвазнаўцам, этнолагам, фалькларыстам, усім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай.


Тэрэза Станіславаўна Голуб. Тэксталогія і тэкстолагі / укл. В. Ф. Назараў; навук. рэд. А. А. Васілевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 143 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2922-1.

1823.jpg

У выданне ўключаны біяграфічныя і біябібліяграфічныя звесткі пра кандыдата філалагічных навук, вядомага літаратуразнаўцу-тэкстолага, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага Т. С. Голуб; кароткі нарыс жыцця і навуковай дзейнасці; храналагічны паказальнік даследаванняў і прац, выдадзеных пад яе навуковай рэдакцыяй; артыкулы, успаміны, водгукі, вершы, дарчыя надпісы ад пісьменнікаў, навукоўцаў, сяброў; артыкул Т. С. Голуб, прымеркаваны да 100-гадовага юбілею тэксталогіі беларускай літаратуры. Разлічана на навуковую грамадскасць і ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай, літаратуразнаўчай навукай, у прыватнасці тэксталогіяй, а таксама пытаннямі музейнай справы.


У Лепелі лепей…: тапанімічныя паданні зямлі беларускай: для сярэд. і старэйш. шк. узросту / склад.: Т. В. Валодзіна, Т. І. Кухаронак; маст. Г. Л. Каліноўская. – Мінск: Беларусь, 2022. – 95 с.: іл. – (Легенды і паданні зямлі беларускай).
ISBN 978-985-01-1579-9.

jhfjf76drz04mwje220uq34fffgefd79.jpg

У першай кнізе серыі «Легенды і паданні зямлі беларускай» сабраны народныя паданні пра ўзнікненне назваў шэрага гарадоў і вёсак Беларусі. Выданне прызначана для ўсіх, хто цікавіцца фальклорнай спадчынай нашай краіны.


Шыдлоўскі, С. А. Памеснае дваранства Беларусі: канец XVIII – пачатак ХХ ст.: этналагічнае даследаванне / С. А. Шыдлоўскі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 221 с., [19] л. іл.
ISBN 978-985-08-2882-8.

1785.jpg

Выданне прысвечана даследаванню памеснага дваранства як элітарнай часткі беларускага этнасу. У кнізе раскрываюцца асаблівасці прыродакарыстання і рассялення, формаў матэрыяльнага жыццезабеспячэння, сацыянарматыўных практык дваран – памешчыкаў Беларусі. Дваранскі маёнтак разглядаецца як сацыякультурны, гаспадарчы і прыродна­ландшафтны комплекс – частка традыцыйнай этнаэкасістэмы Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст.
Адрасавана этнолагам, гісторыкам, краязнаўцам, студэнтам, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі.


Ялынцава, І. У. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў для школьнікаў / І. У. Ялынцава. – Мінск: Выдавецкі цэнтр БА «Конкурс», 2022. – 128 с.
ISBN 978-985-886-085-1.

Слоўнік уключае найбольш ужывальныя літаратуразнаўчыя тэрміны і паняцці, з якімі вучні сустракаюцца ў сярэдніх і старэйшых класах (каля 400 адзінак). Значная колькасць слоўнікавых артыкулаў змяшчае ілюстрацыйны матэрыял. Ва ўсіх выпадках для ўдакладнення значэння тэрмінаў прыводзяцца прыклады з мастацкіх твораў і твораў вуснай народнай творчасці. Прызначаецца для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.


Янка Купала / укладальнік Н. Якавенка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. – 383 с. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі: ЖЗЛБ). 
ISBN 978-985-02-2100-1.

Кніга з’яўляецца літаратурнай мазаікай, складзенай з фрагментаў успамінаў і лістоў самога Янкі Купалы, яго родных. Сяброў, паплечнікаў, з дакументаў, артыкулаў і са шматлікіх фотаздымкаў, якія дазваляюць у храналагічным парадку, год за годам, ставараць рознакаляровымі фарбамі адмысловы жыццяпіс народнага паэта Беларусі і спрыяюць больш глыбокаму разуменню яго асобы. Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.




Издания 2021 года

Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы : (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа) : зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 1 / Нац. ака д . навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; пад агул. рэд. І. Л. Капылова ; навук. рэд.: В.У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 283 с.
ISBN 978-985-08-2809-5.

1719.jpg

Зборнік падрыхтаваны па матэрыялах Першага Міжнароднага кангрэса «Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы», прысвечанага 90-годдзю Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У ім асвятляюцца актуальныя праблемы сучаснага мовазнаўства, дыялекталогіі, анамастыкі, лексікалогіі і лексікаграфіі, камп’ютарнай лінгвістыкі, тэрміналогіі і тэрмінаграфіі, гісторыі мовы.
Разлічаны на лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам беларускай мовы.


Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы: (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа): зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 2 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад агул. рэд. І. Л. Капылова; навук. рэд.: В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 273 с.
ISBN 978-985-08-2810-1.

1720.jpg

Зборнік падрыхтаваны па матэрыялах Першага Міжнароднага кангрэса «Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы», прысвечанага 90-годдзю Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У ім асвятляюцца актуальныя праблемы сучаснага мовазнаўства, дыялекталогіі, анамастыкі, лексікалогіі і лексікаграфіі, камп’ютарнай лінгвістыкі, тэрміналогіі і тэрмінаграфіі, гісторыі мовы.
Разлічаны на лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам беларускай мовы.


Белорусская диаспора в Армении и армянская диаспора в Беларуси: Этническая идентичность и межкультурные взаимоотношения в современных условиях: [монография] / М. В. Галстян,  А. В. Гурко  [и  др.];  Отв. ред. М. В. Галстян, А. В. Гурко. – Ер.: Изд­во ИАЭ НАН РА, 2021.–200 с.

Armjanbel.jpg

В монографии изложены результаты двухлетнего исследования  проведенных армянскими и белорусскими этнологами при поддержке Комитета по науке МОН РА и Белорусского Республиканского Фонда фундаментальных  исследований  по  теме «Белорусская диаспора в Армении и армянская диаспора в Беларуси: Этническая идентичность и межкультурные взаимоотношения в современных условиях».В коллективной  монографии, состоящей из 2­х частей, представлены результаты  комплексного этносоциологического исследования армянской общины в Беларуси и белорусской общины в Армении. Коллективная монография  представляет  интерес для специалистов в области социально­гуманитарных  наук, работников государственных органов управления и широкого круга читателей.


Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Вып. 6 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа / навук. рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 440 с.

issn-2219-9675.jpg
Шосты выпуск выдання “Беларуская дыялекталогія: Матэрыялы і даследаванні” прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі, анамастыкі і тэкстаграфіі. Адметная праца ў зборніку – гэта архіўныя спадчына, якая рэпрэзентавана моўнай часткай манаграфіі І.А.Сербава “Беларусы-сакуны” і невялічкім слоўнікам Язэпа Дылы. Змяшчаюцца ў зборніку таксама артыкулы пра стан сучаснага маўлення на тэрыторыі Беласточчыны, падрыхтаваныя на аснове аналізу расшыфраваных запісаў, назапашаных у час дыялекталагічных экспедыцый на працягу 2015-2018 гг. Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў прадстаўлена з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з беларуска-польскага памежжа.
Зборнік робіць важны ўклад у рэалізацыю фундаментальнага праекта “Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак” і з’яўляецца 
запатрабаваным сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто працуе з родным словам.


Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. В. 8.

1627.jpg

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклор у гістарычных дакументах», «З рукапіснай фальклорнай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «З калекцыі фальклорных запісаў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Юбілеі». Тэарэтычны блок адведзены пытанням канструявання традыцыі ў сучасных формах народнай творчасці і масавай культуры, разглядаюцца спрэчныя пытанні расшыфроўкі беларускага арнаменту. Шырока прадстаўлены фальклорныя запісы беларусаў з розных, у тым ліку замежных, архіваў.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.


Беларусь на выставках ХІХ – начала ХХ в. / А. Л. Киштымов; науч. ред. С. П. Витязь; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус. культуры, языка и литературы. – Минск: Беларуская навука, 2021. – 299 с.: ил.
ISBN 978-985-08-2805-7.
1721.jpg

В монографии рассмотрена история становления и развития выставочного дела на белорусских землях, показаны специфика и особенности этого процесса. Комплексно исследуются динамика развития выставочного дела в ХІХ – начале ХХ в., типы, формы и классификация выставок, характер экспонатов и экспонентов на них из Беларуси. В 1829–1914 гг. белорусские экспонаты демонстрировались почти на 250 отечественных и зарубежных выставках. Около 100 экспонентов из Беларуси были представлены на девяти универсальных всемирных выставках ХІХ в., более 250 – на всероссийских выставках 1882, 1896 и 1913 гг. Исследование выполнено на базе широкого круга архивных источников из белорусских и зарубежных архивов. Большинство этих источников впервые вводится в научный оборот.
Монография будет полезна не только тем, кто профессионально занят исследованиями по истории Беларуси, но и преподавателям, студентам, дизайнерам, специалистам в области выставочного бизнеса.


Бунеева, Д. Ю. Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі / Д. Ю. Бунеева. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 242 с. : іл.
ISBN 978-985-08-2699-2.

1642.jpg

У выданні разглядаецца феномен кічу і яго праявы ў творчасці сучасных беларускіх аўтараў – як самадзейных майстроў, так і вядомых жывапісцаў, скульптараў, графікаў. Робіцца спроба асэнсавання гэтай складанай з’явы, даецца вызначэнне яе асноўных стылёвых рыс і тэматычных напрамкаў, а таксама крытэрыяў ідэнтыфікацыі і ацэнкі твораў з рысамі кічу.
Разлічана на спецыялістаў-мастацтвазнаўцаў і прадстаўнікоў інстытуцый, якія маюць дачыненне да фарміравання сучаснай візуальнай прасторы, а таксама на шырокае кола чытачоў.


Валодзіна, Т. В. Далман. Асоба і міф / Таццяна Валодзіна, Уладзімір Лобач. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 191: іл. – (Фальклор нашага краю).
ISBN 978-985-08-2761-6.

1674.jpg

У кнізе на матэрыялах палявых экспедыцый на тэрыторыі Паўночна-Заходняй Беларусі прадстаўлены феномен знахарства, які і сёння займае віднае месца ў мясцовай этнакультурнай традыцыі. У цэнтры ўвагі – фігура Міхаіла Уладзіміравіча Даламанава. Рускі патомны дваранін, які меў найвышэйшы маральны аўтарытэт у досыць невялікім кутку Глыбоччыны і Пастаўшчыны, у паваенныя дзесяцігоддзі зрабіўся сапраўднай легендай з лаканічным найменнем «Далман». Успаміны і аповеды пра яго разгортваюцца ва ўнікальную і парадаксальную сваёй выключнасцю жыццёвую гісторыю.
Кніга будзе цікавая этнографам, фалькларыстам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто захапляецца гісторыяй і культурай роднага краю.


Віцебска-Веліжскія запісы / аўт. ідэі Ю. І. Внуковіч; прад., уклад.: Ю. І. Внуковіч, Я. І. Грыневіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 62 с. + 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM). – (Аўтэнтычны фальклор беларускага памежжа).
ISBN 978-985-08-2733-3.

1658.jpg

У выданні з серыі «Аўтэнтычны фальклор беларускага памежжа» прадстаўлены гуказапісы з вёскі Брыгітполле Віцебскага раёна Віцебскай вобласці і вёскі Грэдзякі Веліжскага раёна Смаленскай вобласці, зробленыя Г. А. Барташэвіч і К. П. Кабашнікавым у 1989 г. Яны публікуюцца ўпершыню з захаваннем арыгінальнага гучання дзеля перадачы адметнага каларыту мясцовай беларускай гаворкі і фальклору ўзору мінулага стагоддзя. У склад гуказапісаў увайшлі і традыцыйныя песенныя творы, і этнаграфічныя апісанні некалькіх свят, абрадаў, звычаяў.
Прызначана для спецыялістаў у галіне фалькларыстыкі, этнаграфіі, этнамузыкалогіі, дыялекталогіі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца этнічнай культурай беларусаў.


Граматычная база беларускай мовы / уклад. Уладзімір Кошчанка, Алесь Булойчык. - Электронныя тэкставыя даныя і праграма (350 Мб). - Мінск: Тэхналогія, 2021. - 1 электронны аптычны дыск (CDR). Сістэмныя патрабаванні: HTML5-сумяшчальны браўзер.
ISBN 978-985-458-321-1., DOI: 10.13140/RG.2.2.17868.33929

gb_1_1.png
Прапанаванае выданне - найбольш поўны на сённяшні дзень лексіка-граматычны даведнік па беларускай мове. База змяшчае звыш 240 тысяч слоў і грунтуецца на максімальна шырокім фактычным матэрыяле. Гэта акадэмічныя нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы, выдадзеныя ў 1984-2016 гадах, іншыя ключавыя слоўнікі апошніх дзесяцігоддзяў, Беларускі N-корпус ды інш. Такі ахоп дазволіў сфарміраваць сапраўды рэпрэзентатыўны і актуальны словаспіс беларускай мовы. Істотнае адрозненне і перавага "Граматычнай базы беларускай мовы" - яе электронная форма (папярэднія падобныя праекты былі толькі ў папяровым выглядзе), і таму яна можа выкарыстоўвацца для далейшых лічбавых распрацовак, звязаных з беларускай мовай. Апрача версіі на дыску, база будзе мець актуальную інтэрнэт-версію і рэпазіторый зыходных файлаў.
Гэта першае выданне такога тыпу, дзе кожная лексема суправаджаецца падрабязным граматычным апісаннем, спасылкамі на слоўнікі і пералікам аўтараў, якія ўжывалі яе.
База распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі CC BY-SA 4.0

Жизнь и творческое наследие А. С. Дембовецкого: к 180-летию со дня рождения: материалы Междунар. науч.-практ. конф., г. Могилев, 13 марта 2020 г. / сост.: В. В. Шейбак, Е. Н. Изергина, Я. С. Кнурева; редкол.: А. И. Локотко (гл. ред.) [и др.]; Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Нац. акад. наук Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2021. – 289 с.
ISBN 978-985-08-2677-0.

1610.jpg

В сборнике представлены доклады участников Международной научно-практической конференции «Жизнь и творческое наследие А. С. Дембовецкого (к 180-летию со дня рождения)», которая состоялась 13 марта 2020 г. в Могилеве. В материалах отражены результаты выполненных авторами исследований, посвященных жизнедеятельности А. С. Дембовецкого и оставленному им наследию, традициям материальной и духовной культуры населения Белорусского Поднепровья, этноконфессиональным и этнокультурным процессам на территории Могилевщины и в зоне белорусско-русского пограничья, актуальным проблемам этнологии и смежных с ней научных дисциплин.
Адресуется этнологам, историкам, музееведам, искусствоведам, всем, кто интересуется вопросами истории, этнокультурного и этноконфессионального развития Белорусского Поднепровья.


Квилинкова, Е. Н. Белорусы в Молдове и Молдова в белорусах / Е. Н. Квилинкова, В. А. Сакович; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит. – Минск: Беларуская навука, 2021. – 455 с.: ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-2694-7.

1628.jpg

Данная книга знакомит читателей с жизнью и деятельностью белорусской диаспоры Молдовы. Формы проявления у них этнической идентичности, а также особенности процесса адаптации, аккультурации и интеграции в молдавское этнокультурное пространство освещаются в работе на материалах полевых этнографических исследований. Выявляются характерные для белорусов принципы межэтнической коммуникации и стратегии адаптации, а также соотношение понятий «Родина» и «гражданство». Показана деятельность белорусских этнокультурных организаций Молдовы по сохранению и продвижению белорусского языка и культуры. Национальные традиции и праздники рассматриваются в связи со способами трансляции белорусского культурного наследия. Раскрывается роль посольства, общин и СМИ в контексте формирования положительного образа Беларуси через свою этническую группу, проживающую за рубежом.
Книга представляет интерес как для этнологов, этносоциологов, культурологов и этнопсихологов, так и для широкого круга читателей, интересующихся протекающими в современных диаспорах процессами, в частности жизнью белорусского зарубежья.


Кітайска-беларускі слоўнік. Беларуска-кітайскі слоўнік = 汉白白汉词典 / Я. В. Волкава, А. В. Камінская, І. Л. Капылоў, У. А. Кошчанка, Г. І. Кухарэнка, С. В. Ліпніцкая, Г. С. Харланава / пад. навук. рэд. І. Л. Капылова. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2021. – 870 с.

kit.png
Гэта першая лексікаграфічная праца ў гісторыі моўна-культурных узаемасувязей беларускага і кітайскага народаў. Аб’ём кожнага са слоўнікаў складае звыш 9 тысяч слоў. Слоўнікі змяшчаюць актуальную лексіку сучасных беларускай і кітайскай моў: словы, якія ахопліваюць асноўныя сферы жыцця і дзейнасці чалавека.
Слоўнік адрасаваны ў першую чаргу тым, хто пачынае вывучаць кітайскую мову ў Беларусі і беларускую мову ў Кітаі, упершыню знаёміцца з культурай і гісторыяй кітайскага і беларускага народаў. Ён прызначаны для пашырэння слоўнікавага запасу і сістэматызацыі ведаў лексікі кітайскай і беларускай моў як замежных. Выкарыстоўваць такія слоўнікі можна будзе як для самастойнага вывучэння моў, так і ў якасці дадатковага дапаможніка да асноўнага курса.

Локотко, А. И. «В музыке летящих ракет...»: (космос в зеркале авангардной архитектуры) = “The music of rockets rushing into the sky...”: (the cosmos in the mirror of avant-garde architecture) / А. И. Локотко; пер. с рус. Д. М. Олексенко. – Минск: Беларуская навука, 2021. - 94 с.: ил.
ISBN 978-985-08-2689-3.

1629.jpg

В книге раскрывается тема космоса от Древнего Египта и Античности, Ренессанса и барокко до монументально-символичных произведений времен Французской революции К.-Н. Леду и Э.-Л. Булле, футуристических времен Первой мировой войны Э. Мендельсона и А. Сант-Элиа, 1920–1930-х гг. В. Татлина и Я. Чернихова. Архитектура и искусство ХХ в. представлены в творчестве Я. Дроздовича, М. Чюрлёниса, монументальных произведениях, посвященных апофеозу победы народа в Великой Отечественной войне, одчих И. Лангбарда, Г. Заборского, С. Мусинского, современных зрелищных и спортивных сооружениях В. Крамаренко, В. Виноградова, О. Воробьева и др. Творчество авангардистов рассматривается в контексте космологических учений В. Вернадского, произведений З. Хадид, Р. Пиано, С. Калатрава, а также развития архитектуры космических кораблей Г. Балашовой.
Предназначена для архитекторов, искусствоведов, культурологов, широкого круга отечественных и зарубежных читателей.


Лакотка, А. І. Над нівамі роднай зямлі: альбом малюнкаў і графікі / А. І. Лакотка. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 254 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2775-3.

1705.jpg

Аўтар, архітэктар, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Аляксандр Іванавіч Лакотка прадстаўляе альбом акварэльнага жывапісу і графічных работ, напісаных з 1985 года і да сённяшняга дня. Асноўныя тэмы твораў – краявіды розных пораў года, помнікі архітэктуры, відарысы сёл, мястэчак і хутароў Беларусі. Амаль усе работы друкуюцца ўпершыню.
Адрасаваны аматарам выяўленчых мастацтваў і ўсім, каго цікавіць прыгажосць беларускай зямлі.


Максім Танк : фотаальбом / уклад., прадм.: М. У. Мікуліч ; навук. рэд. У. В. Гніламедаў ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 303 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2801-9.

1724.jpg

Фотаальбом прысвечаны выяўленню феномена Максіма Танка – асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры і дзяржаўна-культурнага будаўніцтва Беларусі. Падрыхтаванае як фотаілюстраваны летапіс багатай і складанай жыццёвай біяграфіі, напружанай літаратурнай, грамадска-культурнай і дзяржаўнай дзейнасці народнага паэта БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Ленінскай прэміі, акадэміка НАН Беларусі, выданне раскрывае філасофска-патрыятычныя і сацыяльна-маральныя асновы і прынцыпы яго яркай і каларытнай індывідуальнасці, сцвярджэння высокіх духоўных каштоўнасцей жыцця і чалавека.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, работнікаў сферы культуры, усіх, хто цікавіцца праблемамі развіцця беларускай літаратуры.


Мастацкая прастора Еўропы XIX – пачатку ХХІ ст. і Станіслаў Манюшка: гісторыя, сучасны стан: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. форуму, Мінск, Смілавічы, 30–31 мая 2019 г. / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]; рэд.-уклад.: Н. А. Капыцько. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 455 с., іл.
ISBN 978-985-08-2727-2.

1665.jpg

Зборнік уключае артыкулы даследчыкаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны i Казахстана, ахоплівае шырокае кола пытанняў, звязаных з асобай С. Манюшкі і даследаваннямі яго творчай спадчыны, з праблематыкай вывучэння культуры Беларусі ў еўрапейскім кантэксце.
Адрасаваны мастацтвазнаўцам, гісторыкам, культуролагам, краязнаўцам, выкладчыкам і студэнтам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, арганізатарам рэгіянальнага турызму, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.


Мушынскі, М. І. Свайму часу і вечнасці: зборнік артыкулаў / М. І. Мушынскі; уклад. Т. Ф. Мушынская, Т. М. Мушынская; навук. рэд. І. В. Саверчанка. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 480 с.
ISBN 978-985-08-2687-9.

1637.jpg

У зборнік «Свайму часу і вечнасці» ўвайшлі артыкулы выдатнага тэкстолага і дзеяча нацыянальнай культуры, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Іосіфавіча Мушынскага (1931–2018).
Навуковыя працы, прадстаўленыя ў кнізе, адлюстроўваюць яго фундаментальныя даследаванні ў галіне беларускага літаратуразнаўства за апошнія дзесяць гадоў жыцця. Большасць з іх прысвечаны творчасці Якуба Коласа, Івана Мележа, Максіма, Гаўрылы і Галіны Гарэцкіх, Івана Шамякіна, а таксама іншых беларускіх пісьменнікаў і вучоных. Кніга адрасавана ўсім, хто займаецца даследаваннем айчыннай літаратуры, гісторыкам, культуролагам, а таксама зацікаўленым чытачам.


Ненадавец, А. М. Залацістыя саломкі снапкі / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 261 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2765-4.

1694.jpg

У кнізе разглядаецца ўжыванне самай звычайнай саломы ў гаспадарчым працэсе старажытных людзей. Аналізуецца, як змяняліся адносіны вяскоўцаў да гэтага найпрасцейшага дахавага і будаўнічага матэрыялу, традыцыйнага дадатковага корму для хатняй жывёлы, ацяпляльнага рэчыва, выгоднага сродку для пляцення разнастайных гаспадарчых прылад і прадметаў. Часта з-пад умелых рук сялянскіх майстроў з’яўляліся сапраўдныя ўзоры промыслу. Прыводзяцца шматлікія сведчанні этнографаў і фалькларыстаў, літаратараў і вяскоўцаў, звязаныя з працэсам сяўбы, жніва і малацьбы.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа, аматарам даўніны, якія заўсёды рады сустрэцца з новымі сведчаннямі з гісторыі сваіх продкаў, іх самабытнага жыццёвага працэсу.


Прасторава-часавыя вобразы ў славянскім літаратурным дыскурсе / Ж. М. Шаладонава [і інш.]; навук. рэд. С. С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 189 с.
ISBN 978-985-08-2682-4.

1621.jpg

У манаграфіі на шырокім літаратурным матэрыяле твораў беларускіх, рускіх, польскіх і ўкраінскіх аўтараў ажыццяўляецца аналіз прасторава-часавых вобразаў, прадстаўленых у адпаведнасці з нацыянальна-аўтарскім кодам мастацкага асваення рэальнасці. Параўнальны аспект даследавання выяўляе нацыянальна-ментальныя і індывідуальна-творчыя асаблівасці ўспрыняцця нацыянальнага быту і быцця ў іх аб’ектыўнай уключанасці ў культурна-цывілізацыйныя працэсы. Даследаванне выканана пры падтрымцы гранта БРФФД (дамова № Г17-021, № дзярж. рэгістрацыі 20170806).
Кніга адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам, студэнтам гуманітарных факультэтаў ВНУ.


Сакральныя ўзгоркі Беларусі / В. Ф. Вінакураў [і інш.]; навук. рэд.: С. П. Віцязь. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 268 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2791-3.

1715.jpg

У калектыўнай манаграфіі ўзгоркі Беларусі паказаны ў комплексным кантэксце: як прыродныя ландшафтныя аб’екты і як своеасаблівая этнакультурная прастора ў міфалагічнай і рытуальнай традыцыях. Абагульняецца інфармацыя пра каля тысячы сакральных пагоркаў, сабраная па гістарычнай, геалагічнай, краязнаўчай літаратуры, па архіўных даных і ў час асабістых экспедыцый за апошнія дзесяцігоддзі. Разглядаюцца ўзвышшы, звязаныя з міфалагічнымі персанажамі, хрысціянскімі святымі, гістарычнымі асобамі і воінамі-чужынцамі, згадваюцца легенды пра скарбы і прывіды. Расказваецца пра ўзгоркі, дзе, паводле паданняў, «праваліўся храм». Асаблівая ўвага надаецца Святым і Лысым горам, якія шырока распаўсюджаны ў Беларусі.
Кніга будзе карыснай для спецыялістаў у галіне прыродакарыстання і аховы прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама для шырокага кола чытачоў.


Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца: беларуская народная філасофія / Т. В. Валодзіна [і інш.]; уклад. і агул. рэд.: І. М. Дубянецкая, С. І. Санько; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 481 с.
ISBN 978-985-08-2797-5.

1717.jpg

Упершыню пададзена спроба сістэматычнай рэканструкцыі ключавых тэм, ідэй і канцэптаў традыцыйнага светапогляду беларусаў, якая ахоплівае народныя ўяўленні аб паходжанні і будове свету, аб чалавеку, аб справядлівым грамадскім уладкаванні і фундаментальных каштоўнасцях традыцыйнага грамадства беларусаў.
Прызначана для вучоных-гуманітарыяў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай духоўнай культурай беларусаў.


«У пошуках папараць-кветкі…» = “???????……” = “In Search of the Flower…” : (з народна-паэтычнай спадчыны) / аўт . ідэі, уклад.: А. І. Лакотка, Т. І. Кухаронак, А. Г. Алфёрава ; пад агул. рэд. акад. А. І. Лакоткі ; пер. на кіт. А. В. Раманоўскай, Ван Цінфэнa ; пер. на англ. Н. М. Сянкевіч ; маст.: М. С. Басалыга [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 303 с. : іл.
ISBN 978-985-08-2758-6.

1687.jpg

У кнізе прадстаўлены беларускія народныя легенды і паданні, у якіх адлюстраваны міфапаэтычныя погляды на стварэнне свету, узнікненне геаграфічных назваў і прыродных аб’ектаў. Пераклад легенд і паданняў на кітайскую і англійскую мовы і арыгінальныя ілюстрацыі, выкананыя мастакамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, значна пашыраць кола айчынных і замежных чытачоў, якія жадаюць пазнаёміцца з рознымі аспектамі культуры народаў свету.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца культурай народаў свету.


Флікоп-Світа, Г. А. Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII – першай трэці XIX ст. / Г. А. Флікоп-Світа. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 347 с.: іл. + 1 электрон. апт. дыск (CDROM).
ISBN 978-985-08-2781-4.

1702.jpg

Манаграфія прысвечана асноўным сакральным аб’ектам грэка-каталіцкага храма: іканастасам і прысценным алтарам. Выяўляюцца варыянты іх суіснавання, высвятляюцца прычыны знікнення іканастасаў у шэрагу храмаў і пераабсталявання ўнутранай царкоўнай прасторы на лацінскі лад. Вывучаюцца асаблівасці грэка-каталіцкіх іканастасаў, іх канструкцыя і праграма. Даследуюцца спосабы афармлення прысценных алтароў. Прыводзяцца прыклады захаваных працэсійных алтарыкаў – фератронаў. Работа напісана пры выкарыстанні гістарычных дакументаў ХVІІ – першай паловы ХІХ ст. з архіваў, музеяў і бібліятэк Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Аўстрыі, якія асвятляюць стан каля 2600 прыхадскіх, філіяльных, манастырскіх і кафедральных грэка-каталіцкіх цэркваў Вялікага Княства Літоўскага. Прыводзіцца шэраг фотаздымкаў помнікаў сакральнага мастацтва, якія захоўваюцца ў дзеючых храмах, музеях і прыватных зборах, – іканастасаў, алтароў, фератронаў, абразоў, скульптур.
Прызначана для мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, культуролагаў, рэлігіязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай культурай і айчыннай мастацкай спадчынай.


Художественная культура Радзивилловского Несвижа : XVIII–XXI вв. / Т. Г. Мдивани [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси; Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы. – Минск: Беларуская навука, 2021. – 301 с., ил.
ISBN 978-985-08-2724-1.

1668.jpg

В центре внимания находятся художественная культура Несвижа времен ординаторства князей Радзивиллов и творческая деятельность музыкантов, живописцев, скульпторов, артистов и драматургов, которая нашла продолжение в XX–XXI вв. Впервые использована изоморфная методология, охватывающая в синхронном измерении все виды искусства, и на ее основе создана несвижская хронология важнейших культурных событий XVIII–XXI вв.
Предназначена для профессиональных искусствоведов, музыкантов, художников, театральных деятелей, а также для широкого круга читателей.


Шумский К.А. Народные экологические знания белорусов: традиции и современность / К. А. Шумский ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит. – Минск : Беларуская навука, 2021. – 367 с. : ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-2753-1.

1680.jpg

Представлены результаты комплексного исследования традиционных экологических знаний белорусов. Народные знания белорусов о растительном, животном мире и погоде рассматриваются в широком общеславянском контексте. Определены место и роль знаний об окружающей природе в культуре белорусского этноса, его традиционном мировоззрении, обоснованы экологическая значимость и целесообразность практического использования рациональной части народных экологических знаний на современном этапе.
Для широкого круга специалистов в области гуманитарных наук, экологического образования, воспитания и просвещения, агроэкотуризма, преподавателей и студентов высших учебных заведений, для всех, кто интересуется историей и культурой Беларуси.




Издания 2020 года

Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры: зб. навук. арт. / уклад. Н. В. Якавенка; навук. рэд. І. В. Саверчанка; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 157 с.
ISBN 978-985-08-2547-6.

1470.jpg

У зборніку асвятляюцца актуальныя пытанні беларускай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, паказваюцца важныя дасягненні прыгожага пісьменства ў адлюстраванні жыцця сучаснай Беларусі, асэнсоўваюцца праблемныя пытанні і перспектывы далейшага развіцця мастацкай літаратуры.
Выданне адрасавана спецыялістам гуманітарнага профілю, студэнтам і навучэнцам школ, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучасным літаратурным працэсам Беларусі.


Ажэшка, Э. Над Нёманам: раман; Gloria victis: навелы / Эліза Ажэшка; пер. з пол. мовы Анатоля Бутэвіча; прадм. Святланы Воцінавай; навук. рэд. Іван Саверчанка. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 829 с., [4] л. укл. – (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя I, Мастацкая літаратура).
ISBN 978-985-08-2606-0.

1551.jpg

Жыццё і дзейнасць Элізы Ажэшкі (1841–1910) цесна звязаны з Беларуссю. Яна жыла спачатку ў ваколіцах Гродна, а пасля ў самім горадзе, дзе зараз знаходзіцца яе дом-музей. У час паўстання 1863 г. была сувязной паўстанцкага атрада, асабіста знаёма з Францішкам Багушэвічам, Рамуальдам Траўгутам. Водгулле паўстання асабліва адчуваецца ў цыкле навел «Gloria victis» – «Слава пераможаным», якія Ажэшка ўключыла ў сваё апошняе прыжыццёвае выданне (1910 г.). Не пазбаўлены гэтага і раман «Над Нёманам», створаны ў 1887 г. У ім апісаны падзеі, што з даўніх часоў адбываліся на Гродзеншчыне.
Сто трэці том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».


Бандарчык, В. К. Выбраныя працы па гістарыяграфіі паходжання і этнічнай гісторыі беларусаў: да 100-гадовага юбілею / В. К. Бандарчык; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; уклад.: А. У. Гурко, С. У. Грунтоў. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 429 с.: [3] л. іл.
ISBN 978-985-08-2614-5.

1559.jpg

Выданне ўключае найбольш важныя тэарэтычныя працы члена-карэспандэнта НАН Беларусі В. К. Бандарчыка (1920–2009), аднаго з самых вядомых прадстаўнікоў беларускай этналагічнай навукі, заснавальніка айчыннай школы этналогіі і этнаграфіі. В. К. Бандарчык дасягнуў значных поспехаў у вывучэнні гісторыі беларускай этналогіі і аналізе гістарыяграфічнай спадчыны беларускай этналагічнай навукі. Пад яго кіраўніўцтвам былі атрыманы істотныя навуковыя вынікі ў даследаванні праблемы паходжання і этнічнага развіцця беларускага народа, яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, сацыяльнай арганізацыі.
Адрасуецца гісторыкам, краязнаўцам, этнолагам, студэнтам ВНУ, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю і культурай беларускага народа.



Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: сацыяльны вопыт і перспектывы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 192 с.
ISBN 978-985-08-2525-4.

1472.jpg

У зборніку разглядаюцца розныя аспекты культурных, этнакультурных, моўных і літаратурных беларуска-італьянскіх сувязей у сінхранічным і дыяхранічным аспектах. Ён падрыхтаваны па матэрыялах II Міжнароднай навуковай каферэнцыі «Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы». Зборнік робіць важны ўклад у пашырэнне навуковых ведаў у галіне беларусістыкі, італьяністыкі, міждысцыплінарных даследаванняў.
Разлічаны на этнографаў, фалькларыстаў, культуролагаў, літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам узаемадачыненняў беларускага і італьянскага народаў.


Верабей, А. Л. Блізкае і дарагое: выбраныя артыкулы пра Уладзіміра Караткевіча / Анатоль Верабей; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 310 с., [8] л. іл.

1583.jpg

У кнізе асэнсавана жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча, пададзены радавод пісьменніка, даследаваны такія праблемы, як рамантызм творчасці, яе сувязі з фальклорам, традыцыі «Аповесці мінулых гадоў» і «Слова пра паход Ігаравы» ў яго творчасці і інш. Шэраг артыкулаў прысвечаны характарыстыцы творчасці пісьменніка ў кантэксце беларускай сусветнай літаратуры, аналізу постаці творцы ў рэгіянальным кантэксце.
Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і шырокае кола чытачоў.


Віцязь, С. П. Даследчыкі археалагічных старажытнасцей Беларусі: біябібліяграфічны даведнік / С. П. Віцязь, В. У. Мядзведзева, Л. У. Дучыц. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 504 с., [8] л. іл. 

ISBN 978-985-08-2643-5.

1587.jpg

У даведніку змешчаны біяграфічныя і бібліяграфічныя матэрыялы аб даследчыках археалагічных старажытнасцей Беларусі ад XVI да ХХІ ст. У выданне ўключаны даныя як пра прафесійных археолагаў, так і навукоўцаў сумежных дысцыплін, краязнаўцаў, аматараў даўніны, іншых даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі і другіх краін, якія займаліся вывучэннем беларускай даўніны.
Кніга разлічана на археолагаў, гісторыкаў, этнографаў, супрацоўнікаў музеяў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.


Вобразы Вялікай Айчыннай вайны ў культуры і мастацтве Беларусі: да 75-годдзя Перамогі / Нац. акад. навук Беларусі; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]. - Мінск: Беларуская навука, 2020. – 296 с.
ISBN 978-985-08-2634-3.

1603.jpg

У калектыўнай манаграфіі прадслаўляецца шырокі спектр відаў мастацтва на тэму, якая ніколі не страцінь акгульнасці і заўсёды будзе ўспрымацца чалавекам з вялікай ступенню чуллівасці. Даследчыкі На- цыянальнай акадэміі навук прааналізавалі творы пра Вялікую Айчынную вайну мастацкай літаратуры, тэтра і кіно, жывапісу і графікі. музыкі і скульптуры. Асаблівае месца займае вывучэнне народнага жыцця ў ваенных рэаліях. 
Адрасуецца прафесійным мастацтвазнаўцам, этнолагам, філолагам, гісторыкам, краязнаўцам, усім тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднай краіны. 


Габрусь, Т. В. Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі / Т. В. Габрусь. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 318 с.: іл. 

ISBN 978-985-08-2616-9.

1542.jpg

Выданне прысвечана ўнікальнаму культурнаму феномену – драўлянаму сакральнаму дойлідству Беларусі, складанасці яго гістарычнага лёсу і мастацкай адметнасці. Аўтар разглядае помнікі драўлянага храмабудаўніцтва розных хрысціянскіх канфесій як агульную культурную спадчыну беларускага народа, прапануецца новая мастацтвазнаўчая сістэматызацыя і класіфікацыя храмаў паводле іх архітэктонікі і канцэпцыі формаўтварэння. Рукапіс дапоўнены бібліяграфіяй, спісам даследаваных драўляных храмаў, тлумачальным слоўнікам асноўных тэрмінаў і паняццяў драўлянага храмабудаўніцтва, утрымлівае вялікую колькасць сучасных і архіўных фотаздымкаў, планаў і рэканструкцый збудаванняў.
Прызначана для навукоўцаў у галіне мастацтвазнаўства, гісторыі архітэктуры і рэлігіі, а таксама для шырокага кола чытачоў.


Граница, идентичность, культура: этнография белорусско-российского пограничья: коллективная монография / отв. ред. Р.А. Григорьева, Н.Г. Деметер, А.В. Гурко / Ин-т этнологии и антропологии РАН; Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы НАНБ. – М.: ИЭА РАН, 2020. – 360 с.
ISBN 978-5-4211-0255-7

8.jpg

В монографии представлены результаты совместных исследований белорусских и российских этнологов, которые проводились по всему периметру белорусско-российского пограничья: в Гомельской, Могилевской, Витебской областях со стороны Республики Беларусь; Брянской, Смоленской, Псковской со стороны РФ.
На основе многолетних полевых изысканий, с привлечением архивных материалов, данных социологических опросов, были выявлены единство и/или различия элементов культуры по разные стороны границы во всем их многообразии, и обозначены трансграничные этнокультурные ареалы. Одна из ключевых проблем исследования – особенности формирования этнической идентичности в разных государствах и в условиях слабой этнокультурной отличительности жителей на пограничном пространстве. Изучение трансграничных связей и контактов имеет практическое значение для формирования различного рода сотрудничества между соседними странами.
Книга предназначена для специалистов в области этнологии и других гуманитарных наук, а также для широкого круга читателей.


«І я там быў»... = “” = “I was there as well...” : (з народнапаэтычнай спадчыны) / аўт. ідэі, уклад.: А. І. Лакотка, Т. І. Кухаронак, А. Г. Алфёрава ; пад агул. рэд. А. І. Лакоткі ; пер. на кіт. Ван Цінфэнa, А. В. Раманоўскай; пер. на англ. А. В. Раманоўскай, Ю. М. Шукала, Л. Болтана-Сміта; маст.: В. А. Багнюк [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 455 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2636-7.

1590.jpg

У кнізе прадстаўлены беларускія народныя казкі: пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя. Іх ідэйна-мастацкія характарыстыкі, непаўторная нацыянальная адметнасць, народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, гумар, займальнасць апавядання прывабліваюць увагу не толькі дзяцей, але і дарослых. Пераклад казак на кітайскую і англійскую мовы і арыгінальныя ілюстрацыі, выкананыя мастакамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, значна пашыраць кола айчынных і замежных чытачоў, якія жадаюць пазнаёміцца з рознымі аспектамі культуры народаў свету.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай народаў свету.


Костюкович, М.Г. Детский сеанс : долгая счастливая история белорусского игрового кино для детей / М. Костюкович. - Минск: Медисонт, 2020. - 436, [2] с. : ил., портр. ; 23 см.

66710990.jpg

Книга «Детский сеанс», возможно, первый пристальный взгляд на белорусское детское кино. Его история зрителям почти не известна, хотя белорусские детские фильмы — «Девочка ищет отца», «Бронзовая птица», «Приключения Буратино», «По секрету всему свету» и другие — полюбились нескольким поколениям детей и для многих стали драгоценностью, без которой невозможно представить детство. 
Восстанавливая истории постановок по архивным материалам и свидетельствам, разбирая сюжеты сценариев и фильмов, автор рассказывает о том, как возникло и росло советское и белорусское детское кино, каким оно изображало детский и взрослый мир, какие ценности и модели поведения предлагало зрителям. Это делает книгу «Детский сеанс» попыткой ответить на вопрос, какого зрителя вырастило советское и постсоветское детское кино и почему мы, зрители этих фильмов, видим мир так, а не иначе. 


Кулуарамі творчай майстэрні Івана Навуменкі / С. С. Лаўшук [і інш.]; навук. рэд.: А. А. Манкевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 335 с.
ISBN 978-985-08-2548-3.

1481.jpg

Манаграфія з’яўляецца вынікам працы аўтарскага калектыву над падрыхтоўкай да выдання Збору твораў Івана Навуменкі ў 10 тамах. Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве праведзена навукова-тэксталагічнае вывучэнне твораў, якія ўвайшлі ў дзесяцітомнік, прааналізаваны рукапісныя і друкаваныя крыніцы тэкстаў, іх гісторыя, водгукі сучаснікаў І. Навуменкі і іншыя рэаліі. Дадзена агульная ацэнка творчасці І. Навуменкі, раскрыта змястоўна-праблемнае багацце яго твораў, іх жанравая разнастайнасць, вызначана месца пісьменніка ў беларускай літаратуры.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў ВНУ гуманітарнага профілю, а таксама на шырокае кола чытачоў.


Масленіца. Абрад. Песні. Напевы / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; уклад., уступ. арт. : А. І. Ляшкевіч, В.М. Прыбылова ; навук. рэд. Т. В. Валодзіна. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 815 с., нот. іл. – (Беларуская народная творчасць:БНТ).
ISBN 978-985-08-2657-2.

1593.jpg

Кніга з’яўляецца першым навукова атрыбутаваным зборам, прысвечаным абрадавым традыцыям перыяду Масленіцы на Беларусі. Заснаваны на багатай факталогіі XIX–XXI стст., збор уключае тры раздзелы, у якіх даецца комплекснае апісанне абрадавых дзеянняў масленічнага перыяду, прымеркаваных да іх песень і напеваў.
Выданне адрасуецца спецыялістам у галіне на радазнаўства, усім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай этнічнай культуры, яе гісторыяй і сучаснасцю.


Миссия выполнима – 2: Перспективы изучения фольклора: взгляд из Беларуси и Эстонии / сост. : Татьяна Володина, Маре Кыйва. – Минск : Беларуская навука, 2020. – 402 с. : ил.
ISBN 978-985-08-2655-8.

1595.jpg

В сборник научных статей включены работы белорусских и эстонских фольклористов, в которых рассматриваются различные аспекты народного творчества и ритуальных практик жителей двух близких культурных регионов – Беларуси и Эстонии. Особое внимание уделено классическим фольклорным жанрам – заговорам, легендам, загадкам, актуализированы и современные фольклорные формы. Ряд статей посвящен новым темам народного творчества, в значительной степени обусловленным социальным контекстом. Представлено теоретическое исследование, раскрывающее традиционную, но до сих пор еще дискуссионную тему отношения стиха и напева.
Адресуется фольклористам, этнологам, краеведам, а также всем тем, кто интересуется народным творчеством.


Мушынскі, М. І. Летапіс жыцця і творчасці Івана Пятровіча Шамякіна / М. І. Мушынскі; навук. рэд. І. В. Саверчанка; прадмова Т. С. Голуб. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 683 с.
ISBN 978-986-08-2495-0.

1482.jpg

«Летапіс жыцця і творчасці Івана Пятровіча Шамякіна» змяшчае разнастайны матэрыял, які ахоплівае ўвесь перыяд дзейнасці — творчай, грамадскай, навукова-прапагандысцкай, арганізацыйнай, што істотна паглыбляе і пашырае ранейшыя ўяўленні пра маштаб асобы пісьменніка, адлюстроўвае ўклад Івана Пятровіча ў развіццё нацыянальнай культуры, мастацкай прозы, драматургіі і кінамастацтва. Арганічным кампанентам «Летапісу...» сталі падзеі асабістага, сямейнага жыцця, стасункі з сябрамі, навукоўцамі, перакладчыкамі, дзеячамі іншых краін.
Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, усім, хто цікавіцца нацыянальнай культурай.


Ненадавец, Я. А. «Жужнела пчолка, жужнела…» / Я. А. Ненадавец, А. М. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 255 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978­-985­-08-­2541-­4.

1476.jpg

Кніга прысвечана гісторыі бортніцтва, узнікненню і развіццю рамачнага пчалярства ў Беларусі. Разглядаюцца і аналізуюцца працы па­ пярэдніх даследчыкаў гэтага старажытнага промыслу. Падкрэсліваец­ ца, што ў народным асяроддзі пчаляры часта асацыіраваліся з ведаючымі людзьмі, здольнымі да чараўніцтва. Выкарыстоўваюцца шматлікія вусна­паэтычныя і літаратурныя творы, у якіх закранаюцца розныя аспекты ўзнятай тэмы.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа.


Ненадавец, А. М. «Забілі зайца, не забілі…» / А.М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 310 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2661-9.

1591.jpg

У кнізе распавядаецца пра адзін з самых старажытных промыслаў чалавецтва – паляванне, прыводзяцца вытрымкі з архіўных дакументаў, справаздач і вусныя сведчанні, якія пацвярджаюць, што дзякуючы паляванню старадаўнія беларусы вучыліся не толькі назапашваць ежу для ўласных сем’яў, але і высочваць звяроў, трапна страляць, часта ўступаць з імі ў небяспечныя адзінаборствы. Падчас паляўнічых ловаў удасканальвалася таксама і вайсковае майстэрства продкаў. Згадваюцца літаратурныя творы, дзе яскрава адлюстраваны адвага і смеласць, кемлівасць і хітрасць нашых землякоў. Падаюцца фальклорныя творы, у якіх услаўлялася і адначасова высмейвалася майстэрства паляўнічых.
Адрасуецца ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і матэрыяльнай культурай продкаў, пастаянна шукае нешта новае ў далёкім мінулым.


Ненадавец, А. М. Лавіся, рыбка, вялікая і малая / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 287 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978­-985-­08­-2596-­4.

1544.jpg

У кнізе распавядаецца пра рыбалоўства на тэрыторыі беларускіх земляў, пачынаючы ад сівых стагоддзяў і заканчваючы нашымі дня­мі. Аўтары аналізуюць шматлікія гістарычныя і архіўныя звесткі, у якіх згадвалася, якую рыбу, колькі і дзе лавілі, якія вадаёмы асабліва славіліся багаццем рыбных запасаў. Акцэнтуецца ўвага на тым, якіх абрадаў і прымхаў трымаліся рыбакі ў будзённым жыцці ці пры выкананні сваіх непасрэдных службовых абавязкаў. Падкрэсліваецца, што ў класічнай беларускай літаратуры таксама даволі поўна адлюстраваны працэс рыбалоўства.
Адрасуецца аматарам рыбалоўчай справы, прыхільнікам гісторыі народных промыслаў, даследчыкам, студэнтам і школьнікам, якія бачаць у мінулым найбагацейшую скарбонку духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей нашага народа.


Русско-белорусский толковый словарь по металлургии и литейному производству / Национальная академия наук Беларуси [и др.]; сост.: В. А. Ковтун [и др.]; под общ. ред. Ю. М. Плескачевского. – Минск: Беларуская навука, 2020. – 739 с.

sl-k_metalurgiya.jpg

Словарь содержит основные термины, терминологические выражения и их расширенные определения в области металлургии и литейного производства и восполняет пробел в отечественной литературе в вопросе установления в металлургии как науке национальной терминологии (белорусских названий, определений и их толкований).
Рекомендуется к применению специалистами-металлургами промышленных предприятий, научными и инженерными работниками, филологами, другими специалистами при осуществлении ими работ в области теории и практики металлургии, литейного производства, материаловедения, технического перевода или в смежных областях, а также при обучении специалистов в области металлургии, литейного производства и материаловедения в учебных заведениях и научных учреждениях.


Смольскі, Р. Б. Гісторыя тэатра Беларусі ХХ-ХХІ стагоддзя : вучэбны дапаможнік / Р.Б. Смольскі. - Мінск: Вышэйшая школа, 2020. - 350 с.
ISBN: 9789850631930

604399.jpg

Раскрываецца працэс зараджэння, фарміравання і развіцця беларускага прафесійнага нацыянальнага драматычнага тэатра ў гістарычнай прасторы ХХ-ХХІ ст. Асвятляецца творчы шлях усіх дзяржаўных прафесійных тэатраў, характарызуюцца найболып значныя спектаклі, дасягненні і асаблівасці майстэрства вядучых дзеячаў беларускага сцэнічнага мастацтва. 
Вучэбны дапаможнік прызначаецца студэнтам, магістрантам, аспірантам устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях культуры і мастацтва. 


Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог / склад. М. У. Тарэлка. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 203 с.

1501.jpg

У час навуковых экспедыцый 2016–2018 гг. былі выяўлены звыш двухсот беларуска-татарскіх рукапісаў XVII–XXI стст., што знаходзяцца ў прыватным уладанні на тэрыторыі Беларусі. Зроблены іх электронныя копіі, на падставе якіх апісваюцца дваццаць восем найбольш каштоўных дакументаў: два тафсіры, пятнаццаць кітабаў, дзесяць хамаілаў і рукапіс пад умоўнай назвай «Асновы веры». 
Да выдання прыкладаецца DVD-дыск з электроннымі копіямі найбольш каштоўных рукапісаў  і іх фрагментаў.


Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці (да 200-годдзя ўтварэння таварыства): зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: І. Л. Капылоў, І. Э. Багдановіч; адк. рэд. В. У. Міцкевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 307 с. – (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 39).
ISBN 978-985-08-2563-6.

1486.jpg

У зборнік уключаны даклады ўдзельнікаў міжнародных навуковых чытанняў «Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці (да 200-годдзя ўтварэння таварыства)», якія адбыліся 13–14 снежня 2017 года ў г. Мінску. У дакладах асвятляюцца пытанні рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі творчай спадчыны філаматаў, а таксама паказваюцца лёсы філаматаў у кантэксце эпохі і ў народнай памяці.
Зборнік разлiчаны на шырокае кола чытачоў.


Хурсан, Т. І. Стараабраднікі Беларусі: мінулае і сучаснасць / Т. І. Хурсан; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 175 с.: іл. – (Свет вачамі этнолага).
ISBN 978-985-08-2567-4.

1499.jpg

У кнізе прадстаўлена этнаканфесійная група стараабраднікаў Беларусі. Разглядаюцца пытанні рассялення і колькаснага вызначэння стараабраднікаў на тэрыторыі Беларусі, асаблівасці іх традыцыйнай сямейнай абраднасці, рэлігійнага жыцця і матэрыяльнай культуры.
Кніга будзе цікавай гісторыкам, рэлігіяведам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам гуманітарных гімназій, ліцэяў, каледжаў, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй стараабрадніцтва на землях Беларусі.


Шкляр, Г. З. Выбраныя працы. Моўная спадчына / Г. З. Шкляр; уклад.: В. М. Курцова [і інш.]; навук. рэд.: В. М. Курцова, Н. С. Ганцоўская. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 259 с.
ISBN 978­-985­-08-­2618-­3.

1560.jpg

У кнізе змяшчаюцца выбраныя працы Г. З. Шкляра – таленавітага лінгвіста, вучо­нага, які зрабіў істотны ўклад у беларускае мовазнаўства і гебраістыку ў 1930-­я гады, у расійскую лінгвістыку ў 1940–1950-­я гады. Публікацыі прысвячаюцца розным прабле­мам па даследаванні беларускай літаратурнай мовы, а таксама па вывучэнні кастрамскіх гаворак рускай мовы з сінхранічнага і дыяхранічнага аспектаў. Адметную частку вы­ дання складаюць раздзелы з рукапісу манаграфіі, у якой асвятляюцца праблемы бела­руска­польскіх моўных узаемаадносін.
Выданне будзе карысным шырокаму колу лінгвістаў, гісторыкаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага мовазнаўства і лёсам вучоных, якія працавалі ў складаны для нацыянальнай гісторыі перадваенны час.


Этнокультурные процессы Западного Полесья (Брестчины) в прош­лом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., этнографии и фольклора им. Кондрата Крапивы. – Минск: Беларуская навука, 2020. – 621 с.: ил.
ISBN 978­-985-­08­-2551-­3.

1490.jpg

Коллективная монография белорусских этнологов дает комплексное пред­ставление об этнокультурных традициях, этнической и этноконфессиональной истории, историографии культуры Полесья, этнических, демографических, мигра­ционных и этносоциальных процессах, особенностях материальной (места памяти, одежда, традиции питания, традиционные ремесла), социальной (семейные отно­шения, национально-­культурные объединения) и духовной (календарные праздни­ки и обряды) культуры населения Западного Полесья (Брестчины).
Адресована историкам, краеведам, студентам учреждений высшего образова­ния, организаторам регионального туризма, будет полезна широкому кругу читате­лей, интересующихся историей родного края.





Издания 2019 года

Беларуская мова ў сакральнай сферы: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 21 лютага 2018 г.) / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; рэдкал.: С. Л. Гаранін (адк. рэд.), І. У. Будзько, Т. В. Пятрова. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 315 с.
ISBN 978-985-08-2392-2.

1354.jpg

Зборнік прысвечаны актуальным праблемам функцыянавання беларускай мовы ў сакральнай сферы. Прадстаўлены даследаванні гісторыі пытання і сучаснага стану.
Разлічаны на мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, бібліёграфаў, тэолагаў, выкладчыкаў, перакладчыкаў, аспірантаў, настаўнікаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы, яе гісторыі і сучаснага стану.


Голубева, В. К. Сінкрэтызм і нестандартная сінтагматыка прыслоўяў у паэтычным тэксце: (на матэрыяле беларускай і рускай паэзіі) / В. К. Голубева; навук. рэд. Т. М. Валынец. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 289 с.
ISBN 978-985-08-2443-1.

1397.jpg

У манаграфіі ўпершыню ў беларускай лінгвістыцы прыслоўе разглядаецца як сінкрэтычная катэгорыя – часціна мовы, якая ў моўнай сістэме і ў кантэкстуальных умовах сумяшчае некалькі дыферэнцыяльных прымет, функцый розных адзінак; даследуецца патэнцыял прыслоўя выступаць канструктыўным кампанентам нестандартных (аказіянальных) спалучэнняў. Асаблівая ўвага надаецца прагмастылістычнай ролі сінкрэтычных прыслоўяў і нестандартных сінтаксічных канструкцый з прыслоўямі ў мастацкіх сістэмах беларускіх і рускіх паэтаў.
Кніга адрасуецца даследчыкам у галіне лінгвістыкі і літаратуразнаўства, лексікографам, перакладчыкам, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў.


Гурко, А. Викт. Этнические традиции национальной кухни Беларуси / А. Викт. Гур­ко, Л. В. Бохан, Н. С. Бункевич; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит. – Минск: Беларуская наву­ка, 2019. – 254 с.: ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978­985-08­2448­6.

1409.jpg

В очередной книге серии «Мир глазами этнолога» показан неоцени­мый вклад, который внесли этнические общности, населяющие нашу страну, в формирование национальной кухни Беларуси. Национальная культура питания рассматривается в контексте свойственных ей обще­ственных функций: обрядовой, праздничной, повседневной. Дан подроб­ный анализ элементов традиций питания жителей нашей страны, испове­дующих христианство, иудаизм, ислам. Также представлены и основные традиции питания народов стран Азии, выходцы из которых проживают в Беларуси.
Будет полезна широкому кругу читателей, интересующихся историей и современными особенностями культуры питания населения Беларуси.


Казка ў еўрапейскай прасторы: гісторыя і сучаснасць : матэрыя­ лы Міжнар. форуму даследчыкаў беларускай казкі (Мінск, 17–18 мая 2018 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; склад. Я. І. Грыневіч ; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 303 с.
ISBN 978­985-08­2486-8.

1431.jpg

У зборніку змяшчаюцца даклады ўдзельнікаў Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі, які адбыўся 17–18 мая 2018 г. у Мінску. Публікуюцца навуковыя ар­ тыкулы ў галіне фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, выяўленчага мастацтва, тэатра­ знаўства, кіно, экранных відаў мастацтва. Разглядаюцца актуальныя пытанні даследа­ вання казак як самабытнага жанру народнай культуры, праблемы іх захавання і папу­ лярызацыі на сучасным этапе.
Кніга адрасуецца мастацтвазнаўцам, этнолагам, фалькларыстам, усім, хто цікавіц­ ца традыцыйнай беларускай культурай.


Канкарданс беларускай мовы XIX стагоддзя [Электронны рэсурс] / аўтар-складальнік Н. М. Сянкевіч. – Электронныя, тэкставыя даныя і праграма (314 Мб). – Мінск: Беларуская навука, 2019. – 1 электронны аптычны дыск (CDR).

1429.jpg

Канкарданс уяўляе сабой комплекс слоўнікаў, складзеных на аснове поўнага корпуса тэкстаў беларускай літаратуры ХІХ ст. Ён уключае ўласна канкарданс, адваротны і частотныя слоўнікі, паказальнік слоў, спісы тэкстаў, а таксама тэксты твораў. Даведнік дапоўнены канкардансамі мовы В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Ельскага, К. Каганца і К. Каліноўскага.
Канкарданс з’яўляецца ўнікальным праектам, які ўпершыню ажыццёўлены ў беларускай лексікаграфіі. Гэта эфектыўны інструмент для даследавання беларускай мовы на этапе фарміравання яе літаратурнай формы. Ён можа быць выкарыстаны даследчыкамі ў галіне лексікі і фразеалогіі, а таксама семантыкі, стылістыкі і іншых узроўняў беларускай мовы.
Аўтар-складальнік Н. М. Сянкевіч
Падрыхтоўка корпуса тэкстаў Л. Г. Кісялёва, Н. М. Сянкевіч, М. І. Ярмаш
Камп’ютарны набор тэкстаў Л. І. Гоманава, Н. М. Сянкевіч, А. А. Такінданг
Аўтар выказвае падзяку Вячаславу Мартысюку за дапамогу ў падрыхтоўцы корпуса тэкстаў.


Кнурэва, Я. С. Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў / Я. С. Кнурэва; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2019. – 207 с.: іл. – (Свет вачамі этнолага).
ISBN 978-985-08-2477-6.

1428.jpg

Кніга прысвечана традыцыйным уяўленням беларусаў пра свет дзікарослых раслін, а таксама народным ведам аб іх выкарыстанні, у тым ліку і ў сучасным грамадстве. З глыбокай старажытнасці, з’яўляючыся неад’емнай часткай навакольнага асяроддзя беларусаў, дзікарослыя расліны займалі важнае месца ў штодзённым побытавым жыцці чалавека, а таксама адыгрывалі значную ролю ў каляндарнай абраднасці і рытуалах сямейнага цыкла. У кнізе на падставе палявых этнаграфічных матэрыялаў, сабраных аўтарам, аналізуецца комплекс уяўленняў беларусаў аб дзікарослых раслінах.
Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў – ад навукоўцаў-этнолагаў, фалькларыстаў, этнабатанікаў, выкладчыкаў, студэнтаў ВНУ да ўсіх зацікаўленых духоўнай спадчынай беларусаў.


Костюкович, М. Г. Особенности сюжетосложения в игровом кино Беларуси / М. Г. Костюкович. – Минск : Беларуская навука, 2019. – 245 с.
ISBN 978-985-08-2466-0.

1437.jpg

На примерах белорусских киносценариев разных лет в книге разъясняется, как на протяжении десятилетий менялась практика сюжетосложения в кино и развивался язык белорусской и советской кинодраматургии с 1940-х гг. до нашего времени.
Издание предназначено киноведам, кинематографистам, студентам-кинодраматургам, культурологам, а также всем, кто интересуется кино-драматургией, ее историей, теорией и практикой.


Пацюпа, Ю. В. Беларускія вершы Яна Баршчэўскага: праблемы рэканструкцыі, атрыбуцыі і эдыцыі / Юры Пацюпа; гіст. камент. В. У. Мартысюка. – Мінск: Беларуская навука, 2019. – 138 с. + 2 буклета.
ISBN 978-985-08-2528-5.

1459.jpg

У манаграфіі на падставе параўнання і прымеркавання ўсіх даступных на сённяшні дзень крыніц даследуюцца беларускамоўныя вершы Яна Баршчэўскага і тыя, якія яму прыпісваліся ці прыпісваюцца, прапануецца іх рэканструкцыя, зробленая з дапамогай арыгінальнай аўтарскай методыкі, удакладняецца атрыбуцыя. Чытач упершыню можа пазнаёміцца з тэкстамі паэта, максімальна набліжанымі да пратографа, падрабязным аналізам іх верша і стылю.
Даследаванне разлічанае на тэкстолагаў, фалькларыстаў, вершазнаўцаў, гісторыкаў літаратуры і аматараў паэзіі XIX ст.


Поэзия русского слова: антология современной русско-язычной поэзии Беларуси. В 2 т. Т. 1 / авторы проекта: Владимир Гниломедов, Микола Микулич; редкол.: В. В. Гниломедов [и др.]. – Минск: Беларуская навука, 2019. – 829 с. [36] л.
ISBN 978-985-08-2492-9.

1451.jpg

В первый том включены произведения 75 поэтов, ныне проживающих в Беларуси или родившихся и проживавших на ее земле, а впоследствии переехавших в другие страны. В хронологической последовательности представлены самые значительные, талантливые авторы, творчество которых определяет ландшафт и специфику развития современной русскоязычной поэзии Беларуси. Издание иллюстрировано фотографиями и снабжено краткими историко-биографическими справками.
Рассчитано как на знатоков изящной словесности, критиков и литературоведов, так и на широкую публику любителей поэтического слова.


Поэзия русского слова: антология современной русскоязычной поэзии Беларуси. В 2 т. Т. 2 / авторы проекта: Владимир Гниломедов, Микола Микулич; редкол.: В. В. Гниломедов [и др.]. – Минск: Беларуская навука, 2019. – 843 с. [36] л.: ил.
ISBN 978-985-08-2513-1.

1451.jpg

Второй том составили произведения 111 поэтов, ныне проживающих в Беларуси или родившихся и проживавших на ее земле, а впоследствии переехавших в другие страны. В хронологической последовательности представлены самые значительные, талантливые авторы, творчество которых определяет ландшафт и специфику развития современной русскоязычной поэзии Беларуси. Издание иллюстрировано фотографиями и снабжено краткими историко-биографическими справками.
Рассчитано как на знатоков изящной словесности, критиков и литературоведов, так и на широкую публику любителей поэтического слова.


Плытніцтва: тэматычны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; уклад. В. М. Курцова [і інш.]; навук. рэд. В. М. Курцова. – Мінск: Беларуская навука, 2019. – 297 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2500-1.

1449.jpg

Слоўнік адлюстроўвае абазначальныя сродкі, звязаныя з плытніцтвам. У працу ўключана архіўная лексіка, што збіралася пераважна ў 60-70-я гады ХХ ст., а таксама абазначальныя сродкі, якія публікаваліся як самастойныя тэматычныя падборкі па плытагонстве ці ў якасці рэестравых адзінак у складзе лексіконаў у розных дыялекталагічных, а таксама ў асобных этнаграфічных і іншых выданнях.
Выданне адрасуецца даследчыкам, выкладчыкам усходнеславянскіх моў, славістам, а таксама фалькларыстам, этнографам, аматарам роднай мовы.


Расліны ў сістэме традыцыйных ведаў беларусаў = Plants in the System of Traditional Knowledge of Belarusians / Т. В. Валодзіна [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 175 с.
ISBN 978-985-08-2441-7.

1396.jpg

Манаграфія прысвечана расліннаму свету ў сістэме ведаў, уяўленняў, абрадаў у беларускай вёсцы ХІХ–ХХІ стст. Падаецца гісторыя нарадазнаўчага збірання звестак пра расліны, аглядаюцца традыцыйная фітатэрапія, выкарыстанне дзікарослых раслін у сістэме харчавання. Свет зёлак і дрэваў разглядаецца як адзіны «тэкст», дзе біялагічныя асаблівасці, гаспадарчае прымяненне расліны неадлучныя ад іх міфапаэтычнага асэнсавання.
Прызначаецца фалькларыстам, этнолагам, батанікам, краязнаўцам, усім, хто цікавіцца народнай культурай і прыродай роднага краю.


Слово и словарь = Vocabulum et vocabularium : сборник научных статей / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания имени Якуба Коласа ; редкол.: И. Л. Копылов (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2019. – Вып. 16. – 339 с.
ISBN 978-985-08-2426-4.

1387.jpg

В сборник включены материалы, посвященные проблемам теории и практики лексикографии, ее методологическим и лингвистическим аспектам. Анализируются вопросы терминографии, исторической лексикографии, исследуются отдельные виды словарей, новые словарные проекты, а также вопросы применения компьютерных и корпусных технологий в лексикографии.
Первый выпуск под названием «Vocabulum et vocabularium» был издан в Харькове в 1994 г. В последующие годы печатался в Харькове, Гродно, Санкт-Петербурге.
Издание адресовано научным работникам, преподавателям, студентам, аспирантам и магистрантам филологических специальностей, а также широкому кругу читателей, которые интересуются проблемами лингвистики.


Традыцыі жывёлагадоўлі Беларусі / Г. І. Каспяровіч [і інш] ; навук. рэд. Г. І. Каспяровіч. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 467 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2397-7.

1378.jpg

У кнізе на багатых архіўных, статыстычных, літаратурных крыніцах, палявых этнаграфічных матэрыялах паказана эвалюцыя жывёлагадоўлі Беларусі ад старажытных часоў і да сучаснасці, разглядаюцца змены ў структуры галіны, даследавана захаванне і мадэрнізацыя традыцый па ўтрыманні і доглядзе, узнаўленні і селекцыі свойскіх жывёл, выхаванні маладняку, нарыхтоўцы і захаванні кармоў, характарызуюцца светапоглядныя ўяўленні беларусаў аб свойскіх жывёлах, святы, звычаі, народныя веды, звязаныя з жывёлагадоўляй.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй багатай і самабытнай культуры жывёлагадоўлi Беларусі.


Флікоп-Світа, Г. А. Беларускі іканапіс ХVІ – першай паловы ХХ ст.: альбом / Г. А. Флікоп-Світа; навук. рэд. Б. А. Лазука. – Мінск: Беларуская навука, 2019. – 365 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2437-0.

1402.jpg

У альбоме прадстаўлены помнікі іканапісу Беларусі ХVІ – пачатку ХХ ст. са збору Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Гэтыя творы з’яўляюцца спадчынай праваслаўнай, каталіцкай і ўніяцкай цэркваў. Асобную групу складаюць народныя абразы, якія размяшчаліся ў хатах на покуці і прызначаліся для дамашняй малітвы.
Альбом складаецца з трох раздзелаў. У пачатку кожнага з іх перад ілюстрацыйным блокам змешчана кароткая характарыстыка гістарычнага перыяду, акрэслены асноўныя тэндэнцыі і акалічнасці развіцця сакральнага мастацтва ў той час, пералічаны і прааналізаваны стылістычныя рысы і іканаграфічныя асаблівасці.
Разлічаны на мастацтвазнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў, калекцыянераў і ўсіх тых, хто цікавiцца гісторыяй і культурай Беларусі.


Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мова-ва імя Якуба Коласа; Мінскі дзярж. лінгвістычны ўн-т ; уклад. А. А. Завадская [і інш.] ; навук. рэд.: А. А. Завадская, Я. В. Волкава. – Мінск: Беларуская навука, 2019. – 413 с.
ISBN 978-985-08-2496-7.

1455.jpg

Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі прызначаны для спецыялістаў, навуковых работнікаў, перакладчыкаў, студэнтаў, якія выкарыстоўваюць у сваёй прафесійнай і навучальнай дзейнасці дакументы і літаратуру на французскай мове, а таксама для чытачоў, якія сустракаюць прававую лексіку ў іншых відах французскіх тэкстаў. Корпус слоўніка складаецца прыблізна з 25 000 лексем і выразаў, якія ахопліваюць асноўныя паняцці ў галіне дзяржаўнага, канстытуцыйнага, крымінальнага, міжнароднага, фінансавага, гандлёвага і грамадзянскага відаў права.


«Хадзі, сонейка, да нас…» = ‘‘……’’ = ‘‘Dear sun, please, come to us…’’ : (з народнапаэтычнай спадчыны) / аўт. ідэі, уклад.: А. І. Лакотка, Т. І. Кухаронак, А. Г. Алфёрава ; пад агул. рэд. А. І. Лакоткі ; пер. на кіт. Ван Цінфэнa, А. В. Раманоўскай ; пер. на англ. мову А. В. Раманоўскай, Ю. М. Шукала, Л. Болтана-Сміта ; маст.: В. А. Багнюк [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2019. — 183 с. : іл.
ISBN 978-985-08-2465-3.

1442.jpg

У прапанаваную кнігу ўключаны калыханкі, забаўлянкі, песні, заклічкі, лічылкі, якія адра- саваны дзецям або бытуюць у дзіцячым асяродку. Даецца пераклад тэкстаў на кітайскую і англійскую мовы. Выданне багата ілюстравана арыгінальнымі малюнкамі жывапісу і графікі, выкананымі мастакамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай народаў свету.


Шклярык, В. А. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы / В. А. Шклярык ; навук. рэд. І. Л. Капылоў. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 196 с.
ISBN 978-985-08-2473-8.

1433.jpg

У манаграфіі на шырокім фактычным матэрыяле (больш за 30 тысяч найменняў), частка якога яшчэ не была ў навуковым звароце, разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці мікратапонімаў з усёй прасторы Усходняга Палесся. Робіцца спроба вызначыць месца і ролю назваў дробных геаграфічных аб’ектаў пры вырашэнні пытання аб дыялектным чляненні рэгіёна, выяўленні і ўдакладненні семантыкі мясцовых апелятываў і тэрыторыі іх распаўсюджання ў межах усходнепалескага краю.
Адрасуецца прафесійным даследчыкам у галіне тапанімікі і дыялекталогіі, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай рэгіянальнай культурай.


Якавенка, Н. В. Мастацкі пераклад з роднасных моў у гісторыі беларускай літаратуры / Наталля Якавенка ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 357 с. 

ISBN 978-985-08-2444-8.

1400.jpg

У манаграфіі ў кантэксце гісторыі беларускай літаратуры раскрываюцца найбольш актуальныя пытанні мастацкага перакладу з роднасных моў як важнага складніка міжлітаратурнай камунікацыі і своеасаблівага віду літаратурна-мастацкай творчасці. Крыніцамі даследавання паслужылі празаічныя і паэтычныя творы ў арыгіналах і перакладах на беларускай, рускай, украінскай і польскай мовах.
Выданне адрасавана спецыялістам у галіне філалогіі, у тым ліку перакладчыкам і перакладазнаўцам, кампаратывістам, выкладчыкам, студэнтам, аматарам класічнай і сучаснай мастацкай літаратуры беларусаў і іх бліжэйшых суседзяў.





Издания 2018 года

«Бегла ліска каля лесу блізка…»: (з народнапаэтычнай спадчыны) = ««Ran a fox to a forest close…»: (from folk-poetry heritage) / уклад.: А. І. Лакотка, Т. І. Кухаронак, А. Г. Алфёрава ; пад агул. рэд. А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 277, [1] с. : іл.
ISBN 978-985-08-2257-4.

1247.jpg

У кнізе сабраны загадкі з найбольш яскравымі вобразамі, дадзены іх аналагі на рускай, украінскай і польскай мовах, а таксама пераклад на кітайскую і англійскую мовы. Кніга багата ілюстравана арыгінальнымі малюнкамі жывапісу і графікі, выкананымі мастакамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай народаў свету.



Беларуская дыялекталогія: матэрыялы і даследаванні. Вып. 5 / Зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэд. В.М. Курцова, Л.П.Кунцэвіч. – Вып. 5. - Мінск: РУП “Выдавецкі дом “Беларус. навука”, 2018. – 403 с.

vokladka__bel.dyyalektalogiya._vyp.5.jpg
Пяты выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі і тэкстаграфіі. Значная частка прац у зборніку - гэта апрацаваныя архіўныя, а таксама этнаграфічныя лексічныя матэрыялы са спадчыны беларускіх народных гаворак ХІХ-ХХІ стст. Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў з розных рэгіёнаў Беларусі прадстаўлена абмежавана. У тэкстаграфічную частку кнігі ўключаны галоўным чынам запісы з дзяржаўнага беларуска-расійскага, беларуска-польскага і беларуска-латышскага памежжа.
Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, спісы скарачэнняў і іншыя звесткі. 
Зборнік робіць важны ўклад у рэалізацыю фундаментальнага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» і з’яўляецца запатрабаваным сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто займаецца родным словам.

Белорусское концертно-исполнительское искусство современности: 1991-2016 / Т. Г. Мдивани [и др.] ; редкол.: А. И. Локотко, В. И. Жук, А. В. Гурко. — Минск : Беларуская навука, 2018. — 358 с.
ISBN 978-985-08-2348-9.

1324.jpg

Работа посвящена творческой деятельности белорусских музыкантов, определивших расцвет национального концертно-исполнительского искусства в период формирования и становления государственного суверенитета. В поле зрения находится концертная практика пианистов, органистов, исполнителей на народных и духовых инструментах, а также хоровых и оркестровых дирижеров. В книге проводится мысль о том, что в 1991—2016 гг. в Беларуси была сформирована национально-самобытная музыкальная культура академического исполнительства, которая заняла важное место в европейском и мировом художественном пространстве.
Предназначена для профессиональных музыкантов, любителей музыки, учреждений образования культуры и искусства, а также для исследователей гуманитарного профиля и просвещенного человека.


Верещагина, А. В. Христианские праздники, обряды и таинства в Беларуси в прошлом и настоящем / А. В. Верещагина. – Минск : Беларуская навука, 2018. – 351 с. : ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-2339-7.

1345.jpg

Сегодня в белорусском обществе, как и в прошлые столетия, основная передача христианских традиций у большей части верующего населения происходит во время праздничных богослужений в храмах, а также во время выполнения обрядов, которые сопровождают жизнь верующего человека, – крещения, венчания и отпевания. В работе показано то, что объединяет все христианские конфессии нашей страны, – обряды, праздники и таинства, которые, отличаясь в канонической трактовке каждой конфессии, за тысячелетний период существования на белорусской земле стали частью ее истории и культуры, приобрели особенности, связанные с белорусской традицией.
Будет интересна историкам, религиоведам, студентам вузов, учащимся гуманитарных гимназий, лицеев, колледжей, широкому кругу читателей, интересующихся историей становления и развития христианства на территории Беларуси.


Володина, Т. В. Русско-белорусский словарь сравнений / Т. В. Володина, В. М. Мокиенко. – Минск : Беларуская навука, 2018. – 811 с.
ISBN 978-985-08-2312-0.

1307.jpg

Русско-белорусский словарь сравнений охватывает по возможности полный состав сравнительных оборотов, включая мощный диалектный массив. Подготовлен по классическим параметрам европейской фразеографии: каждое устойчивое сравнение паспортизируется, дается стилистическая характеристика, приводятся развернутые дефиниции. Белорусская часть Словаря предлагает достаточно широкий набор эквивалентов, которые призваны помочь отобрать наиболее точный вариант.
Словарь продемонстрирует не только богатство выразительных средств русского и белорусского языков, но и позволит обогатить как устную, так и письменную речь. Кроме очевидной научной ценности Словарь имеет прикладное значение – для переводчиков, журналистов, всех, кто интересуется метким и острым словом.


Гарадніцкі, Я. А. Па абодва бакі тэксту: увасабленні, інтэрпрэтацыі / Я. А. Гарадніцкі. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 272 с.
ISBN 978-985-08-2260-4.

1258.jpg

У манаграфіі асноўная ўвага звяртаецца на высвятленне праблемы аўтара і аўтарства ў літаратурнай творчасці, выяўленне ступені прысутнасці стваральніка літаратурнага твора ў тэксце, раскрыццё сувязей паэтыкі твора з аўтарскімі інтэнцыямі і светабачаннем. Тэкст літаратурнага твора разглядаецца як апасродкаванае звяно ў творчым дыялогу аўтара і чытача. Асобныя раздзелы прысвечаны аналізу паэтыкі і стылёвай характэрнасці твораў шэрагу беларускіх пісьменнікаў.
Адрасавана філолагам, літаратуразнаўцам, выкладчыкам ВНУ і студэнтам, усім, хто цікавіцца тэорыяй і гісторыяй літаратуры.


Горбушина, И. Л. Исполнительская интерпретация фортепианного произведения: белорусский контекст / И. Л. Горбушина ; науч. ред. Т. Г. Мдивани. – Минск : Беларуская навука, 2018. – 204 с.
ISBN 978-985-08-2254-3.

1249.jpg

Книга посвящена белорусскому концертному пианизму, который рассматривается на основе актуальной концепции исполнительской интерпретации фортепианного произведения. Научная проблематика исследования зиждится на понимании интерпретационного исполнительства как объективной множественности трактовки аппроксимативных элементов нотного текста (динамики, агогики, артикуляции и др.) и отдельных аспектов музыкальной целостности как opus perfectum et absolutum.
Предназначена для музыкантов, педагогов, любителей музыки.


Грыневіч, Я. І. Беларускія пазаабрадавыя лірычныя песні / Я. І. Грыневіч. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 226 с., [4] л. іл.
ISBN 978-985-08-2299-4.

1289.jpg

У манаграфіі на аснове шырокага кола апублікаваных і архіўных крыніц комплексна даследуецца істотна важны пласт духоўнай спадчыны беларускага народа – пазаабрадавыя лірычныя песні. Разглядаюцца праблемы генезісу і паэтыкі лірычных песень, выяўляецца карціна свету, характэрная для названай жанравай разнавіднасці, раскрываецца семантыка яе асноўных элементаў.
Разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай культурай Беларусі.


Зямлі, навекі блаславёнай: вершы супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі / уклад., рэд. В. А. Максімовіч ; іл. А. І. Лакоткі. – Мінск: Беларуская навука, 2018. – 327 с. : іл.
ISBN 978-985-08-2367-0.

1336.jpg

У зборнік, прымеркаваны да Года малой радзімы і да 90-годдзя з дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, увайшлі вершы супрацоўнікаў (прафесійных паэтаў, а таксама аматараў мастацкага слова) гэтай найбуйнейшай навуковай установы краіны. Паэтычныя радкі, напісаныя ад шчырага сэрца, прысвечаны тэме Радзімы, любові да маці, падзеям вайны, асэнсаванню маральна-этычных праблем сучаснасці, прызначэнню чалавека на зямлі. Многія вершы друкуюцца ў аўтарскай рэдакцыі з захаваннем моўнага каларыту, дыялектных асаблівасцей, лексічнага складу і формы выказвання.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.


Ігнатоўскі, У. М. Выбранае / Усевалад Ігнатоўскі; уклад., прадм., камент. Ганны Запартыка ; навук. рэд. Іван Саверчанка. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 700 с. : [4] л. іл. — (Беларускі кнігазбор : БК. Серыя 2, Гістарычна-літаратурныя помнікі).
ISBN 978-985-08-2372-4.

1334.jpg

Кнігу выдатнага беларускага гісторыка, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага (1881–1931) склалі самыя значныя яго працы, у якіх раскрываецца беларуская мінуўшчына.
Дзевяноста сёмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».


Калядка, С. У. Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі / С. У. Калядка. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 350 с.
ISBN 978-985-08-2365-6.

1338.jpg

У манаграфіі тэарэтычна асэнсоўваецца і канцэптуалізуецца роля эмоцыі ў паэтычным творы, распрацоўваецца метадалагічны інструментарый даследавання эматыўнасці на прыкладах твораў Максіма Танка і Яўгеніі Янішчыц. Эматыўнасць паэтычнага твора асэнсоўваецца ў некалькіх аспектах: апісваецца фенаменалогія эмоцый у суадносінах псіхічных працэсаў; разглядаецца эмацыянальнасць і эматыўнасць як аб’ект і спосаб адлюстравання; даследуюцца эмацыянальныя канцэпт, канцэптасфера, карціна свету як ментальныя сутнасці творчага працэсу; вывучаецца эмацыянальная сфера аўтара і эматыўныя тыпы творчай асобы; распрацоўваецца мадэль чытацкіх эмацыянальных рэакцый на твор; аналізуюцца механізмы рэпрэзентацыі эматыўнасці на розных узроўнях арганізацыі паэтычнага тэксту (стыль, жанр, кампазіцыя, сюжэт, сінтаксіс і інш.).
Выданне адрасавана спецыялістам у галіне філалогіі, культуралогіі, эстэтыкі і іншых гуманітарных дысцыплін.


Локотко, А. И. Маршруты белорусского туризма: историко-культурные ландшафты Беларуси / А. И. Локотко. – Минск : Беларуская навука, 2018. – 319 с.
ISBN 978-985-08-2302-1.

1314.jpg

Книга посвящена вопросам развития инфраструктуры туризма в Беларуси на основе историко-культурных ландшафтов, архитектурно-градостроительных объектов, агроусадеб, центров народных ремесел и промыслов, фольклорно-духовного наследия. Представлена научная картина формирования историко-культурных регионов в Беларуси. Введены локальные туристско-рекреационные районы. Книга содержит уникальные сведения о многочисленных хуторах, деревнях, селах, местечках с примерами местных мифологем и описанием окрестных ландшафтов. Дана атрибуция памятников архитектуры.
Книга богато иллюстрирована. Даны карты локальных районов с обозначением рекомендуемых объектов, маршрутами и тропами для туристического посещения. Адресована широкому кругу читателей.


Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка : XVI Міжнар. з’езд славістаў (Бялград, 19–27 жніўня 2018 г.): дакл. беларус. дэлегацыі / Нац. акад. навук Беларусі, Беларускі камітэт славістаў. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 429 с.
ISBN 978-985-08-2318-2.

1315.jpg

Зборнік дакладаў «Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка» да XVI Міжнароднага з’езда славістаў уключае даследаванні беларускіх славістаў па мовазнаўстве, літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы. Тэматыка дакладаў ахоплівае шырокае кола традыцыйных і новых напрамкаў славістычных даследаванняў у краіне, якія праводзяцца ў межах апісальнага, параўнальна-гістарычнага і тыпалагічнага падыходаў з выкарыстаннем беларускага матэрыялу на шырокім славістычным фоне.
Для шырокага кола лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, фалькларыстаў і культуролагаў.


Народная проза Акцябршчыны / уклад., уступ. арт. А. М. Боганевай. Мінск : Беларуская навука, 2018. – 192 с. : іл. – (Фальклор нашага краю). 

ISBN 978-985-08-2258-1.

1257.jpg

Зборнік прадстаўляе сабой сучасныя запісы (2004-2016 гг.) народнай прозы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, гістарычна Рудабельскага краю. Кніга прэзентуе ўсе вядомыя жанры народнай прозы і розныя жанравыя разнавіднасці казкі, наратывы народнай Бібліі, легенды, паданні, былічкі, легенды-былічкі і легендарныя апавяданні, вусныя бытавыя апавяданні. Акрамя таго, у зборнік уключаны размовы з носьбітамі традыцыі на самыя важныя светапоглядныя тэмы, а таксама малітвы, прыгаворы, прыказкі і прымаўкі.
Разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, моваведаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца лакальнымі праяўленнямі народных традыцый.


Песні Велеўшчыны ў запісах Міколы Залатухі : з электронным дадаткам / уклад., уступ. арт. і паказ. Т. В. Валодзінай ; запіс тэкстаў М. Залатухі ; падрыхт. аўдыядыска С. Лісіцы. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 247 с. : іл. + 1 электрон. апт. дыск (CD=ROM). – (Фальклор нашага краю).
ISBN 978-985-08-2282-6.

1270.jpg

У зборніку сабраны народныя песні, запісаныя ў 1980-я – пачатку 1990-х гадоў у вёсцы Велеўшчына Лепельскага раёна Віцебскай вобласці вядомым беларускім мастаком і рэстаўратарам Міколам Залатухам. Песні, упарадкаваныя згодна з бегам каляндарнага часу і сямейнымі ўрачыстасцямі, а таксама лірыка дэманструюць цэлы свет уяўленняў, мар, ведаў, пачуццяў беларускіх сялян. Шэраг песень прадстаўлены ў жывым гучанні на аўдыядыску адпаведна з парадкам размяшчэння ў асноўным тэксце. Зборнік аздоблены малюнкамі Міколы Залатухі.
Будзе цікавы фалькларыстам, этнографам, дыялектолагам, усім, хто неабыякавы да народнай спадчыны.


Прымаўкі ды прыказкі – мудрай мовы прывязкі: (з адвечнай мудрасці народнай) / уклад.: А. І. Лакотка, Т. І. Кухаронак, А. Г. Алфёрава ; пад агул. рэд. А. І. Лакоткі ; пер. на кіт. мову Ван Цінфэнa, А. В. Раманоўскай. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 135 с.
ISBN 978-985-08-2290-1.

1285.jpg

Гэта кніга – вынік першага навуковага форуму вучоных-гуманітарыяў Беларусі і Кітая, які адбыўся ў верасні 2015 года ў Шанхаі і Пекіне. У анталогіі сабраны найбольш тыповыя прыказкі і прымаўкі беларускай мовы і дадзены іх пераклад на кітайскую мову. Каштоўнасцю выдання з’яўляецца яго багатае мастацкае афармленне.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай народаў свету.


Сарокіна, І. В. Феномен адыходу жыцця ў беларускай традыцыйнай культуры ў ХІХ – пачатку ХХІ ст. / І. В. Сарокіна ; навук. рэд. А. В. Гурко. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 223 с.
ISBN 978-985-08-2321-2.

1308.jpg

Упершыню ў беларускай этналогіі комплексна даследавана семантыка танатасу ў матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага этнасу ў ХІХ – пачатку ХХІ ст. На падставе шырокага кола крыніц ахарактарызавана сістэма ўяўленняў адносна феномена адыходу жыцця, прааналізаваны найбольш распаўсюджаныя прыкметы і павер’і, прароцкія сны, якія прадвяшчалі надыход смерці, вылучана семантычнае поле пахавальна-памінальнай абраднасці. Асобна разглядаецца семантыка прадметна-рэчавага кода, колеру, памінальнай ежы.
Прызначана гісторыкам, этнографам, фалькларыстам, краязнаўцам, студэнтам вузаў і шырокаму колу чытачоў.


Сержпутоўскі, А. К. Палешукі-беларусы : этнаграфічны нарыс / пер. з рус. і камент. Сяргея Грунтова ; падрыхтоўка тэксту, іл. і паслясл. Алега Лысенкі. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 173 с.
ISBN 978-985-08-2320-5.

1305.jpg

Кніга прадстаўляе першае беларускае выданне рукапісу А. К. Сержпутоўскага (1864–1940) «Палешукі-беларусы», створанага ў 1908 г. для Расійскага этнаграфічнага музея, дзе ён захоўваецца да цяперашняга часу разам з іншымі рукапісамі, калекцыямі і фотаархівам славутага этнографа. Выданне ўтрымлівае створаныя для яго аўтарам малюнкі і чарцяжы, а таксама падборку аўтарскіх фотаздымкаў 1910 г. з экспедыцыі ў Цэнтральнае Палессе.
Кніга будзе цікава этнографам, гісторыкам, краязнаўцам, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца народнай культурай, спадчынай Беларусі і Палесся.


Тяпкова, А. И. Местечки Беларуси. Этнологическое исследование / А. И. Тяпкова. – Минск : Беларуская навука, 2018. – 189 с.
ISBN 978-985-08-2288-8.

1282.jpg

Монография посвящена исследованию этнокультурного развития такого сложного и многогранного явления белорусской истории, как местечки. На основе собственных полевых этнографических материалов, архивных и опубликованных источников автор прослеживает особенности эволюции материальной культуры и этнокультурной специфики местечек Беларуси в указанный период, выявляет тенденции развития населенных пунктов, которые в прошлом имели статус местечек.
Книга адресована этнографам, историкам, краеведам, студентам вузов, широкому кругу читателей, интересующихся историей и культурой Беларуси.


Цмыг, Г. П. Европейский хоровой концерт. История. Теория. Практика / Г. П. Цмыг. – Минск: Беларуская навука, 2018. – 412 с.
ISBN 978-985-08-2305-2.

1294.jpg

Книга посвящена хоровому концерту как целостному жанрово-стилевому феномену в ракурсе его онтологии, морфологии и исполнительского практикума в контексте эволюции музыки европейской академической традиции. Анализ европейского хорового концерта осуществляется на материале музыки западно- и восточноевропейских композиторов, включая белорусских. Предлагаемая автором концепция становления и развития общеевропейского хорового концертного стиля нова по сути и в определенной степени меняет сложившуюся научную картину бытия академической музыки.
Предназначена для музыкантов-профессионалов – исследователей, исполнителей, дирижеров, хормейстеров, артистов хора, преподавателей, студентов вузов и ссузов искусств, а также для любителей музыки и специалистов в области гуманитарных наук.


Цыхун, Г. А. Прастора мовы. Моўныя сувязі. Гісторыя слоў : выбраныя працы / Генадзь Цыхун ; уклад. Я. В. Волкава ; уступ. арт.: М. П. Антропаў, С. М. Запрудскі ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2018. - 315 с.
ISBN 978-985-08-2246-8.

1259.jpg

У кнізе даследуюцца праблемы арэальнай лінгвістыкі, гістарычных моўных сувязяў, сацыялінгвістыкі, этымалогіі, тэрміналогіі, мінулае і сучаснае беларускай мовы. Зборнік змяшчае 52 артыкулы, біяграфічны нарыс пра аўтара, прадметны паказальнік.
Адрасавана філолагам, гісторыкам і ўсім тым, хто цікавіцца этымалогіяй, гісторыяй беларускай мовы на шырокім славянскім фоне.


Чарнова, К. А. Гімнаграфія праваслаўнага богаслужэння ў беларускай музычнай культуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя / К. А. Чарнова ; навук. рэд. Т. С. Якіменка. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 326 с. : іл.
ISBN 978-985-08-2253-6.

1277.jpg

У манаграфіі прадстаўлена панарама стылявога ўвасаблення гімнаграфіі праваслаўнага богаслужэння і разнастайнасць яе праяў у музычнай культуры Беларусі ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Упершыню раскрываецца спектр музычных адаптацый корпуса сакральных тэкстаў у розных асяродках духоўна-рэлігійнага і сацыяльна-культурнага жыцця – храмавай богаслужбовай практыцы, канцэртным выканальніцтве, этнапесеннай традыцыі, аўтарскай (рэгенцкай і кампазітарскай) творчасці.
Адрасавана спецыялістам-музыколагам, культуролагам, этнамузыколагам, выкладчыкам і студэнтам музычных і агульнагуманітарных ВНУ, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца пытаннямі музычнай культуры Беларусі, яе гісторыяй і сучаснасцю.


Ярмалінская, В. М. Сцэнаграфія Беларусі: гісторыя і сучаснасць / В. М. Ярмалінская ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 375 с.
ISBN 978­-985-­08-­2338-­0.

1343.jpg

Манаграфія ўяўляе сабой першае абагульняючае даследаванне развіцця мастацтва сцэнаграфіі Беларусі ад яго вытокаў да нашых дзён. Аўтарам упершыню ў тэатразнаўстве разглядаецца прафесійная сцэнаграфія розных відаў тэатра: драматычнага, музычнага і лялечнага. У прадстаўленай навуковай рабоце феномен сцэнаграфіі заключаецца перш за ўсё ў самой асобе ма­ стака, у яго бачанні і рашэнні сцэнічнай прасторы. Даследаванне свядома накіравана да дэтальнага аналізу шэрагу канкрэтных работ вядомых сцэнографаў: Аскара Марыкса, Івана Ушакова, Армэна Грыгар’янца, Барыса Герлава на, Яўгена Чамадурава, Паўла Масленікава, Яўгена Лысіка, Эрнста Гейдэбрэхта, Аляксандра Касцючэнкі, Аліны Фаміной, Валерыя Рачкоўскагаі іншых.
Адрасуецца мастацтвазнаўцам, гісторыкам, культуролагам, практыкам тэатра, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі айчыннай сцэнаграфіі.
Матэрыялы могуць быць выкарыстаны ў навукова­фондавай, навукова­асветніцкай дзейнасці музеяў.


Ярушэвіч, А. В. Расейска-беларускі слоўнік. Архіўная спадчына / А. В. Ярушэвіч ; уклад., уступ. арт. І. У. Галуза; навук. рэд. В. М. Курцова; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нац. архіў Рэспублікі Беларусь. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 351 с.
ISBN 978-985-08-2373-1.

1340.jpg

«Расейска-беларускі слоўнік» А. В. Ярушэвіча захоўваецца ў рукапісе ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваны да выдання слоўнік пасля апрацоўкі змяшчае звыш 13 тыс. рэестравых адзінак. Гэта пераважна агульнавядомая лексіка, якую аўтар збіраў і сістэматызаваў на працягу 1907–1918 гг.
Праца разлічана на даследчыкаў, мовазнаўцаў і аматараў роднай мовы.





Издания 2017 года

Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.] ; уклад.: В. П. Русак [і інш.] ; рэдкал.: В. П. Русак, Ю. С. Гецэвіч, С. І. Лысы. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 757 с.
ISBN 978-985-08-2128-7.

1169.jpg

Упершыню прапануецца апісанне літаратурнага вымаўлення больш за 117 000 слоў, у тым ліку новых запазычанняў. Слоўнік дае чытачу неабходныя звесткі пра вымаўленне праз падачу поўнай транскрыпцыі слоў, што бытуюць у сучаснай беларускай літаратурнай мове.
Прызначаецца мовазнаўцам, настаўнікам, выкладчыкам, студэнтам, журналістам, пісьменнікам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі арфаэпіі беларускай мовы.


Балуненко, И. И. Архитектура современных православных храмов Беларуси: проблемы и перспективы развития / И. И. Балуненко. – Минск : Беларуская навука, 2017. – 200 с.
ISBN 978-985-08-2221-5.

1218.jpg

В монографии определены художественно-стилевые направления в современном православном храмостроении Беларуси, раскрыта роль категорий канона и традиции в их формировании, очерчены перспективы развития православного зодчества Беларуси на основе национальных традиций и новейшего мирового опыта проектирования культовых зданий.
Предназначено для исследователей современного сакрального зодчества, практикующих архитекторов, студентов художественных и архитектурных специальностей, представителей духовенства и всех, кто интересуется проблемами белорусского храмостроения.


Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці: зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 19–20 студзеня 2017 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2017. – 418 с.

gramatyka_kanf.jpg

У зборнік уключаны матэрыялы, у якіх разглядаюцца актуальныя пытанні функцыянавання сучаснай беларускай мовы, аналізуюцца асаблівасці сучасных працэсаў нармалізацыі мовы, дынаміка граматычных і арфаэпічных норм, магчымасці выкарыстання інфармацыйных сістэм у лінгвістычных даследаваннях. Таксама ў зборніку змешчаны матэрыялы круглага стала, прысвечанага ролі і месцу акадэміка Б. Тарашкевіча ў беларускім нацыянальным адраджэнні.

Зборнік уяўляе цікавасць для лінгвістаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і аспірантаў, а таксама шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі мовазнаўства.


Бірыла, М. В. Выбраныя працы / М. В. Бірыла; уклад.: Л. А. Ліхадзіеўская, В. П. Русак, Н. А. Чабатар; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – 542 с.
ISBN 978-985-08-2169-0.

1192.jpg

У зборніку змешчаны выбраныя працы акадэміка НАН Беларусі М. В. Бірылы па актуальных праблемах беларускай дыялекталогіі, беларускай антрапаніміі і сучаснай беларускай мове. Матэрыялы зборніка знойдуць выкарыстанне пры асвятленні пытанняў станаўлення і развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняючых прац па дыялекталогіі і анамастыцы. Адрасуецца мовазнаўцам, выкладчыкам, аспірантам, магістрантам, студэнтам.


Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 37. Чорное – ящыкъ. Дадатак / склад. І. У. Будзько [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 415 с.
ISBN 978-985-08-2134-8.

1168.jpg

У 37-м выпуску «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», які ўключае каля 2113 слоў на літары Ч–Я і дадатак, як і ў папярэдніх выпусках, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.


Гніламедаў, У. В. Літаратура. Гісторыя. Свядомасць : гісторыка-літаратурны нарыс / Уладзімір Гніламедаў, Мікола Мікуліч. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 387 с.
ISBN 978-985-08-2232-1.

1223.jpg

Кніга прысвечана аналізу вызначальных праблем айчыннай літаратуры ў цеснай сувязі з вядучымі парадыгмамі сацыяльна-гістарычнага развіцця і працэсам фарміравання нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Па-новаму, у сучаснай «оптыцы» асвятляюцца шматлікія з’явы і падзеі далёкага і блізкага мінулага (ад Е. Полацкай, К. Тураўскага, Ф. Скарыны да М. Танка, І. Шамякіна, У. Караткевіча), а таксама навейшай літаратурнай гісторыі Беларусі. Жанр навуковага нарыса абумовіў выяўленне багацця і разнастайнасці крыніц і матэрыялаў, раскаванасць аўтарскага аповеду.
Разлічана на гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў і навучэнцаў, усіх, хто цікавіцца інтэлектуальнай спадчынай Беларусі.


Горанская, Т. Г. Города Беларуси в изобразительном искусстве XX – начала XXI века / Т. Г. Горанская. – Минск : Беларуская навука, 2017. – 254 с. : ил.
ISBN 978-985-08-2117-7.

1151.jpg

На основании изучения теоретических концепций искусства, архитектуры, философии, социологии, анализа отдельных произведений белорусской живописи и графики в книге рассмотрены специфика содержания понятия «образ города» и этапы его эволюции в изобразительном искусстве Беларуси ХХ – начала XXI века в контексте изменений в художественной культуре и мировоззрении эпохи. Выявлены особенности в интерпретации белорусскими художниками образов Витебска, Гродно, Минска, Могилева, Несвижа и Мира.
Книга адресована специалистам в области теории и истории архитектуры, искусствоведения, а также широкому кругу читателей.


Драздова, З. У. Маляўнічая сіла слова : беларуская і руская проза ХХ–ХХІ стст.: параўнальна-тыпалагічны кантэкст / З. У. Драздова ; навук. рэд. В. П. Жураўлёў. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 258с.
ISBN 978-985-08-2088-4.

1129.jpg

Манаграфія прысвечана актуальным у літаратуразнаўстве пытанням пісьменніцкага майстэрства. У ёй робіцца разгляд моўна-стылёвых праблем прозы таленавітых прадстаўнікоў беларускай і рускай літаратуры ХХ–ХХІ стст. – А. Наварыча і В. Распуціна, І. Навуменкі і В. Бялова, М. Гарэцкага і К. Паўстоўскага, В. Коўтун і А. Саланіцына, А. Казлова і В. Ліпневіча і інш. Сур’ёзная ўвага засяроджана на аналізе элементаў мастацкай формы літаратурнага твора – партрэце, пейзажы, дыялогу, а таксама на эпітэце, метафары, параўнанні і іншых тропах, праз якія выяўляецца характар таленту пісьменнікаў, раскрываюцца важныя асаблівасці паэтыкі і эстэтыкі, карэнныя прынцыпы мыслення, нацыянальны каларыт творчасці.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца беларускім мастацкім словам.


Жылічы на гісторыка-культурнай карце Беларусі: матэрыялы Рэспубліканскага навукова-практычнага семінара (пас. Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, 17–18 мая 2017 года) / Укладальнік Гаранін С.Л.; Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – 102 с. 

zhylichy_vokladka.jpg

У зборнік уключаны даклады ўдзельнікаў Рэспубліканскага навукова-практычнага семінара “Жылічы на гісторыка-культурнай карце Беларусі”, які адбыўся 17–18 мая 2017 года ў пас. Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Разлiчаны на шырокае кола чытачоў.


Крывіцкі, А А. Выбраныя працы / А. А. Крывіцкі ; уклад.: І. У. Галуза [і інш.] ; навук. рэд. В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 676 с.
ISBN 978-985-08-2202-4.

1215.jpg

У зборніку змяшчаюцца выбраныя працы вядомага даследчыка гаворак беларускай мовы А. А. Крывіцкага. Пэўная колькасць публікацый прысвечана асвятленню тэарэтычных праблем у галіне нацыянальнай дыялекталогіі і мовазнаўства. Асноўную частку выдання складаюць артыкулы, у якіх даследуюцца анамасіялагічныя і лексікаграфічныя праблемы функцыянавання слова, даецца апісанне структуры дыялектнай мовы, характарыстыка гутарковага маўлення.
Выданне будзе цікавым шырокаму колу лінгвістаў, літаратараў, гісторыкаў, а таксама ўсім, хто займаецца родным словам, любіць яго і цікавіцца гісторыяй роднай мовы.


Кухаронак, Т. І. Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў / Т. І. Кухаронак. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 140 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2185-0.

1200.jpg

У кнізе аўтар папулярна распавядае пра радзінныя звычаі і абрады беларускага народа як цэласную сістэму, якая ўзнікла ў глыбокай старажытнасці і ў традыцыйным грамадстве функцыянавала ў межах: сям’я – род – лакальная вясковая супольнасць. Падрабязна ахарактарызаваны народныя веды, рэгламентацыі адносна паводзін жанчын у перыяд цяжарнасці, родаў, дзейнасць бабы-павітухі, звычаі і абрады святкавання хрэсьбін і гадавання немаўляці. Кніга напісана на аснове дарэвалюцыйных даследаванняў і новых фальклорна-этнаграфічных экспедыцыйных матэрыялаў.
Кніга цікавая не толькі для спецыялістаў-гуманітарыяў, але і для ўсіх, хто захоча даведацца, як нашы продкі імкнуліся нарадзіць і выгадаваць здаровых нашчадкаў.


Летуценнасць і вялікія здзяйсненні : успаміны пра Івана Якаўлевіча Навуменку / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ; уклад. і прадмова С. С. Лаўшука. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 368 с., [8] л. іл.
ISBN 978-985-08-2176-8.

1195.jpg

Кніга ўспамінаў прысвечана Івану Якаўлевічу Навуменку (1925–2006). Народны пісьменнік Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай літаратуры і айчыннага літаратуразнаўства. Падчас сваёй працы на пасадзе віцэ-прэзідэнта АН БССР ён актыўна падтрымліваў беларускія гуманітарныя навукі.
Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі, культуры і літаратуры.


Локотко, А. И. Архитектура национальная и архитектура фрактальная=National architecture and fractal architecture: к проблеме идентичности в современной архитектуре / А. И. Локотко; пер. на англ. Д. М. Олексенко; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культ., языка и лит., Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. – Минск : Беларуская навука, 2017. – 135 с.: ил.
ISBN 978-985-08-2075-4.

1138.jpg

В книге анализируются актуальные проблемы идентичности в архитектуре и искусстве. Впервые выполнен сравнительный анализ архитектуры Беларуси и Китая после Второй мировой войны, раскрыты параллели и национальные особенности в духовном восприятии природы, семантики и семиотики жилища, города, футуристических идей формирования обитаемой среды.
Новизной и оригинальностью отличается раздел, посвященный авторской теории идентичности в архитектурной и художественной графике. Подробно рассматриваются фрактальные архетипы в искусстве, самоподобие как компонент парадигмы современной культурной идентичности.
Рассчитана на архитекторов, художников, студентов творческих вузов и всех, кто интересуется проблемами культуры и искусства.


Локотко, А. И. Цвета и легенды родных просторов / А. И. Локотко. – Минск : Беларуская навука, 2017. – 151 с. : ил.
ISBN 978-985-08-2198-0.

1229.jpg

Данная книга – результат многолетней творческой работы автора – ученого, архитектора, художника. Представлена новая научная интерпретация так называемого духа места, обитаемой среды, ее природных и рукотворных объектов. В книге раскрыта эволюция философских воззрений на природу как источник жизни, вдохновения, красоты.
Проанализированы поэтические суждения славян об окружающем мире, приводятся мифопоэтические народные представления о поселении, усадьбе, жилище, обрядах, празднествах, связанных с сельской жилой средой. Изложена идея о множественности пространств (мифологического, философского, обитаемого). Весь материал богато иллюстрирован акварельными и графическими работами автора.
Адресуется искусствоведам, культурологам, этнологам и фольклористам, всем, кто не равнодушен к цветам и легендам белорусской земли.


Мастацкі дыялог класікі і сучаснасці: праблемы пісьменніцкага майстэрства / З. У. Драздова [і інш.] ; навук. рэд. А. А. Манкевіч ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філіял «Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы». – Мінск: Беларус- кая навука, 2017. – 317 с.
ISBN 978-985-08-2217-8.

1224.jpg

Аўтарамі прапанаванага манаграфічнага даследавання ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве тэарэтычна і на шырокім фактычным матэрыяле літаратурнае слова сучаснасці ацэнена высокаю мераю класічнага майстэрства. Складаны і супярэчлівы характар дыялогу мастацкіх традыцый і новых літаратурных тэндэнцый даследаваны ў параўнальна-тыпалагічнай суадноснасці класічнай літаратурнай спадчыны і твораў сучасных беларускіх майстроў слова.
Кніга адрасавана філолагам-даследчыкам, пісьменнікам, літаратурным крытыкам, выкладчыкам ВНУ і сярэдніх школ, шырокаму колу чытачоў.


Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Т. 4. Культура ХХ – пачатку ХХІ ст. / А. І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Лакотка. –Мінск : Беларуская навука, 2017. – 807 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2216-1.

1226.jpg

Апошні том выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» прысвечаны культуры ХХ – пачатку ХХІ ст., складаецца з больш чым дваццаці раздзелаў, у якіх усебакова разглядаюцца працэсы фарміравання культуры, яе структуры і марфалогіі. Аналізуюцца тэндэнцыі і вопыт, этапы эвалюцыі і асаблівасці айчыннай архітэктуры, прафесійнага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйных мастацкіх рамёстваў, экранных мастацтваў, музычнага і тэатральнага мастацтва. Асобныя радзелы прысвечаны захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, даследаванню шлюбу і сям’і, адукацыі, побыту гараджан, добраўпарадкаванню і сферы паслуг. Выданне багата ілюстравана.
Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.


Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве: матэрыялы дакладаў Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысв. 40-годдзю аддзела бел.-рус. моўных сувязей (Мінск, 16 чэрвеня 2017 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2017. – 280 с.

r-bel.kanf_.jpg

У зборнік уключаны матэрыялы, у якіх разглядаюцца актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя, супастаўляльнага даследавання лексікі, словаўтварэння, а таксама пытанні лексікаграфіі, перакладу і моўнай адукацыі ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму.


Пастаўскі край на гісторыка-культурнай карце Беларусі: матэрыялы Рэспубліканскага навукова-практычнага семінара (г. Паставы, 20–21 красавіка 2017 года) / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – 206 с.

pastauski_kray.jpg

У зборнік уключаны даклады ўдзельнікаў Рэспубліканскага навукова-практычнага семінара “Пастаўскі край на гісторыка-культурнай карце Беларусі”, які адбыўся 20–21 красавіка 2017 года ў г. Паставы Віцебскай вобласці. У дакладах на рэгіянальным матэрыяле асвятляюцца актуальныя пытанні ў галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культурнага жыцця краю. Разлiчаны на шырокае кола чытачоў.


Паэтыка літаратурных сувязей / У. В. Гніламедаў [і інш.] ; навук. рэд.: У. В. Гніламедаў, М. У. Мікуліч. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 548 с.
ISBN 978-985-08-2153-9.

1182.jpg

У выніку глыбокага параўнальна-тыпалагічнага аналізу выяўляюцца дамінантныя характарыстыкі беларуска-еўрапейскай літаратурнай інтэграцыі. На багатым факталагічным і навукова-тэарэтычным матэрыяле прасочваюцца вядучыя этнакультурныя канцэпты ў беларуска-іспанскім літаратурным дыскурсе, даследуецца мастацка-вобразная парадыгма хранатопа ў беларускай і ўкраінскай паэзіі першай паловы ХХ ст., беларуская экалітаратура на фоне еўрапейскага літаратурнага працэсу і інш.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, работнікаў сферы культуры, усіх, хто цікавіцца праблемамі ўзаемадзеяння літаратур.


Полацкія чытанні – 2017: зб. матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі (г. Полацк, 2 верасня 2017 года) / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – 196 с.

polack-2017.jpg

У зборнік уключаны даклады ўдзельнікаў Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Полацкія чытанні – 2017», якая адбылася 2 верасня 2017 года ў г. Полацку Віцебскай вобласці ў рамках правядзення Дня беларускага пісьменства. У дакладах асвятляецца шырокае кола актуальных праблем беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Полаччыны. Многія матэрыялы прысвечаны тэме 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, асобе Францыска Скарыны і яго ролі ў пашырэнні асветніцтва на Беларусі. Разлiчаны на шырокае кола чытачоў.


Прымаўкі ды прыказкі – мудрай мовы прывязкі: (з адвечнай мудрасці народнай) / уклад.: А. І. Лакотка, Т. І. Кухаронак, А. Г. Алфёрава ; пад агул. рэд. А. І. Лакоткі ; пер. на кіт. мову Ван Цінфэнa, А. В. Раманоўскай. — Мінск : Беларуская навука, 2017. – 135 с. : іл.
ISBN 978-985-08-2071-6.


Гэта кніга – вынік першага навуковага форуму вучоных-гуманітарыяў Беларусі і Кітая, які адбыўся ў верасні 2015 года ў Шанхаі і Пекіне. У анталогіі сабраны найбольш тыповыя прыказкі і прымаўкі беларускай мовы і дадзены іх пераклад на кітайскую мову. Каштоўнасцю выдання з’яўляецца яго багатае мастацкае афармленне.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай народаў свету.


Сержпутоўскі, А. К. Палешукі-беларусы : этнаграфічны. нарыс / пер. з рус. і камент. Сяргея Грунтова ; падрыхтоўка тэксту, іл. і паслясл. Алега Лысенкі. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 173 с. ; іл. 

ISBN 978-985-08-2213-0.

1227.jpg

Кніга прадстаўляе першае беларускае выданне рукапісу А. К. Сержпутоўскага (1864–1940) «Палешукі-беларусы», створанага ў 1908 г. для Расійскага этнаграфічнага музея, дзе ён захоўваецца да цяперашняга часу разам з іншымі рукапісамі, калекцыямі і фотаархівам славутага этнографа. Выданне ўтрымлівае створаныя для яго аўтарам малюнкі і чарцяжы, а таксама падборку аўтарскіх фотаздымкаў 1910 г. з экспедыцыі ў Цэнтральнае Палессе.
Кніга будзе цікава этнографам, гісторыкам, краязнаўцам, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца народнай культурай, спадчынай Беларусі і Палесся.


Трафімчык, А. В. Крыніцы паэтычнага натхнення: перадумовы стварэння класічных твораў Якуба Коласа / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ; рэд. А. С. Ліс. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 125 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2206-2.

1222.jpg

У манаграфіі аналізуюцца вытокі творчасці Якуба Коласа: якім чынам сялянскі хлопчык Кастусь Міцкевіч стаў не проста пісьменнікам, а беларускім нацыянальным класікам. Разглядаюцца галоўныя акалічнасці, што абумовілі творчае ўзыходжанне Якуба Коласа на Парнас, а найперш людзі і падзеі, якія кардынальна паўплывалі на творчы геній паэта.
Кніга будзе цікавай шырокаму колу чытачоў.


Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур / М. А. Тычына [і інш.] ; навук. рэд. М. А. Тычына ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 550 с.
ISBN 978-985-08-2225-3.

1243.jpg

Манаграфія прысвечана беларускай тэорыі літаратуры ў яе дыялогу паміж айчыннай і еўрапейскімі культурамі. Тэорыя літаратуры разглядаецца як адкрытая сістэма сучасных літаратурных ведаў, раскрываецца змест, форма і характар навуковых тэорый еўрапейскіх літаратурных школ і іх праяў у беларускім літаратурным працэсе. Актуальныя творчыя пошукі беларускіх пісьменнікаў і акадэмічных вучоных даследуюцца ў святле дасягненняў сацыяльных і гуманітарных навук, распрацоўваюцца цэласныя гісторыка-тэарэтычныя ўяўленні пра заканамернасці і змястоўныя сувязі сацыяльна і культурна значных з’яў, падзей і фактаў актуальнага літаратурна-мастацкага развіцця.
Адрасуецца ўсім тэарэтыкам, гісторыкам, літаратурным крытыкам, дапытлівым студэнтам і выкладчыкам, цікаўным аматарам сур’ёзнага навукова-мастацкага слова.


Шклярык, В. А. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы / В. А. Шклярык ; навук. рэд. І. Л. Капылоў. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 196 с.
ISBN 978-985-08-2136-2.

1167.jpg

У манаграфіі на шырокім фактычным матэрыяле (больш за 30 тысяч найменняў), частка якога яшчэ не была ў навуковым звароце, разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці мікратапонімаў з усёй прасторы Усходняга Палесся. Робіцца спроба вызначыць месца і ролю назваў дробных геаграфічных аб’ектаў пры вырашэнні пытання аб дыялектным чляненні рэгіёна, выяўленні і ўдакладненні семантыкі мясцовых апелятываў і тэрыторыі іх распаўсюджання ў межах усходнепалескага краю.
Адрасуецца прафесійным даследчыкам у галіне тапанімікі і дыялекталогіі, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай рэгіянальнай культурай.


Экран. Наука. Жизнь : к 80-летию доктора искусствоведения, профессора О. Ф. Нечай / Национальная академия наук Беларуси; Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси ; сост. Н. А. Агафонова ; науч. ред. А. В. Красинский. – Минск : Беларуская навука, 2017. – 276 с.
ISBN 978-985-08-2160-7.

1185.jpg

Сборник посвящен 80-летию профессора, доктора искусствоведения О. Ф. Нечай и включает воспоминания ее учеников и коллег и их научные статьи. Собрание научных статей отражает многообразие интегративных процессов в современной экранной культуре, где в различных формах объединяются традиционные искусства и новейшие технологии, формируются постклассические визуальные и аудиальные нарративы, возникают крупные парахудожественные явления.


Этнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [ и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. – Минск : Беларуская навука, 2017. – 628 с. : ил.
ISBN 978-985-08-2233-8.

1230.jpg

Коллективная работа белорусских этнологов дает комплексное представление об этнокультурных традициях, этнической истории и этнических процессах, этносоциальной структуре, особенностях материальной (жилище, одежда, традиции питания), социальной (семейно-брачные отношения и обряды, традиции воспитания, общественные объединения) и духовной (этноконфессиональная структура, календарные праздники и обряды) культуры населения Витебщины. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники.
Книга предназначена историкам, краеведам, студентам вузов, организаторам регионального туризма, широкому кругу читателей, интересующихся историей родного края.


Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 14. / уклад.: І. І. Лучыц-Федарэц, Г. А. Цыхун, Н. С. Шакун ; гал. рэд. Г. А. Цыхун. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 334 с.
ISBN 978-985-08-2203-1.

1231.jpg

У чарговым томе слоўніка працягваецца этымалагічны аналіз беларускіх слоў на літару Т. Як і ў папярэдніх тамах, даследуецца гісторыя развіцця лексікі беларускай мовы і яе суадносіны з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў.
Разлічаны на філолагаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца сувязямі беларускай мовы з іншымі мовамі.


Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі. У 4 т. Т. 2 / уклад.: С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава ; рэд. тома Л. Г. Кісялёва. –Мінск : Беларуская навука, 2017. – 600 с. : [6] л. іл.
ISBN 978-985-08-2219-2.

1232.jpgЗмест 2-га тома чатырохтомнага выдання складаюць вершы са зборніка «Каліна зімы» і 6 паэм (адна з іх – «Завеі снежаньскай пялёсткі» – упершыню прадстаўлена ў кніжным выданні) разам з літаратуразнаўчымі, навукова-папулярнымі і навуковымі каментарыямі; 21 празаічны твор (сярод якіх 5 публікуюцца ўпершыню) разам з навуковымі каментарыямі. Уведзены ўступны артыкул з апісаннем гісторыі збору матэрыялаў для выдання, у дадатках змешчаны бібліяграфічны паказальнік прац пра Я. Янішчыц (налічвае больш за 400 крыніц); прысвечаныя паэтэсе вершы (136 вершаў 95 аўтараў), паэма, зномы, п’еса, аповесць; успаміны аднакурснікаў, калег па працы, пісьменнікаў (34 аўтары).



Издания 2016 года

Беларуская дыялекталогія: матэрыялы і даследаванні / Зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэд. В.М. Курцова, Л.П.Кунцэвіч. – Вып. 4. - Мінск: РУП “Выдавецкі дом “Беларус. навука”, 2016. – 403 с.

issn-2219-9675.jpg

Чарговы выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы i даследаванні» з’яўляецца адрасным, ён прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага беларускага дыялектолага Ф.Д.Клімчука. Значная частка прац у зборніку – гэта архіўныя лексічныя матэрыялы ca спадчыны беларускіх народных гаворак пачатку 20-х гадоў XX ст. Істотнае месца ў выданні займае падборка слоў па дыялектнай парэміялогіі. У кнізе таксама асвятляюцца некаторыя тэарэтычныя праблемы нацыянальнай дыялекталогіі. Тэксты сучаснага вясковага маўлення рэпрэзентуюць беларускую гаворку не толькі з розных рэгіёнаў Беларусі, але i з Віленшчыны. Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, прынятыя для выдання скарачэнні i іншыя звесткі.

Зборнік робіць важны уклад у рэалізацыю фундаментальнага даследавання «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» i з’яўляецца цікавым для шырокага кола лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто займаецца родным словам.


Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы (Мінск, 3–4 сакавіка 2016 г.) / Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. Нац. акад. навук Беларусі ; філ. “Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” ; уклад. А.А. Манкевіч. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 396 с.

В сборник вошли материалы научных исследований, представленных участниками Международной научной конференции "Белорусская литература в культурном пространстве современного общества", посвященной 120-летию со дня рождения народного писателя Беларуси академика Кондрата Крапивы (Минск, 3-4 марта 2016 года). В книге освещаются новые аспекты изучения прозаического, публицистического и научного наследия Кондрата Крапивы, белорусской литературной классики, актуальные вопросы литературоведения, а также традиции литературы ХХ в. в новейшем литературном процессе. Сборник адресуется специалистам-филологам, всем, кто интересуется научными исследованиями в области литературы.


Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: В.М. Курцова, Н.А. Снігірова, M. Jankowiak, M. Ostrowka. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 435 с.

2hg.jpg

У зборніку разглядаюцца розныя аспекты моўных і этнакультурных беларуска-польскіх сувязей у сінхранічным, дыяхранічным і арэальным аспектах. Спецыяльная ўвага надаецца вывучэнню традыцый і ролі інавацый у галіне мастацкага пісьменства, адлюстроўваецца характар розных працэсаў на сучасным беларуска-польскім тэрытарыяльным сумежжы. Сацыяльна-практычная і навуковая значнасць значнасць зборніка ў тым, што ён робіць важны ўклад у пашырэнне навуковых ведаў у галіне беларусістыкі, паланістыкі, міждысцыплінарных даследаванняў.

Разлічаны на лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, фалькларыстаў, культуролагаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам узаемадачынняў беларускага і польскага народаў.


Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: С.Л. Гаранін, І.У. Ялынцава. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 342 с.

1hg.jpg

Зборнік падрыхтаваны па матэрыялах Міжнароднай канферэнцыі “Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы”, якая прайшла 12–13 кастрычніка 2016 г. У ім разглядаюцца розныя аспекты культурных, этнакультурных, моўных і літаратурных беларуска-італьянскіх сувязей у сінхранічным і дыяхранічным аспектах. Зборнік робіць важны ўклад у пашырэнне навуковых ведаў у галіне беларусістыкі, італьяністыкі, міждысцыплінарных даследаванняў.

Разлічаны на этнографаў, фалькларыстаў, культуролагаў, літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучасным станам узаемадачынняў беларускага і італьянскага народаў.


Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. прац. Вып. 3 / Нац. акад. навук Беларусі ; рэдкал.: Т. В. Валодзіна (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. : Беларус. навука, 2016. – 518 с. : іл.

1027.jpgЗборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы палявых экспедыцый», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Юбілеі». Даследаванні прысвячаюцца рознабаковаму разгляду замоўна-заклінальнага комплексу беларусаў у яго знешніх і ўнутраных сувязях. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» аглядаецца знешнасць самага папулярнага і неадназначнага міфалагічнага персанажа – русалак, а таксама найменні сурокаў. Публікуюцца ўнікальныя запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (запісы Я. Драздовіча, С. Сахарава), а таксама сучасныя палявыя запісы з прыватных архіваў. Багата прадстаўлены фальклор беларусаў замежжа.

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.


Белявіна, В.Н. Хлеб надзённы беларускай вёскі. – Мінск : Беларусь, 2016. – 312 с. : каляр. іл.

10814913_0.jpg

В книге этнолога В.Н. Белявиной «Хлеб надзённы беларускай вёскі», богато иллюстрированной архивными и современными фотографиями, показаны этапы развития белорусского села и земледелия - от древности до наших дней, рассматривается эволюция способов обработки почвы, орудий труда, которые в разные годы использовались для выращивания урожая, рассказывается об обычаях и традициях в крестьянской работы и быту белорусов.


Віннікава, М.М., Богдан, П.А. Традыцыйны беларускі касцюм: альбом / М.А. Віннікава, П.А. Богдан. – Мінск, Беларуская навука, 2016. – 302 с.: іл.

1104.jpg

Альбом и его аналитические статьи знакомят с ярким художественным явлением этнической культуры белорусов – традиционным крестьянским костюмом, его региональными и локальными особенностями. Издание основано на коллекциях народного костюма и традиционного текстиля отдела древнебелорусской культуры Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси.


Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.9. Гродзенская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2016.– 848 с.: іл.

Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі – 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць. Другая кніга 9-га тома выдання прысвечана населеным пунктам 6 раёнаў Гродзенскай вобласці – Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага.


Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 36. Фолкга – чорногрывый / склад. А. М. Булыка [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед.беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 437 с.

1085.jpg

У 36-м выпуску «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», які ўключае 2012 слоў на літары Ф–Ч, як і ў папярэдніх выпусках, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.


Захаваная спадчына страчанай зямлі / уклад. Б.А. Лазука. – Мінск: Беларусь, 2016. - 207 с.: іл.

agulnae_8.jpg

В издании дан анализ и представлены коллекции памятников этнографии и народного искусства Чернобыльской зоны, архивные материалы научных экспедиций в населенные пункты, пострадавшие от аварии на Чернобыльской АС, которые находятся в музейном собрании отдела древнебелорусской культуры Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси.


Зборнiк  дакладаў  i  тэзiсаў  VI Міжнароднай  навукова-практычнай  канферэнцыі  «Традыцыі  і  сучасны  стан  культуры  і  мастацтваў» (Мiнск,  Беларусь, 19–20 лістапада  2015 года) / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. –Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 854 с.

У зборніку змяшчаюцца даклады  i тэзiсы  ўдзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Тра-дыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў», якая адбылася 19–20 лістапада 2015 года ў г. Мінск. Публікуюцца даследа-ванні ў галіне  архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно, экранных відаў мастацтва. Разглядаюцца актуальныя задачы сучаснай культуры і захавання нацыянальных культур і гістарычна-культурнай спадчыны ў сучасных умовах. Кніга адрасуецца мастацтвазнаўцам, этнолагам, фалькларыстам, усім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай.


Лаўшук, С. С. Праз церніі да брамы неўміручасці: Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С. С. Лаўшук ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літараратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск : Беларус. навука, 2016. – 267 с.

1038.jpg

Новое исследование известного литературоведа, члена-корреспондента НАН Беларуси Степана Лавшука "Через цернии к воротам бессмертия" вписывает яркую фигуру К. Крапивы в парадигму литературного процесса (об этом говорит и подзаголовок монографии – "Кондрат Крапива и белорусский драматургия») и при этом объясняет талант писателя через призму сложностей периода, названного вполедствии "сталинизмом". В монографии исследуется драматургическое творчество одного из крупнейших белорусских писателей ХХ в., народного писателя БССР, лауреата Государственных премий СССР и БССР Кондрата Крапивы. На широком фактическом материале, основываясь на принципах историзма и с учетом новых научных подходов, прослеживается становление творческой индивидуальности К. Крапивы-драматурга в контексте развития всей белорусской драматургии.


Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. / І. У. Будзько [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 558 с.

1065.jpg

У манаграфіі ўпершыню ў айчынным мовазнаўстве паказана станаўленне і функцыянаванне слоўнікавага складу старабеларускай мовы з улікам жанрава-стылявой прыналежнасці помнікаў і часу іх стварэння (XIV – сярэдзіна XVI ст.). Вынікі даследавання і багаты фактычны матэрыял знойдуць выкарыстанне пры вырашэнні актуальных пытанняў развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняючых прац па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, гістарычнай лексікалогіі, гістарычнай стылістыцы; у выкладчыцкай практыцы; у выкананні міждысцыплінарных праектаў; у разнастайных мерапрыемствах, накіраваных на папулярызацыю мінулага беларускага народа ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.

Адрасуецца мовазнаўцам, вучоным сумежных навуковых напрамкаў, выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў, аспірантам, магістрантам, студэнтам.


Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны / А. А. Крывіцкі [і інш.] ; уклад.: Ф. Д. Клімчук [і інш.] ; навук. рэд. Г. А. Цыхун. - Мінск : Беларуская навука, 2016. - 275с.

1tur.jpg

У кнізе падаецца моўны матэрыял, сабраны ў населеных пунктах культурна-гістарычнага і прыродна-геаграфічнага рэгіёна Тураўшчыны і яго праекцыя на картах мікраатласа. Цэнтральнае становішча Тураўшчыны ў межах Беларускага Палесся дазваляе прасачыць яго сувязі з іншымі дыялектнымі зонамі і адначасова сведчыць пра захаванне рэгіянальнай моўнай культуры. Кніга з’яўляецца працягам пяцітомнага «Тураўскага слоўніка» (1982-1987).

Адрасуецца як спецыялістам-моваведам, так і шырокай грамадскасці, якая цікавіцца мовай, культурай і гісторыяй асобных рэгіёнаў Беларусі.


Лобач, У., Валодзіна, Т. Святыя крыніцы Беларусі / У. А. Лобач, Т. В. Валодзіна. – Мінск : Беларуская навука, 2016.  – 188 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

1132.jpg

Кніга прысвечана культавым крыніцам, якія ў народзе здаўна і дагэтуль лічацца «святымі». Легенды, паданні, цуды ацалення, абрады і каляндарныя святы, звязаныя з ушанаваннем крыніц беларусамі, – пра ўсё гэта даведаецца чытач у выданні. У кнізе змешчана вялікая колькасць экспедыцыйных фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, а таксама фотаздымкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.


Мушынскі, М.І. Мае Каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа / М.Мушынскі. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 419 с.

1021.jpg

В книге многогранное литературное наследие Якуба Коласа рассматривается как художественно-духовная составляющая общественной жизни на современном этапе. Исследуются недостаточно изученные аспекты творчества: писатель и его окружение; поэмы "Новая земля", "Сымон-музыка" и уровень их перевода на другие языки; жанровая принадлежность лиро-эпического произведения "На путях свободы". Сделана попытка уточнить прежние оценки ряда произведений. Адресована ученым, преподавателям, студентам, широкой читательской аудитории.


Назараў, В.Ф. Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій у творчасці пісьменніка / В. Ф. Назараў. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 360 с.

1101.jpg

В книге исследуется тайнопись сатирика 1920-х годов Андрея Мрыя, творчество которого богато «эзоповым языком», т.е. аллюзиями, припрятанными намеками, реминисценциями, скрытыми и прямыми цитатами, сопоставлениями, контрастами и диссонансами, аллегориями, недосказанностями, говорящими фамилиями, иронией и сарказмом. Адресуется студентам и преподавателям гуманитарных вузов, исследователям литературы, языковедом, фольклористом, этнографом, историком, архивным и музейным работникам и всем, кто интересуется творчеством писателя.


Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Т. 3. Культура сяла ХIV – пачатку ХХ ст. Кн. 2. Духоўная культура / А. І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 751 с.: іл.

1130.jpg

Другая кніга трэцяга тома выдання, прысвечаная духоўнай культуры беларускага сяла, складаецца больш чым з двадцаці раздзелаў, у якіх разглядаюцца археалагічныя культавыя помнікі дахрысціянскага перыяду, міфы пра чараўнікоў і ведзьмаў, народныя ўяўленні пра знахарства, народнае рытуальна-магічнае лекаванне, замовы; цыклы календарнага і сямейнага фальклору; пазаабрадавая лірыка і над. Выданне багата ілюстравана. Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.


Першы міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры: зборнiк матэрыялаў (Мiнск, Беларусь, 5 – 6 мая 2016 г.) / гал. рэд. А. І. Лакотка;  Цэнтр  даследаванняў  беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2016. – 821 с.

У зборніку змяшчаюцца даклады ўдзельнікаў Першага мiжнароднага навуковага кангрэсу беларускай культуры, якi адбыўся 5–6 мая 2016 года ў г. Мінску. Разглядаюцца актуальныя задачы сучаснай культуры і захавання нацыянальных культур і гістарычна-культурнай спадчыны ў сучасных умовах.


Песні пакінутых вёсак / Уступ. сл.: Н.Г. Мазурына, Г.Р. Нячаева, Т.В. Валодзіна; паслясл. : Ю.В.Пацюпа: уклад. : Т.В. Валодзіна, Н.Г. Мазурына (муз.частка) ; пад агул. рэд. А.І. Лакоткі. – Мінск : Беловагрупп, 2016. – 356 с.

20160429_big.jpg

Выданне “Песні пакінутых вёсак” выходзіць у свет з нагоды 30-гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. І гэта глыбока сімвалічна. Фальклорныя традыцыі Беларусі ўбіраюць у сябе духоўны дар – мову, песню, памяць продкаў. У зборніку прадстаўлены экспедыцыйныя запісы фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў рэгіёну з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі. Кніга багата ілюстравана разнастайнымі фотаздымкамі: мясцовымі відарысамі, творамі народнага дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва – рушнікамі, найкаштоўнейшымі здабыткамі беларускай культуры і мастацтва. Адрасуецца фалькларыстам, этнографам, краязнаўцам, гісторыкам, настаўнікам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і народнай спадчынай роднага краю.


Полацкія дыяменты: дыялектны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філ. «Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа» ; навук. рэд. В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 116 с.

1071.jpg

Слоўнік адлюстроўвае рэгіянальную лексіку гаворкі вёскі Пусташы Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Збіралася яна пераважна з сярэдзіны 50-х да 80-х гадоў ХХ ст. У словазборы змяшчаюцца адметныя словы, некаторых з іх няма ў беларускай літаратурнай мове, асобныя належыць да ліку рэдка фіксуемых лексічных адзінак. У даведнік уключаны фраземы, парэміі, праклёны.
Праца разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў усходнесла-вянскіх моў, славістаў, а таксама на фалькларыстаў, этнографаў, аматараў роднай мовы.


Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 20 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 560 с.

У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх прадстаўлены новыя вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Гэта матэрыялы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (у тым ліку Віцебска і Гомеля). Акрамя таго, падаюцца артыкулы аспірантаў і навукоўцаў з Расіі, Украіны і Германіі.
Зборнік выдаецца ў рамках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2016 – 2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» (падпраграма «Гісторыя і культура»).
Частка артыкулаў прадстаўлена ў рамках Праграмы навуковага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Адрасуецца спецыялістам у галіне гуманітарных навук, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай.


Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып.  21 / Цэнтр даследаванняў  беларускай  культуры,  мовы  і  літаратуры  НАН  Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск  : Права і эканоміка, 2016. –  354 с.

У  зборніку  змешчаны  навуковыя  артыкулы,  у  якіх  прадстаўлены  новыя  вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культу-ры.  Гэта  матэрыялы  супрацоўнікаў  і  аспірантаў  Цэнтра  даследаванняў  беларускай культуры, мовы і літаратуры  НАН  Беларусі,  вышэйшых  навучальных  устаноў Беларусі  (у тым ліку Віцебска, Гомеля, Бабруйска). Акрамя таго, падаюцца  артыкулы аспірантаў і навукоўцаў з Расіі, Украіны і Польшчы.
Зборнік выдаецца ў рамках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы наву-ковых даследаванняў на 2016  –  2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларус-кага грамадства» (падпраграма «Гісторыя і культура»). Частка артыкулаў прадстаўлена ў рамках Праграмы навуковага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Адрасуецца спецыялістам у галіне гуманітарных навук, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай.


Рагачоўскія чытанні – 2016: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства (г. Рагачоў, 3 верасня 2016 года) / Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2016. – 146 с.

ragachouskiya_chyt-ni.jpg

У зборнік уключаны даклады ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі “Рагачоўскія чытанні – 2006”, якая адбылася 3 верасня 2016 года ў г. Рагачоў у рамках правядзення Дня беларускага пісьменства. У дакладах асвятляюцца актуальныя пытанні беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі, этнаграфіі, фальклору і іншых аспектаў культурнага жыцця Рагачоўшчыны. Разлiчаны на шырокае кола чытачоў.


Русско-белорусский словарь для младших школьников и Беларуска-рускі слоўнік для малодшых школьнікаў / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан. – 2-е изд. – Минск: Аверсэв, 2016. – 445 с.: ил.

10405598_0_Russko-belorusskiy_slovar_dlya_mladshih_shkolnikov_Belaruska-rusk_slonk_dlya_malodshih_shkolnka_Olga_Nikolaeva_Tamara_Truhan.jpg

Лексікаграфічнае выданне, прызначанае для вучняў малодшых класаў агульнаадукацыйных школ з рускай і беларускай мовамі навучання, змяшчае 2 перакладныя слоўнікі: руска-беларускі і беларуска-рускі. Абодва лексіконы (у руска-беларускай і беларуска-рускай частках) утрымліваюць каля 11 000 зыходных слоў, уключаных у рэкамендаваныя для вучняў пачатковай школы лексічныя мінімумы рускай і беларускай моў. У 2-м выданні, як і ў 1-м, падаюцца прыклады ўжывання словазлучэнняў і фразеалагізмы (для кожнай з дзвюх частак выдання – розныя); для некаторых слоў прыводзяцца даступныя для вучняў малодшага ўзросту тлумачэнні лексічных значэнняў. Акрамя таго, у слоўніку прапануюцца дадаткі, якія ўключаюць спіс фармальна падобных рускіх і беларускіх слоў, што адрозніваюцца граматычным родам ці націскам (у руска-беларускай частцы), і перакладны слоўнічак распаўсюджаных уласных імёнаў з пастаноўкай націску і падачай варыянтаў (у беларуска-рускай частцы). Выданне ілюстраванае: побач з загаловачнай літарай у кожным раздзеле размяшчаюцца цікавыя малюнкі.


Салеев В.А. Проблемы теории искусства. – Мн., БГАИ, 2016. – 128 с.

В монографическом исследовании рассматриваются различные аспекты общей теории искусства, ее взаимоотношения с эстетикой, различными видами искусствоведения, а также самим искусством. Предназначается специалистам в области эстетики, искусствоведения, аспирантам, магистрантам, а также всем интересующимся проблемами эстетики, искусствоведения и искусства.


Сучасная беларуская тэксталогія: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця: матэрыялы Рэсп. навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 22-23 лістапада 2016) / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2016. – 325 с.

tild3339-6331-4361-b430-346536626237__image031.jpg

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Сучасная беларуская тэксталогія: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця” (Мінск, 22 — 23 лістапада 2016 года). Асвятляюцца актуальныя пытанні сучаснай усходнеславянскай тэксталогіі, новыя аспекты вывучэння гісторыі тэксту, атрыбуцыі і атэіэзы, мастацкіх перакладаў. Зборнік адрасуецца спецыялістам-філолагам, усім, хто цікавіцца навуковымі даследаваннямі ў галіне тэксталогіі.


Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. – 968 с.

1h.jpg

Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Прыводзяцца асноўныя граматычныя значэнні слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання, даюцца вытворныя словы, адзначаецца націск. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі. У пачатку Слоўніка змешчаны неабходныя ўступныя часткі.

Прызначаны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола карыстальнікаў.


Тэксталогія твораў Івана Шамякіна: па выніках выдання Збору твораў у 23 тамах / А.А. Васілевіч [і інш.] ; навук. рэд. М.А. Тычына. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 345 с.

1105.jpg

В книге, содержащей уникальные материалы по творчеству И. Шемякина, на большом фактологическом материале теоретически обосновывается и решается широкий круг текстологических проблем, вырабатываются методологические принципы подготовки собраний произведений с учетом национальной специфики. В книгу вошли и статьи, в которых творческое наследие И. Шемякина анализируется с позиции современного литературоведения. Коллективная монография будет востребована научными и научно-педагогическими учреждениями (при разработке курсов и спецсеминаров по текстологии, при изучении истории белорусского литературы ХХ в. В школе и вузе, написании лекций, дипломных, курсовых работ и др.), а также широким кругом читателей, всеми, кто интересуется родной литературой.


Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». – Минск :  Беларуская навука, 2016. – 539 с. : ил.

1063.jpg

В коллективной работе белорусских этнологов дается комплексное представление об этнокультурных традициях, ранней этнической и этноконфессиональной истории, особенностях материальной (жилище, одежда, традиции питания), социальной  (семейные  отношения,  национально-культурные  объединения  и  новые этнические группы) и духовной (календарные праздники и обряды) культуры населения Центрального региона (Минской области) Беларуси. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники. Книга предназначена историкам, краеведам, студентам вузов, организаторам регионального туризма, широкому кругу читателей, интересующихся историей родного края.


Ялынцава І.У. Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы для вучняў малодшага ўзросту / І.У. Ялынцава. – Мінск: Беларус. асац. “Конкурс”, 2016. – 208 с.

251.jpg

Словаўтваральны слоўнік уключае больш за 3 000 словаўтваральных пар. Аснову слоўніка склалі перш за ўсё агульнаўжывальныя лексемы, якія сустракаюцца ў падручніках па беларускай мове для малодшых класаў. У ім прадстаўлена ўтварэнне слоў, якія адносяцца да такіх часцін мовы, як назоўнік, прыметнік, дзеяслоў і прыслоўе. Слоўнікавыя артыкулы падаюцца ў алфавітным парадку. Выданне адрасуецца вучням малодшага ўзросту і настаўнікам пачатковых класаў агульнаадукацыйных школ, гімназій.


Бядуля З. Апавяданні. Аповесці / Змітрок Бядуля. Аповесці / Янка Маўр; уклад. і камент. А.І. Шамякінай; навук. рэд. С.Л. Гаранін. —  Мінск: Мастацкая літаратура, 2016. — 829 с.

tild3930-3933-4437-a566-353465633563__10558315_0.jpg

Очередное издание в серии «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» – том 11-й. В книгу вошли лучшие, проверенные временем произведения классиков белорусской литературы Змитрока Бядули и Янки Мавра.


Дыярыушы XVII стагоддзя (1594 – 1707 гады) / укл., пер. з польск. мовы : А.У. Бразгуноў ; рэд. кал. : А.У. Бразгуноў (старш.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 467 с. – (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).

1086.jpg

В книге представлены памятники мемуарного жанра, созданные представителями двух шляхетских родов – Маскевич и Обуховичей. Хронологические рамки диариуши охватывают все XVII в., драматическое для исторических судеб белорусского и украинского народов (Смута в Московском государстве, крестьянско-казацкое восстание в Украине и Беларуси, война 1654-1667 гг. и др.). Впервые в переводах на современный белорусский язык представляются полные тексты диариушей Самуэля Ивановича и Богуслава Казимира Маскевича, а также Филиппа Казимира, Михаила Льва и Теодора Иеронима Обуховичей. Адресуется всем, кто интересуется литературой, историей и культурой древней Беларуси.


Кісялёў Г. В. Выбранае / Генадзь Кісялёў; уклад., камент. Л. Кіялёвай, В. Чамярыцкага; прадм. М. Тычыны. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 575 с.

1080.jpg

В однотомник знаменитого историка, литературоведа, археографа, писателя Геннадия Киселева (1931-2008) включены наиболее значительные его научно-популярные произведения, литературоведческие статьи, эссе о деятелях белорусского национального движения.


Навуменка І. Сорак трэці. Смутак белых начэй / Іван Навуменка // Збор твораў. У 10 т. Т. 6.; падрыхт. тэкстаў і камент. і паслясл. А.М. Лапата-Загорскага; рэд. тома С.С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культ., мовы і літ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 797 с. : іл.  

В шестой том Собрания сочинений народного писателя Беларуси Ивана Науменко (1925-2006) вошли романы «Сорок третий» и «Печаль белых ночей», написанные им в 1970-е гг.


Навуменка І. Капитан Степь уходит в разведку. Летуценнік. Асеннія мелодыі / Іван Навуменка // Збор твораў. У 10 т. Т. 7.; падрыхт. тэкстаў, ка­мент. і паслясл. І. Баўтрэль; рэд. тома С.С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 656 с. : іл.

В седьмой том Собрания сочинений народного писателя Беларуси Ивана Науменко вошли: русскоязычная повесть «Капитан Степь уходит в разведку» и романы «Мечтатель» и «Осенние мелодии», написанные им в 1980-е годы.


Шэдэўры пісьменства і літаратуры Беларусі X – XVII стагоддзяў / Укладанне, прадмова, каментарыі, пераклад І.В. Саверчанкі. – Мінск: Беларусь, 2016. – 567 с.

10827459_0.jpg

В переводе на современный белорусский язык печатаются наиболее ценные памятники белорусской изящной словесности и литературы X – XVII веков: летописные повести, новеллы, хроники, дневники, полемические трактаты, сатирические и юмористические произведения. В развернутой вступительной статье указываются эстетические достоинства раритетных памятников старинной белорусской литературы, раскрывается поэтика творчества белорусских мастеров слова эпохи Готики, Ренессанса и Барокко, освещаются идейно-художественные поиски древних писателей-интеллектуалов. Адресуется широкому кругу читателей: ученым, преподавателям вузов и колледжей, учителям, студентам и школьникам.


Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі. У 4 т. Т. 1. / уклад.: С. У. Калядка, Т. П. Аўсянікава; рэд. тома Л. Г. Кісялёва. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 599 с.

1107.jpg

Содержание 1-го тома четырехтомного издания составляют стихи Е. Янищиц, прижизненно опубликованные в шести поэтических сборниках поэтессы и книге избранной поэзии. Впервые ее стихи представлены вместе с литературоведческими и научными комментариями к ним. Также в томе читатель найдет вступительную биографическую статью, хронику жизни и творчества, родословные по линии матери и отца, материалы о поэтессе, поданные в хронологическом порядке, воспоминания родных, соседей, одноклассников, учителей.



Издания 2015 года  

Авілін Ц. Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія / Цімафей Авілін. – Мінск: Тэхналогія, 2015. – 287 с. (34,6 ул.-выд. арк.).

212121.jpg

Манаграфія з’яўляецца першым у беларускай этналінгвістыцы сістэмным апісаннем народных уяўленняў пра зорнае неба. У ёй абагульнены фактычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень крыніцы навуковай літаратуры, слоўнікі, энцыклапедычныя даведнікі і матэрыялы палявых даследаванняў па беларускай народнай астраноміі.


Александр Иванович Локотко: к 60-летию со дня рождения / сост.: М. Ф. Пилипенко, В. И. Жук, С. П. Витязь. – Минск : Беларуская навука, 2015. – 85 с. – (Биобиблиография ученых Беларуси).

879.jpg

В настоящем издании представлены основные итоги научной, научно-организационной и педагогической деятельности выдающегося ученого, директора Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси, академика Национальной академии наук, доктора архитектуры, доктора исторических наук, профессора А. И. Локотко. Приводятся краткие биографические сведения, автобиографический очерк, дан хронологический перечень научных, научно-популярных, научно-методических трудов. 
Рассчитано на научную общественность и всех, кто интересуется историей науки.


Беларуская літаратура XVI ст. / уклад., прадм., камент., пер. на беларус. мову і адаптацыя І. В. Саверчанкі. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 570 с. 
ISBN 978-985-08-1887-4.

958.jpg

У кнізе ў перакладзе на сучасную беларускую мову і ў адаптаваным выглядзе друкуюцца найбольш значныя творы выдатных пісьменнікаў-інтэлектуалаў эпохі Рэнесансу, а таксама хронікі, летапісныя аповесці, навелы, пахвалы і палемічныя творы. Ва ўступе і ў разгорнутых артыкулах-каментарыях раскрываецца паэтыка творчасці беларускіх майстроў слова XVІ ст., асвятляюцца іх ідэйна-мастацкія пошукі, паказваюцца эстэтычныя вартасці шэдэўраў даўняга беларускага пісьменства. 
Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам ВНУ і каледжаў, настаўнікам, студэнтам і школьнікам.


Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця (да 80-годдзя акадэміка А.І. Падлужнага)”. Зборнік навуковых артыкулаў //  Зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 28–29 кастрычніка 2015 года). – Мінск: Права і эканоміка, 2015. – 370 с.

У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў, у якіх разглядаюцца актуальныя пытанні фанетыкі, граматыкі, лексікалогіі, лексікаграфіі, а таксама перспектыўнага функцыянавання моў у сучаснай глабальнай прасторы. 
Зборнік уяўляе цікавасць для лінгвістаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і аспірантаў, а таксама шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі мовазнаўства.


Беларускі фальклор. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых прац / Валодзіна Т. (гал. рэд.). – Вып. 2. – Мінск : Бел. навука, 2015. – 527 с.

894.jpg

Зборнік змяшчае раздзелы: “Даследаванні”, “Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас”,  “Беларускі фальклор у замежных публікацыях”, “З Фальклорнай калекцыі”,  “З экспедыцыйных запісаў”, “Фальклор беларусаў замежжа”, “Рэцэнзіі”, “Нашы юбіляры”. Публікуюцца ўнікальныя запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Даследаванні дэманструюць асноўныя кірункі беларускай фалькларыстыкі, прадстаўляюцьновыя падыходы да вывучэння і асэнсавання традыцыйнага свету духоўнай культурыбеларусаў. Разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.


Беларусь і цюркска-ісламскі свет: з нагоды 615-годдзя ўзнікнення татарска-мусульманскай суполкі на землях ВКЛ: зборнік навуковых прац / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”; [укладанне і прадмова: І. А. Сынкова, М. У. Тарэлка]. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 153 с. (7 ул.-выд. арк.).

876.jpg

У зборнік увайшлі працы айчынных і замежных навукоўцаў. У іх разглядаюцца разнастайныя стасункі паміж дзяржавамі, у якія некалі ўваходзілі беларускія землі (Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая), і цюркскімі краінамі (Залатая Арда, Крымскае ханства, Асманская імперыя). Частка артыкулаў прысвечана гісторыі татарска-мусульманскай супольні, што паўстала на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а таксама яе культурным традыцыям і рукапіснай спадчыне.
Разлічаны на спецыялістаў гуманітарных дысцыплін.


Булыка, А. М. Выбраныя працы / А. М. Булыка ; уклад.: А. М. Булыка, Н. В. Паляшчук ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; уклад. А. М. Булыка, Н. В. Паляшчук. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 551 с.

911.jpg

У зборніку змешчаны выбраныя працы члена-карэспандэнта НАН Беларусі А.М. Булыкі, прысвечаныя актуальным праблемам гістарычнага мовазнаўства. Матэрыялы зборніка знойдуць выкарыстанне пры асвятленні пытанняў станаўлення і развіцця беларускай мовы, пры стварэнні абагульняючых прац па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, гістарычнай лексікалогіі, гістарычнай стылістыцы; у выкладчыцкай практыцы; у разнастайных мерапрыемствах, накіраваных на папулярызацыю мінулага беларускага народа ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.


Валодзіна, Т. В. «Ядраное жыта гаспадара кліча...»: каляндарны год у абрадах і звычаях / Т. В. Валодзіна, Т. I. Кухаронак - Мінск : Беларуская навука, 2015. - 356 с: іл. - (Традыцыйны лад жыцця).

991.jpg

У кнізе папулярна распавядаецца пра ўсе традыцыйныя каляндарныя святы, звычаі і абрады Беларусі з іх рэгіянальнымі асаблівасцямі. На багатым фактычным матэрыяле, сабраным аўтарамі падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, дадзена комплекснае ўяўленне пра каляндарную абраднасць беларусаў як наиважнейшую сферу і падсістэму жыццядзейнасці нашага народа.
Адрасуецца этнографам, фалькларыстам, гісторыкам, усім, хто цікавіцца народным побытам і творчасцю беларусаў.


Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры: Матэрыялы Рэспублік. навукова-практ. канферэнцыі (да 90-годдзя з дня нараджэння І.Я. Навуменкі), Мінск, 26-27 лютага 2015 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2015. – 495 с. (30,8 друк. арк.).

В сборник вошли материалы научных исследований, представленных участниками Республиканской научно-практической конференции «Вечное движение жизни и закономерности творческих поисков литературы», посвященной 90-летию со дня рождения народного писателя Беларуси академика И.Я. Науменко (Минск, 26-27 февраля 2015 г.). В книге освещаются новые аспекты изучения прозаической, публицистической и научной наследия И.Я. Науменко, белорусской литературной классики. 
Рассматриваются актуальные вопросы литературоведения, а также традиции литературы ХХ в. в новейшем литературном процессе. Сборник адресуется специалистам-филологам, всем, кто интересуется научными исследованиями в области белорусской литературы.


Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т.9. Гродзенская вобласць. Кн.1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015.– 656 с.: іл.

10619565_0.jpg

Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі – 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія зараз перасталі існаваць. Першая кніга 9-га тома выдання прысвечана населеным пунктам 5 раёнаў Гродзенскай вобласці – Астравецкага, Ашмянскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага і горада Гродна.


Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 35. Уморати – фолдровый / пад рэд. А.М. Булыкі. – Мінск: Беларус. навука, 2015. – 415 с.  (23,9 ул.-выд. арк.).

932.jpg

Змест гэтага выпуску яшчэ раз пацвярджае выключнае багацце лексікі беларускай пісьменнасці, якая вызначаецца разнастайнасцю тэматычных пластоў, шырокімі сувязямі з лексікай многіх роднасных і няроднасных моў, трывалай пераемнасцю ў адносінах да мовы старажытнарускай і стараславянскай пісьменнасці. Багаты і разнастайны лексічны матэрыял, змешчаны ў 35-м выпуску, характарызуецца дэталёвай лексікаграфічнай распрацаванасцю. Кожнае значэнне слова ілюструецца цытатным матэрыялам з помнікаў старабеларускай пісьменнасці, прычым ілюстрацыі падбіраюцца з тым разлікам, каб паказаць ужывальнасць слова ў розных жанрава-стылявых разнастайнасцях пісьменнасці на ўсім працягу яе гісторыі. У ілюстрацыйным матэрыяле захоўваюцца важнейшыя арфаграфічныя асаблівасці арыгіналаў. 


Голикова-Пошка Е. В. Основы фотовидеоискусства : учеб.-метод. пособие для студентов специальности 1-89 02 02 «Туризм и природопользование» / Е. В. Голикова-Пошка. Ч. 2. : Основы видеоискусства. – Минск : БГТУ, 2015. – 141 с. (8,5 п.л.). 

В учебно-методическом пособии представлена кинематографическая терминология, рассматриваются основные виды и жанры киноискусства, состав съемочной группы фильма, основные этапы кинопроизводства, процесс съемки и монтажа фильма, приемы работы с освещением и звука. Издание рекомендуется использовать в качестве второй части конспекта лекционного курса «Основы фотовидеоискусства» для студентов кафедры «Туризм и природопользование».


“Дарыў святло сваёй душы людзям і Айчыне”: успаміны пра Ю.С. Пшыркова / уклад. і прадмова. Сцяпан Лаўшук / – Мінск : Беларус. навука. – 2015. –  221 с. (12,3 друк. арк.).

tild3766-3262-4231-b539-393232363063__Pshir.jpg

Книга воспоминаний посвящена Юлиану Сергеевичу Пширкову (1912-1980). Доктор филологических наук, профессор, заслуженный деятель науки БССР, он внес большой вклад в развитие белорусского литературоведения, был одним из основателей белорусского отечественного коласоведению, соавтором (вместе с Н.С. Перкиным) школьного учебника по белорусскому литературы для 8-10 классов. Книга адресована всем, кто интересуется художественным словом, историей белорусского литературной науки.


Дынаміка літаратурнай нормы сучаснай беларускай мовы / Н.П. Еўсіевіч [інш.]; навук. рэд. В.П. Русак; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філіял “Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 440 с.

961.jpg

Манаграфія прысвечана аналізу змен і заканамернасцей пісьмовай беларускай мовы на рубяжы ХХ – ХХІ стст. У даследаванні абагульнены асаблівасці сучаснага слоўнікавага складу, прадстаўлены новы лексічны матэрыял, які актыўна выкарыстоўваецца ў СМІ. Прадстаўлена сістэмнае суаднясенне кадыфікаваных словазмяняльных, словаўтваральных, сінтаксічных норм і моўнай практыкі. Вынікі і матэрыялы даследавання разлічаны на шырокае практычнае прымяненне карыстальнікамі пісьмовай мовы. У новым моўным матэрыяле зацікаўлены беларуская марфалогія, лексікалогія і лексікаграфія. Вынікі і матэрыялы манаграфіі знойдуць прымяненне пры складанні разнастайных дапаможнікаў па граматыцы беларускай мовы, пры распрацоўцы спецкурсаў па марфалогіі і сінтаксісе ў ВНУ краіны. Практычныя матэрыялы могуць быць карыснымі для выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, школьных настаўнікаў. 


Канкарданс беларускай мовы XIX стагоддзя [Электронны рэсурс] / аўтар-складальнік Н. М. Сянкевіч. – Электронныя, тэкставыя даныя і праграма (350 Мб). – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 1 электронны аптычны дыск (CDR). – Сістэмныя патрабаванні: Intel Pentium II 400; 64 Mb RAM; SVGA; Windows 98. – Загаловак з тытульнага экрана.

1014.jpg

Канкарданс уяўляе сабой комплекс слоўнікаў, складзеных на аснове поўнага корпуса тэкстаў беларускай літаратуры XIX ст. Ён уключае ўласна канкарданс, адваротны і частотныя слоўнікі, паказальнік слоў, спісы тэкстаў, а таксама тэксты твораў. Даведнік дапоўнены канкардансамі мовы В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Ельскага, К. Каганца і К. Каліноўскага.
Канкарданс з’яўляецца ўнікальным праектам, які ўпершыню ажыццёўлены ў беларускай лексікаграфіі. Гэта эфектыўны інструмент для даследавання беларускай мовы на этапе станаўлення яе літаратурнай формы. Ён можа быць выкарыстаны даследчыкамі ў галіне лексікі і фразеалогіі, а таксама семантыкі, стылістыкі і іншых узроўняў беларускай мовы.


Кароткі гістарычны слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; склад. А. М. Булыка. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 1038 с.

1010.jpg

У «Кароткім гістарычным слоўніку беларускай мовы» даецца тлумачэнне і словаўтваральная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.


Кісліцына Г. М. Культурны градыент: ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ—ХХІ стагоддзяў / Г. М. Кісліцына; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры  НАН Беларусі – Мінск: Права і эканоміка, -- 2015. – 345 с.

Градиент – характеристика, показывающая направление наискорейшего возрастания функций. В книге рассматриваются те процессы, которые изменили белорусскую культуру в последней четверти прошлого века. Объектом внимания стали самые интересные явления современного литературного процесса, знаковые художественные тексты и манифесты литературных сообществ, а также критические статьи и дискуссии, которые появлялись на страницах белорусских газет и журналов. Автор анализирует произведения как живых классиков литературы, так и тех, кого сегодня называют "поколением нулевых". Исследователь пытается очертить противоречивый образ современника на материале самых ярких представителей белорусской прозы конца ХХ в. – начала XXI в.


Ладья сокровищ: произведения белорусских писателей XIX – начала XX века / пер., сост., предисл., комментарии И.В.Саверченко. – Минск: Беларусь, 2015. – 319 с. (Асобны праект І.В. Саверчанкі).

Саверченко Иван Васильевич на основе своей многолетней научной деятельности как специалист по давней белорусской литературе разработал систему репрезентации достижений отечественного искусства словесности, которая предусматривает выпуск наиболее важных и актуальных произведений в научных, научно-популярных и литературно-художественных изданиях, зачастую сочетая работу с переводом на современные белорусский и русский языки или адаптацией согласно с современными языковыми нормами. 
Ученым были исследованы литературные памятники VI и ХІХ столетий. 


Лемцюгова В.П. Выбраныя працы / В.П. Лемцюгова; уклад.: А.М. Анісім [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 479 с.

1006.jpg

У зборніку змешчаны выбраныя працы доктара філалагічных навук прафесара В.П. Лемцюговай, прысвечаныя актуальным праблемам беларускай лексікалогіі, лексікаграфіі, дыялекталогіі, анамастыкі і культуры мовы. Матэрыялы зборніка знойдуць шырокае выкарыстанне пры асвятленні пытанняў станаўлення, развіцця і функцыянавання беларускай мовы, у выкладчыцкай практыцы, краязнаўчай рабоце, а таксама будуць карысны ўсім, чыя дзейнасць звязана з папулярызацыяй гістарычна-культурнай і моўнай спадчыны. 
Адрасуецца мовазнаўцам, этнографам, гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам, настаўнікам, аспірантам, магістрантам, студэнтам.


Мацюхіна, Т. Б. Беларускі імпрэсіянізм / Т. Б. Мацюхіна; – Мінск: Беларуская навука, -- 2015. – 202 с.

975.jpg

В книге рассматривается природа живописного и литературного импрессионизма, выявлены его типология и специфические свойства в национальном контексте (на примере творчества М. Богдановича, В. Дубовко и др.). Определяются закономерности и условия становления импрессионизма в белорусской литературе при опоре на образно-эстетический и теоретический грунт. Импрессионизм как художественное явление показан в культурно-историческом контексте белорусской литературы, благодаря чему раскрывается психология мышления и восприятия художественных произведений, а также возможности импрессионистического письма. Адресована литературоведам, преподавателям и студентам вузов, а также всем, кто интересуется белорусским импрессионизмом.


Мова Сенненшчыны : дыялектны слоўнік. У 2 т. Т. 1. А-0 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; уклад.: Н. М. Бунько [і інш.] ; навук. рэд, В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. -Мінск : Беларуская навука, 2015. - 424 с.

936.jpg

Слоўнік уключае рэгіянальную лексіку, сабраную пераважна на тэрыторыі Сенненскага раёна ў 80-я гады XX ст. Мясцовая гаворка жыхароў гэтай часткі Беларусі характарызуецца шэрагам адметных моўных асаблівасцей, якія вылучаюць тэрыторыю Сенненшчыны ў складзе гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы.
Разлічаны на даследчыкаў, выкладчыкаў усходнеславянскіх моў, славістаў, а таксама на фалькларыстаў, этнографаў, аматараў роднай мовы.



Мова Сенненшчыны : дыялектны слоўнік. У 2 т. Т. 2. П–Я / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; уклад.: Н. М. Бунько [і інш.] ; навук. рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 407 с.

948.jpg

Слоўнік уключае рэгіянальную лексіку, зафіксаваную на тэрыторыі Сенненшчыны ў 80-я гады ХХ ст. У гэтым томе лексікаграфічнай працы падаюцца дыялектныя словы і фразеалагізмы на літары П–Я, а таксама індэксы ўстойлівых словазлучэнняў і адметных выслоўяў. 
Выданне адрасавана лінгвістам, этнографам, выкладчыкам па дыялекталогіі, словаўтварэнні, этымалогіі, анамастыцы, аматарам роднага слова, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца беларускай мовай.


Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Т. 3. Культура сяла ХIV – пачатку ХХ ст. Кн. 1. Матэрыяльная культура / А. І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 567 с.: іл.

980.jpg

У трэцім томе выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» разглядаюцца асаблівасці эвалюцыі культуры беларускага сяла. Кніга першая прысвечана матэрыяльнай культуры, складаецца з адзінаццаці раздзелаў, у якіх асвятляюцца адметныя рысы сельскай архітэктуры і інтэр’ера сялянскага жылля, традыцыі земляробства, жывёлагадоўлі, агародніцтва, народнай кулінарыі, традыцыйныя рамёствы і промыслы, сялянскі касцюм, транспартныя сродкі, а таксама развіццё сельскагаспадарчай адукацыі і дзейнасць сельскіх грамадскіх аб’яднанняў. Выданне багата ілюстравана. 
Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.


Рабец Т.Д. Сістэма вобразаў усходнеславянскіх замоў:структурна-семантычны і функцыянальны аспекты / Т.Д. Рабец; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ.; Філ. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. – Мінск: Беларуская навука, 2015.– 299 с.  

982.jpg

У манаграфіі даследаваны механізмы фарміравання і развіцця вобразаў ўсходнеславянскіх замоў, выяўлены структурна-семантычныя і функцыянальныя асаблівасці замоўных вобразаў. Упершыню распрацавана методыка параўнальнага вывучэння персанажаў усходнеславянскіх замоў праз семантычныя і сінтагматычныя сувязі з іншымі замоўнымі вобразамі. Табліцы-паказальнікі, прыведзеныя ў дадатках, у супастаўляльным аспекце адлюстроўваюць выяўленыя і сістэматызаваныя звесткі пра асноўныя персанажы ва ўсходнеславянскіх замовах.
Разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, філолагаў, культуролагаў, студэнтаў і выкладчыкаў.


Романенко И.В. Трансформация статуса белорусской сельской женщины в ХХ – начале ХХI в. / И. В. Романенко. – Минск : Беларус. навука, 2015. – 201с.

987.jpg

В монографии И.В. Романенко «Трансформация статуса белорусской сельской женщины в ХХ – начале ХХI в.» впервые в белорусской этнологии проведено системное исследование трансформации статуса и роли сельской женщины в семейной и общественной жизни белорусов в ХХ – начале XХI в. Проанализировано влияние социально-экономических, политических и культурных преобразований в белорусской деревне на добрачные установки девушек, статус женщин во внутрисемейных отношениях, структуру трудовой занятости и роль женщин в общественной жизни. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники.


Рукапісы татараў Беларусі канца XVIII – пачатку XXI стагоддзя з дзяржаўных і грамадскіх кнігазбораў краіны : каталог / склад.: М. У. Тарэлка. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 190 с. 

1002.jpg

У каталогу апісваюцца тыя беларускататарскія рукапісныя дакументы з дзяржаўных кнігазбораў краіны, якія па тых ці іншых прычынах не ўвайшлі ў раней выдадзены каталог рукапісаў татараў Беларусі. Акрамя таго, у дадзеным выданні апісаны рукапісы, якія захоўваюцца ў грамадскіх установах Беларусі.



Пытанні  мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: Вып. 18 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск: « Права i эканомiка», 2015.–  с. 376.

У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх прадстаўлены новыя вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Гэта матэрыялы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (у тым ліку Віцебска, Гомеля, Полацка). Акрамя таго, падаюцца артыкулы аспірантаў і навукоўцаў з Украіны і Польшчы. 
Частка артыкулаў прадстаўлена ў рамках Праграмы навуковага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусі, прынятай на сумесным пасяджэніі Прэзідыума НАН Беларусі і калегіі Міністэрства культуры РБ 25 сакавіка 2010 года. 
Адрасуецца спецыялістам у галіне гуманітарных навук, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай. 
Зборнік выдаецца ў расках выканання Дзяржаўнай  комплекснай праграмы фундаментальных навуковых даследаванняў на 2011–2015 гг. «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава».


Сахута Я. М.  Беларускае народнае кавальства : [манаграфія] / Я. М. Сахута ; іл. Я. М. Сахуты. - Мінск : Беларусь, 2015. - 174 с. : іл. (17 друк. арк.).

10815065_0.jpg

Выданне прысвечана аднаму з найстаражытных, калісьці пашыраных, затым амаль забытых, а сёння адроджаных рамёстваў Беларусі – кавальству. Коратка асвятляецца яго гісторыя на тэрыторыі Беларусі, разглядаюцца традыцыйныя тэхнікі і тэхналогіі рамяства, характарызуюцца найбольш тыповыя і пашыраныя ўзоры кавальства, аналізуецца яго сучаснае становішча і характар. Адрасуецца даследчыкам матэрыяльнай культуры Беларусі, музейшчыкам, рэстаўратарам, майстрам-кавалям, усім, хто цікавіцца традыцыйнай культурай і народнымі рамёствамі.



Сахута Я. М. Народнае мастацтва / Я. М. Сахута. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 180 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця). (10 друк. арк.).

1000.jpg

Выданне ў даступнай, папулярнай форме асвятляе адзін з важнейшых відаў традыцыйнай культуры Беларусі – народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, мастацкія рамёствы і промыслы. Разглядаюцца набыткі і традыцыі мастацкай апрацоўкі дрэва, ганчарства, тэкстылю, пляцення з прыродных матэрыялаў і іншых відаў народных мастацкіх рамёстваў, вызначаецца іх нацыянальная адметнасць, характарызуецца сучасны стан, выяўляюцца бліжэйшыя перспектывы бытавання і развіцця. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.


Тычына, М. А. Народ і вайна / М. А. Тычына. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 433 с.

923.jpg

Манаграфія прысвячаецца 70-годдзю з Дня Вялікай Перамогі над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне.
У цэнтры ўвагі аўтара – праблема «Народ і вайна», адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны ў народнай памяці і ў беларускай літаратуры, мастацкія асаблівасці эстэтычнага асэнсавання вайны ў беларускай прозе і літаратуры іншых народаў, удзельнікаў Другой сусветнай вайны. Увага засяроджваецца на творчасці класікаў беларускай нацыянальнай літаратуры і сучасных беларускіх і замежных празаікаў. Падзеі вайны моцна паўплывалі на развіццё беларускай культуры, літаратуры і мастацтва. Створаны беларускімі пісьменнікамі вобраз вайны ўражвае не толькі беларусаў, але і прадстаўнікоў нашых блізкіх і далёкіх суседзяў.
Кніга разлічана на сучаснага масавага чытача, навучэнцаў, студэнтаў і выкладчыкаў, даследчыкаў мастацкай літаратуры, прысвечанай вайне.


Издания 2014 года   

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны: да 200-годдзя з дня нараджэння О. Кольберга : матэрыялы Міжнароднага круглага стала ; 25–26 чэрвеня 2014 г., Мінск – Пінск / уклад. Дар’я Алексеенка і Юры Пацюпа ; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Музей Бел. Палесся (г. Пінск), Маршалкоўская Управа Падляшскага ваяводства (Польшча), Польскі Інстытут у Мінску. – Мінск : Выд. В. Хурсік, 2014. – 160 с.; іл. Общий объем – более 6 п. л.

68592_original.jpg

У зборніку публікуюцца даклады ўдзельнікаў Міжнароднага круглага стала, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Оскара Кольберга, «Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны», які адбыўся 25–26 чэрвеня 2014 года ў Мінску і Пінску. У дакладах разглядаюцца актуальныя праблемы фалькларыстыкі, этнаграфіі, этнамузыкалогіі і іншых праблем народазнаўства, роля асобы ў развязанні гэтых праблем. Кніга адрасуецца спецыялістам і ўсім, хто цікавіцца народнай культурай.



Габрусь, Т. В. Сакральнае дойлідства Беларусі: 1000-гадовая спадчына = Сакральное зодчество Беларуси: 1000-летнее наследие = The Sacral Architecture of Belarus: Millennial Legacy / Т. В. Габрусь. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 483 с., іл.

860.jpg

Выданне вобразна прадстаўляе стрыжнявую плынь манументальнай сакральнай архітэктуры Беларусі ад Ранняга сярэдневякоўя да нашых дзён, адлюстраваную ў ёй эвалюцыю філасофскага і эстэтычнага светапогляду, змену рэлігійных і палітычных арыенціраў грамадства.
Выданне такога роду друкуецца ўпершыню.
Прызначана для шырокага кола чытачоў, можа быць скарыстана ў праграме развіцця турызму ў Беларусі.


Гарадніцкі, Я. А. Літаратура як мастацтва: камунікатыўнасць, інтэрмедыяльнасць, наратыўнасць / Я. А. Гарадніцкі. – Мінск : Беларуская навука, 2014. - 401 с. : іл.

844.jpg

У кнізе літаратура разглядаецца як састаўная частка агульнага мастацкага культуратворчага працэсу, у цесным узаемадзеянні з іншымі відамі мастацтва. Вылучаюцца тры асноўныя напрамкі даследавання феномена мастацкасці літаратуры, звязаныя між сабой па прынцыпе дапаўняльнасці. Спецыфіка мастацкай камунікацыі, асаблівасці выкарыстання літаратурай сродкаў і прыёмаў, уласцівых іншым мастацтвам, даследуюцца на матэрыяле творчасці беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў. 
Выданне адрасавана спецыялістам ў галіне філалогіі, культуралогіі, эстэтыкі, мастацтвазнаўства і іншых гуманітарных дысцыплін. Будзе карысным і ўсім, хто імкнецца спазнаць мастацкі свет беларускай літаратуры.


Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 34. Тресолнечный – умопомятенье / склад. А. М. Булыка [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 427 с.
ISBN 978-985-08-1685-6.

780.jpg

У 34-м выпуску «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», які ўключае каля 2352 слоў на літары Т–У, як і ў папярэдніх выпусках, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.


Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 4, кн. 3 / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ.; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. — Мінск: Беларуская навука, 2014. - 1319 с.

942.jpg

Чацвёрты том (кніга 3) «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» завяршае гэта выданне. Менавіта таму ў змесце яго адчуваецца пэўны храналагічны разнабой: нашай блізкай сучаснасці адпавядаюць толькі аглядныя раздзелы, якія прысвечаны асэнсаванню праблем развіцця айчыннай прозы, паэзіі, драматургіі, крытыкі і літаратуразнаўства; у манаграфічных жа раздзелах разглядаецца творчасць пісьменнікаў, якія працавалі ў розныя перыяды XX стагоддзя. Як і ў папярэдніх тамах выдання, асэнсаванне канкрэтных мастацкіх з'яў грунтуецца на прынцыпах гістарызму, праводзіцца з улікам новых навуковых падыходаў, у адпаведнасці з сучаснымі гуманістычнымі, дэмакратычнымі патрабаваннямі.
Разлічаны на шырокае кола чытачоў, спецыялістаў у навуковай, педагагічнай і культуралагічнай сферы, студэнтаў, навучэнцаў гуманітарных гімназій, ліцэяў, каледжаў.


Голикова-Пошка Е. В. Основы фотовидеоискусства : учеб.-метод. пособие для студентов специальности 1-89 02 02 «Туризм и природопользование» / Е. В. Голикова-Пошка. Ч. 1. : Основы фотоискусства. – Минск : БГТУ, 2014. – 193 с. (12 п.л.). 

В учебно-методическом пособии рассматриваются терминологический аппарат, основные задачи и проблемы, решаемые фотографами при съемке в различных видах и жанрах, а также основные подходы к решению этих задач. Издание рекомендуется использовать в качестве первой части конспекта лекционного курса «Основы фотовидеоискусства» для студентов кафедры «Туризм и природопользование».


Европейская музыка академической традиции: сущность, истоки, современное состояние (на примере творчества композиторов России и Беларуси) / Т. Г. Мдивани [и др.]; Нац. акад. наук Беларуси; Центр исследований белорус. культуры, языка и литературы; Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы; Белорус. респ. фонд фундаментальных исследований. – Минск: Беларуская навука, 2014. – 377 с.

766.jpg

Издание посвящено академической музыке как виду искусства, как феномену европейской музыкальной культуры, имеющему различные формы своего проявления и эволюционирующему в соответствии с изменениями, протекающими в социальных системах, в современном обществе. Рассмотрение европейской музыки академической традиции осуществляется на материале белорусской и российской композиторской практики.
Предназначена для музыкантов-профессионалов – исследователей музыки, педагогов-практиков, студентов вузов и ССУЗов искусств, а также для любителей музыки и специалистов в области гуманитарных наук широкого профиля.


Захарына, Ю. Ю. Сучасная архітэктура Беларусі: эвалюцыя мастацкіх вобразаў у сусветным кантэксце / Ю. Ю. Захарына ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2014. – 371 с.: іл.

778.jpg

Прадстаўленая кніга – першае ў мастацтвазнаўстве фундаментальнае даследаванне пазіцыяніравання і эвалюцыі мастацкіх вобразаў сучаснай архітэктуры Беларусі ў кантэксце сацыякультурнай глабалізацыі. Сучасная архітэктура інтэрпрэтуецца на аснове тэарэтычнай канструкцыі з вылучэннем і раскрыццём спецыфікі яе атрыбутыўных складнікаў (прасторы, формы, канструкцыі, кампазіцыі і ансамбля), а такама скрозь прызму прасторава-часавага кантынуума. Прапанаваная аўтарам мастацка-вобразная канцэпцыя дазваляе раскрыць сутнасць і спецыфіку катэгорыі «мастацкі вобраз архітэктуры» ў адзінстве трох сэнсавых іпастасей – фенаменалагічнай, працэсуальнай (эвалюцыйнай) і рэпрадуцыраванай экзістэнцый, вылучыць і ахарактарызаваць этапы і акрэсліць тэндэнцыі развіцця сучаснай архітэктуры Беларусі.
Адрасуецца мастацтвазнаўцам, архітэктарам, культуролагам, а таксама ўсім, хто цікавіцца мастацкім аспектам развіцця архітэктуры.


Калядка, С. У. Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі / С. У. Калядка; навук. рэд.: А. Л. Верабей, Л. Г. Кісялёва. – Мінск: Беларуская навука, 2014. – 485 с. : [12] с. іл.

773.jpg

У даследаванні падаецца гісторыя падрыхтоўкі Збору твораў Максіма Танка ў 13 тамах, даследуюцца невядомыя ці малавядомыя старонкі біяграфіі паэта, разглядаюцца архіўныя дакументы з фонду паэта ў кантэксце гістарычных падзей і літаратурных працэсаў ХХ ст. У адзінаццаці дадатках да манаграфіі змешчаны: 460 вершаў, чарнавых накідаў, варыянтаў і рэдакцый вершаў, якія ніколі не публікаваліся, часткі незавершаных паэм, рукапіс аўтабіяграфіі, пераклад оперы С. Манюшкі «Страшны двор», інтэрв’ю з паэтам на беларускай, рускай, польскай і славацкай мовах, рэцэнзіі, лісты, справаздача, рэкамендацыя, даведкі і некралогі, якія не ўвайшлі ў Збор твораў у 13 тамах.


Красинский, А. В. История моего кино / А. В. Красинский. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 232 с. : ил.

769.jpg

Автор книги, историк кино, знакомит читателя со своими воспоминаниями о роли кинотеатра в его личной жизненной и творческой судьбе, а также с некоторыми публикациями разных лет, имеющими отношение к актуальным проблемам прошлого и настоящего белорусского киноискусства, работам талантливых кинодеятелей.


Літаратура 1900-1930-х гадоў / уклад. І камент. А.А. Манкевіч ; навук. рэд. С.Л. Гаранін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 942 с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 6).

tild6536-3864-4632-b035-323238383235__litaratura_1900-1930.jpg

Перыяд 1900 – 1930-х гадоў у беларускай літаратуры – адзін з найбольш важных і складаных у фармаванні нацыянальнай літаратурнай традыцыі і нацыянальнай свядомасці. У шосты том уключана паэтычная, празаічная, драматургічная і публіцыстычная спадчына такіх выдатных майстроў слова як Цётка, С. Палуян, Лявон Гмырак, Алесь Гарун, Ядвігін Ш., якія не толькі сваёй творчасцю, але і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй спрычыніліся да гэтага працэсу. У кнігу ўвайшлі і хрэстаматыйныя і менш вядомыя чытачу творы, вартыя быць уведзенымі ў больш шырокі літаратурны ўжытак.
Выданне адрасавана як літаратуразнаўцам, так і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай літаратурай і культурай. 


Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі да 150-годдзя А. К. Сержпутоўскага ; 19-20 чэрвеня 2014 г., г. Мінск / уклад. А. Г. Алфёрава, С. У. Грунтоў, Ю. С. Пракоф’ева; рэдкал. : А. І. Лакотка [i iнш.]; НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. –  187 с.

В сборнике представлены доклады участников Международной научной кон- конференциях, посвященной 150-летию со дня рождения А. К. Сержпутовского, состоявшейся 19-20 июня 2014 года в г. Минске. В материалах отражены основные этапы жизни и деятельности А. К. Сержпутовского, его этнографические и фольклористического работы; представлены результаты научных исследований в области этнологии и фольклористики. Адресуется искусствоведом, этнологов, фольклористом, всем, кто интересуется традиционной белорусским культурой.


Лакотка, А. І. Народнае дойлідства / А. І. Лакотка. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 200 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

892.jpg

У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра народную архітэктуру: гісторыю і асаблівасці беларускіх паселішчаў (вёсак, мястэчак, гарадоў), даецца апісанне традыцыйнага жылля, цэркваў, гаспадарчых і грамадскіх пабудоў. Прасочваецца сувязь народнага дойлідства з сучасным будаўніцтвам. Асобна распавядаецца пра захаванне гісторыка-архітэктурнай спадчыны, музеі пад адкрытым небам і інш.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Кніга адкрывае новую серыю навукова-папулярнай літаратуры пад агульнай назвай «Традыцыйны лад жыцця».


На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэня акадэміка М. В. Бірылы: матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 10–11 верасня 2013 г.) / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі; Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. – Мінск: Беларуская навука, 2014. – 402 с.

738.jpg

Зборнік навуковых артыкулаў прысвечаны памяці акадэміка М. В. Бірылы. У апублікаваных артыкулах асвятляюцца актуальныя праблемы функцыянавання сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама разглядаюцца пытанні беларускай анамастыкі, дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі на агульнаславянскім фоне, лінгвакраязнаўства і этналінгвістыкі, актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя, лінгвістычнага і літаратуразнаўчага аналізу мастацкага тэксту.
Зборнік будзе карысным для лінгвістаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і аспірантаў, а таксама шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі мовазнаўства.


Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Том 2. Культура гарадоў Х- пачатку XX ст. /А. I. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. I. Лакотка. - Мінск: Беларуская навука, 2014. - 575 с.: іл.

838.jpg

У другім томе выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» разглядаюцца асаблівасці эвалюцыі культуры беларускага горада. Кніга складаецца з пятнаццаці раздзелаў, якія прысвечаны архітэктуры гарадоў і мястэчак, турыстычнай атрактыўнасці іх гісторыка-культурнай спадчыны, сямейнаму і грамадскаму побыту гараджан, адукацыі, гарадскім легендам і паданням (духоўны вобраз горада), а таксама грамадскім абяднанням (пажарным, санітарным, дабрачынным, асветніцкім і г. д.). Асобна даследуюцца тэатральная і музычная культура гарадоў, мастацкая адукацыя. Цікавы і наватарскі раздзел прысвечаны адлюстраванню беларускага горада ў творах жывапісу і графікі. Выданне багата ілюстравана.
Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.


Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: Вып. 17 / навук. рэд. А.І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: « Права i эканомiка», 2014.–  с. 319.

У зборніку змешчаны навуковыя артыкулы, у якіх прадстаўлены новыя вынікі даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Гэта матэрыялы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (у тым ліку Бабруйска, Гомеля, Полацка). Акрамя таго, падаюцца артыкулы аспірантаў і навукоўцаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі. 

Зборнік выдаецца ў расках выканання Дзяржаўнай  комплекснай праграмы фундаментальных навуковых даследаванняў на 2011–2015 гг. «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава». 
Частка артыкулаў прадстаўлена ў рамках Праграмы навуковага супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусі, прынятай на сумесным пасяджэніі Прэзідыума НАН Беларусі і калегіі Міністэрства культуры РБ 25 сакавіка 2010 года. 
Адрасуецца спецыялістам у галіне гуманітарных навук, выкладчыкам і студэнтам, усім, хто цікавіцца дадзенай праблематыкай.


Сакума, С. Л. Особенности этносоциальной адаптации вьетнамцев, китайцев, корейцев и японцев в Беларуси в 1980–2011 гг. / С. Л. Сакума ; редкол.: А. Викт. Гурко, Л. В. Ракова, А. Вл. Гурко. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 123 с.
ISBN 978-985-08-1689-4.

777.jpg

Монография посвящена новой теме в белорусской этнологии: адаптации выходцев из Восточной и Юго-Восточной Азии в Беларуси в 1980–2011 гг. В работе анализируются изменения, которые происходят в материальной, духовной и социальной культуре вьетнамцев, китайцев, корейцев и японцев в Беларуси, характер расселения, динамика численности. Рассматривается процесс адаптации учебных мигрантов из Восточной и Юго-Восточной Азии в Беларуси, анализируются факторы, которые влияют на процесс. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники.
Книга предназначена историкам, студентам ВУЗов, широкому кругу читателей, всем, кто интересуется этнокультурными процессами в Республике Беларусь.


Салееў В. А. Нарысы тэорыі беларускага тэатра / В. А. Салееў. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 172 с.

796.jpg

У кнізе ўпершыню ў беларускім тэатразнаўстве распрацаваны некаторыя праблемныя пытанні тэорыі тэатра. Падрабязна і сістэмна аналізуюцца тэарэтычныя аспекты існавання ў гістарычнай прасторы беларускай нацыянальнай культуры тэатральнага мастацтва, разглядаюцца праблемы тэатральных традыцый, развіцця рэжысёрскай думкі, асаблівасцей беларускай акцёрскай школы і іншыя аспекты сучаснага тэатральнага працэсу.
Адрасавана спецыялістам па тэатральным мастацтве, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца культурай і гісторыяй краіны.


Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Словообразование / А. В. Андреева [и др.]; науч. ред.: О. М. Николаева ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., фил. «Ин-т языка и лит. им. Якуба Коласа и Янки Купалы». – Минск : Беларуская навука, 2014. – 486 с.

799.jpg

В монографии дается сопоставительное описание словообразовательных систем современных русского и белорусского языков, устанавливаются основные способы и средства образования мотивированных единиц всех знаменательных частей речи, а также продуктивность словообразовательных типов в обоих языках, определяется степень сходств и различий корпусов словообразовательного инвентаря близкородственных языков, раскрываются основные тенденции и специфика современных словообразовательных процессов, обусловленные особенностями интралингвистических и экстралингвистических факторов последних десятилетий (в частности, отмечены инновационные явления на словообразовательном уровне, происходящие в рамках двух основных тенденций развития современных славянских языков – тенденции к интернационализации и тенденции к национализации). Рассмотрены особенности воздействия системы русского языка на развитие словообразовательной системы белорусского языка.


Сучасныя тэатральнае і экранныя мастацтвы: традыцыі і наватарства / В.М. Ярмалінская [і інш.] ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 451 с.

888.jpg

Книга посвящена новым научным исследованиям современного театроведения и киноведения. В монографии помещены разделы, посвященные новой детской драматургии, современной режиссуре, ее теории и практике. В новом исследовании впервые в отечественном киноведении исследуется современная система экранных искусств: кинематограф, телевидение, видео, компьютерное искусство, мультимедиа. 
Язык издания: русский и белорусский.


Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур : традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць Мат. Міжнар. навук. канферэнцыі (да 100-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова), Мінск, 29 студз. 2014 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2014.

tild3763-3739-4532-a331-366463303631__2014_.png
У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць", прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры (29 студзеня 2014 г). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына Аркадзя Куляшова, яго перакладчыцкая дзейнасць, а таксама традыцыі паэта ў беларускай паэзіі ХХ ст. і найноўшым літаратурным працэсе. Зборнік адрасаваны спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцей.


Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтва : мат. Міжнароднай навук.-практ. канф. (20–21 лістапада 2014 г., г. Мінск) / уклад. Ю. В. Пацюпа; гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. – 524 с. Общий объем: 65,8 п. л.

У зборніку змяшчаюцца даклады ўдзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў», якая адбылася 20–21 лістапада 2014 года ў г. Мінск. Публікуюцца даследаванні ў галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно, экранных відаў мастацтва. Разглядаюцца актуальныя задачы сучаснай культуры і захавання нацыянальных культур і гістарычна-культурнай спадчыны ў сучасных умовах.
Кніга адрасуецца мастацтвазнаўцам, этнолагам, фалькларыстам, усім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай.


Тычына, М.А. Філасофія літаратуры: беларускі варыянт / М. А. Тычына. - Мінск : Беларуская навука, 2014. - 324 с.

841.jpg

Навуковая манаграфія арыентавана на вывучэнне праблем «філасофіі літаратуры» як метафарычнага сіноніма паняцця тэорыі літаратуры. Назва прадыктавана тым, што ў сучасным літаратуразнаўстве існуюць дзясяткі манаграфій з блізкай назвай «Тэорыя літаратуры» і ў выніку ўзнікае пэўны разнабой у праблематыцы, якой у кожным канкрэтным выпадку прысвечана навуковая праца. У цэнтры ўвагі дадзенай манаграфіі знаходзіцца менавіта філасофскі змест праблем літаратурнай тэорыі як адзнака яе навуковага ўзроўню. Разглядаюцца класічныя і актуальныя праблемы сучаснай тэорыі літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур: літаратурныя веды: мова мастацкай літаратуры; літаратурныя роды, віды, жанры і стылі; літаратуразнаўчыя напрамкі, плыні, школы; мадэлі «філасофіі літаратуры». Кніга запаўняе існуючыя прагалы ў вывучэнні беларускага варыянта тэорыі літаратуры.
Прызначаецца гуманітарыям, студэнтам і выкладчыкам, тэарэтыкам і гісторыкам літаратуры, аматарам сур'ёзнага чытання.


Чаквин, И. В. Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов / И. В. Чаквин; отв. ред.-сост. А. Вл. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус. культуры, языка и лит. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 463, [16] с.
ISBN 978-985-08-1740-2.

823.jpg

Сборник включает избранные труды недавно ушедшего из жизни талантливого ученого Игоря Всеволодовича Чаквина, который работал над сложнейшими теоретическими проблемами этнологии: этногенез и этническая история белорусов и других славянских народов, соседних с ними этносов и этнических групп, культура белорусского народа эпохи Средневековья и Нового времени, антропология древнейшего и современного населения Беларуси. В сборнике представлены наиболее важные теоретические работы И. В. Чаквина, творческое наследие которого охватывало как область фундаментальной, так и прикладной исторической и этнологической науки, а также ряд смежных дисцип­лин – антропологии, фольклористики, религиоведения и др.
Предназначена историкам, краеведам, студентам вузов, широкому кругу читателей, интересующихся историей родного края и происхождением белорусского народа.


Шамрук, А. С. Традиция в проектных стратегиях современной архитертуры / А. С. Шамрук; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 297 с.

862.jpg

В книге исследуется развитие темы традиции в проектных стратегиях новейшей архитектуры. Рассматриваются архитектурные идеи и концепции, ориентированные на устойчивое развитие и экологическое равновесие, достижение гармонии искусственной и природной среды, поиск новой идентичности, интерпретацию исторических прообразов зодчества, сохранение локальной специфики культурных ландшафтов, традиционных качеств жизненной среды, памяти и «духа» каждого конкретного места.
Книга адресована архитекторам, искусствоведам и всем, кто интересуется проблемами современной архитектуры.


Этнокультурные процессы Гродненского Понеманья в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; редколл. : А. Викт. Гурко, Л. В. Ракова, А. Вл. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус. культуры, языка и лит. – Минск: Беларуская навука, 2014. – 447 с. : ил.

761.jpg

Коллективная работа белорусских этнологов дает комплексное представление об этнокультурных традициях, этногенезе и этнических процессах, особенностях материальной (жилище, одежда, традиции питания), социальной (семейные отношения, общественные объединения и новые этнические группы) и ду-ховной (этноконфессиональная структура, календарные праздники и обряды) культуры населения Гродненского Понеманья. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники. 
Книга предназначена историкам, краеведам, студентам вузов, организаторам регионального туризма, широкому кругу читателей, интересующихся историей родного края.


Издания 2013 года

Алiферчык Т. М. Тапанімія Заходняга Палесся: этналiгвiстычны аспект / Т. М. Алiферчык. – Мiнск : Беларус. навука, 2013. – 255 с.

728.jpg

Манаграфія прысвечана даследаванню заходнепалескага тапанімікона ў этналінгвістычным асвятленні. У манаграфіі апрацавана больш за 1000 анамастычных адзінак – айконімаў і мікратапонімаў, якія ў найбольшай ступені адлюстроўваюць асаблівасці ўспрыняцця чалавекам навакольнага асяроддзя і выяўляюць тыя асаблівасці і заканамернасці, якія пакладзены ў аснову старажытнага светабачання. Шляхам семантыка-матывацыйнага аналізу і неабходнай этналінгвістычнай інтэрпрэта-цыі онімаў даследаваны матывавальныя асновы і рэканструяваны матывацыйныя адносіны апелятываў і тапонімаў, выяўлены базавыя заканамернасці семантычнай арганізацыі заходнепалескага тапанімікона, вызначаны асноўныя прынцыпы тапаніміч-най намінацыі, як вынік – рэканструявана ландшафтная мадэль у тапаніміі Заходняга Палесся. 
Праца будзе актуальнай для тапанімістаў, этналінгвістаў, дыялектолагаў, выкладчыкаў беларускай мовы, студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай духоўнай культурай беларусаў.


Беларуская літаратурная класіка і сучаснасць: праблемы характаралогіі / В. П. Жураўлёў [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Жураўлёў ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы». – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 367 с.

570.jpg

Аналітычна-абагульняючы падыход да праблемы характаралогіі і навуковае вытлумачэнне шырокага спектра звязаных з ёю пытанняў набываюць асабліва важнае і актуальнае значэнне на дадзеным этапе развіцця нашага грамадства, калі складваюцца новыя мадэлі і формы ў рэальным жыцці і мастацкай літаратуры. У кнізе на вялікім факталагічным і тэарэтычным матэрыяле даследаваны шэраг праблем, скіраваных на паглыбленае асэнсаванне творчай індывідуальнасці пісьменніка, мастацкай праўды, навізны і наватарства ў раскрыцці чалавечых характараў, паколькі ў характарах літаратурных герояў сфакусіравана і закадзіравана асноўная ідэйна-эстэтычная і сацыяльна-псіхалагічная энергія мастацкага слова.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, усім, хто цікавіцца вывучэннем беларускага мастацкага слова.


Беларуская мовазнаўчая славістыка на з’ездах славістаў: Да XV Міжнароднага з’езда славістаў / Нац. акад. навук Беларусі, Беларус. нац. камітэт славістаў, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ-ры, Філіял «Iн-т мовы і літ-ры імя Я. Коласа і Я. Купалы». – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 483 с.

572.jpg

У зборнік уключаны тэксты выбраных дакладаў, якія былі прачытаны на I, IV, VII–XIII Міжнародных з’ездах славістаў беларускімі моваведамі.
У дакладах разглядаюцца актуальныя пытанні мовазнаўчай славістыкі: славянскі этна- і глотагенез, фанетычныя працэсы ў праславянскай мове, пытанні фразеалогіі, сінтаксісу, словаўтварэння, графікі і арфаграфіі, арэальнай лінгвістыкі, праблематыка беларускага мовазнаўства на адпаведным славянскім фоне.
Выданне адрасавана даследчыкам-славістам і беларусістам, выкладчыкам філалагічных спецыяльнасцей, аспірантам.


Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 33. Струна – треснутися / склад. А. М. Булыка [і інш.]; пад рэд. А. М. Булыкі. – Мінск: Беларус. навука, 2013. – 456 с.

584.jpg

У 33-м выпуску «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», які ўключае каля 2100 слоў на літары С–Т, як і ў папярэдніх выпусках, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.




Граматычны слоўнік дзеяслова / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; уклад. В. П. Русак [і інш.]; навук. рэд. В. П. Русак. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 1151 с.

494.jpg

У аснову рэестра новага выдання слоўніка пакладзена дзеяслоўная лексіка сучаснай беларускай мовы з улікам правіл, якія ўведзены ў дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 г. Слоўнікавыя артыкулы ўтрымліваюць інфармацыю аб словазмяненні і формаўтварэнні дзеяслова як часціны мовы.
Граматычны слоўнік дзеяслова – нарматыўны граматычна-арфаграфічны даведнік, разлічаны на носьбітаў беларускай мовы, якія жадаюць удакладніць свае веды пра напісанне і змяненне дзеясловаў. Асноўнае прызначэнне слоўніка, які змяшчае каля 34 тысяч дзеясловаў, – адлюстраваць сучаснае словазмяненне дзеяслова, даць поўную сістэму яго марфалагічных форм. Слоўнік будзе карысны ўсім, для каго важна правільная моўная практыка.


Граматычны слоўнік назоўніка / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы»; уклад. Г. У. Арашонкава [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 1245 с.

746.jpg

Слоўнік з’яўляецца граматычна-арфаграфічным даведнікам па формазмяненні назоўніка.
Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць граматычную характарыстыку назоўніка і поўную парадыгму словазмянення.
Слоўнік разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.



Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; уклад. В. П. Русак [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 1135 c.

745.jpg

Граматычна-арфаграфічны слоўнік-даведнік адлюстроўвае сучаснае словазмяненне аднайменных часцін мовы, дае поўную парадыгму іх марфалагічных форм. Асноўная інфармацыя аб часцінах мовы ўтрымліваецца ў слоўнікавым артыкуле, які змяшчае адпаведна формы словазмянення прыметніка, займенніка, лічэбніка, формы ступеней параўнання прыслоўя.
Разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.


Жук, В. И. Живопись Беларуси на рубеже веков: потери и обретения / В. И. Жук. – Минск : Беларус. навука, 2013. – 159 с. : ил.

599.jpg

Монография посвящена актуальным вопросам развития живописи Беларуси на рубеже ХХ–ХХI веков. В работе охвачены основные аспекты проблематики, связанные с особенностями развития станковой живописи Беларуси и творчеством художников. Основное внимание уделено анализу тенденций, получивших развитие в этом виде изобразительного искусства.
Для специалистов и широкого круга читателей, интересующихся изобразительным искусством.



Замежная мовазнаўчая беларусістыка на міжнародных з’ездах славістаў: зб. дакл. (да XV Міжнар. з’езда славістаў) / уклад., прадмова, камент. Г. А. Цыхуна ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы». – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 199 с.

600.jpg

Зборнік змяшчае ў перакладах на беларускую мову даклады замежных вучоных на міжнародных з’ездах славістаў, у цэнтры якіх знаходзілася беларускамоўная праблематыка. Гэтай праблематыцы былі прысвечаны даклады прадстаўнікоў Аўстрыі, Венгрыі, Польшчы, Ізраіля, Расіі, Украіны, Літвы, Германіі, ЗША і інш., прачытаныя на сусветных навуковых форумах больш чым за 80 год правядзення. Яны датычаць гісторыі беларускай мовы і моўнай сітуацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, арабска-графічных пісьмовых помнікаў беларускіх татараў, моўнай сітуацыі Палесся, беларуска-балцкага моўнага ўзаемадзеяння, дыялектнай, сацыялінгвістычнай і сацыякультурнай сітуацыі ў Беларусі, беларускай стылістыкі і інш. Шырокі славістычны кантэкст дазволіў па-новаму разгледзець некаторыя традыцыйныя праблемы беларускага мовазнаўства.
Адрасуецца славістам і беларусістам, спецыялістам у галіне гісторыі, дыялекталогіі і літаратурнай беларускай мовы, усім, хто цікавіцца яе развіццём і гісторыяй яе вывучэння.


На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэня акадэміка М. В. Бірылы: матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 10–11 верасня 2013 г.) / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі; Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. – Мінск: Беларуская навука, 2014. – 402 с.

738.jpg

Зборнік навуковых артыкулаў прысвечаны памяці акадэміка М. В. Бірылы. У апублікаваных артыкулах асвятляюцца актуальныя праблемы функцыянавання сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама разглядаюцца пытанні беларускай анамастыкі, дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі на агульнаславянскім фоне, лінгвакраязнаўства і этналінгвістыкі, актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя, лінгвістычнага і літаратуразнаўчага аналізу мастацкага тэксту.
Зборнік будзе карысным для лінгвістаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і аспірантаў, а таксама шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі мовазнаўства.


Нарысы гісторыі культуры Беларусі. У 4 т. Том 1. Культура сацыяльнай эліты ХІV – пачатку ХХ ст. / А. І. Лакотка [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 575 с.: іл.

710.jpg

Першы том выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» прысвечаны пытанням паходжання, фарміравання і развіцця шляхецкай культуры, якая стала каштоўнай спадчынай культуры нашай краіны. Кніга складаецца з трынаццаці раздзелаў, якія асвятляюць разнастайныя аспекты матэрыяльнай культуры прывілеяванага саслоўя: магнацкія і шляхецкія маёнткі, культура побыту, шляхецкі касцюм, транспартныя сродкі, зброя, даспехі і вайсковыя сродкі, традыцыі харчавання, сімволіка старажытных паркаў, прыватнаўласніцкі тэатр, вытворчыя пабудовы, традыцыі агародніцтва, жывёлагадоўля, мемарыяльныя помнікі. Выданне багата ілюстравана.
Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.


Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі. У 2 т. Т. 1. А–О / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; склад.: I. У. Будзько [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 531 с.

724.jpg

«Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі» – новы тып лексікаграфіч- нага даведніка ў айчыннай гістарычнай лексікаграфіі. У слоўніку дадзена семантычная характарыстыка звыш 24 000 назоўнікаў з арыгінальных і перакладных пісьмовых пом- нікаў ХIV–ХVIII стст. рознай жанрава-стылявой прыналежнасці. Дадатак да слоўні- ка змяшчае каля 1000 назваў плямён, народнасцей, прадстаўнікоў рэлігійных плыняў і інш.С лоўнік разлічаны на моваведаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто цікавіцца і займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.


Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі. У 2 т. Т. 2. П–Я / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» ; склад.:I. У. Будзько [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 515 с.

725.jpg

«Падручны гістарычны слоўнік субстантыўнай лексікі» – новы тып лексікаграфіч-нага даведніка ў айчыннай гістарычнай лексікаграфіі. У слоўніку дадзена семантычная характарыстыка звыш 24 000 назоўнікаў з арыгінальных і перакладных пісьмовых пом-нікаў ХIV–ХVIII стст. рознай жанрава-стылявой прыналежнасці. Дадатак да слоўні-ка змяшчае каля 1000 назваў плямён, народнасцей, прадстаўнікоў рэлігійных плыняўі інш.
Слоўнік разлічаны на моваведаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто цікавіцца і займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.


Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI–XV стст. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. «Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы»; уклад., прадм., камент., указ.-давед. ім. Л. В. Ляўшун. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 719 с. – (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).

648.jpg

У кнізе прадстаўлены цяжкадаступныя для сучаснага даследчыка і аматара айчыннага пісьменства творы, якія захоўваюцца ў рукапісах, як правіла, за межамі Беларусі. Гэтыя помнікі былі створаны на старажытнарускай, старабеларускай, а таксама царкоўнаславянскай (мясцовых рэдакцый) мовах у часы Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XI–XV стагоддзях і складаюць аснову культурагенезу і духоўнага быцця беларускага народа. Прызначаецца медыявістам, а таксама ўсім, хто цікавіцца даўніной Беларусі.


Слоўнік Сенненшчыны ў 3 т. Т. 1: А–К / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, філ. «Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы»; уклад.: Н. М. Бунько [і інш.]; рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. – Мінск: Беларус. навука, 2013. – 519 с.

537.jpg

Слоўнік уключае рэгіянальную лексіку, сабраную пераважна на тэрыторыі Сенненскага раёна ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Мясцовая гаворка жыхароў гэтай часткі Беларусі характарызуецца шэрагам адметных моўных асаблівасцей, якія вылучаюць тэрыторыю Сенненшчыны ў складзе гаворак паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы.
Першы том складаюць словы на літары А–К.
Слоўнік разлічаны на даследчыкаў, выкладчыкаў усходнеславянскіх моў, славістаў, а таксама на фалькларыстаў, этнолагаў, работнікаў культуры, аматараў роднай мовы.


Традиционная культура белорусов во времени и пространстве / А. В. Титовец и др. ; под науч. ред. А. В. Титовца. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – 579 с. : іл.

709.jpg

Издание посвящено исследованию традиционной народной культуры белорусов во времени и пространстве. Этническая культура белорусского народа изучается как в трансграничном пространстве, так и в материнском. Тематические рамки книги достаточно широки. Хронологически наряду с прошлыми столетиями она охватывает и начало XXI в.
Рассчитана на студентов, преподавателей всей сферы гуманитарных дисциплин, а также читателей, интересующихся традиционной народной культурой, проблемами ее сохранения и бытования и влияния на современные цивилизационные процессы.


Туристическая мозаика Беларуси (на английском языке) / А. И. Локотко [и др.] ; науч. ред. А. И. Локотко. – Минск : Беларус. навука, 2013. – 628 с. : ил.

666.jpg

52 local districts of comprehensive historical and cultural heritage are considered. They were pointed out for the first time in scientific practice on the basis of analysis of peculiarities of natural and landscape environment, system of settlements, communications, development of settlements, traditional material and spiritual culture of all regions of the republic. The maps of local historical and cultural territories are provided. The prospective tourist routes (land, water, etc.) are proposed in the described local districts of comprehensive historical and cultural heritage on the basis of the existing natural components, preserved monuments and relics of architecture, history, national art of building, ethnography, and museums in operation. Offers and recommendations how to preserve and use the objects of historical and cultural heritage of small towns and historical rural settlements of Belarus are provided.
Names of places on skeleton maps have been made in accordance with International cartographic rules and they could be different from corresponding ones in the text.


Человек-творец в художественном пространстве славянских культур / отв. ред. Н. М. Куренная, М. В. Лескинен. -- М. : Институт славяноведения РАН; СПб.: Нестор-История, 2013. -- 272 с. 

tild3965-3933-4563-b566-343639613730__IMG_20190518_164553.jpg

Сборник является итогом совместного белорусско-российского академического проекта (2012-2013), посвященного анализу позиций "человека созидающего" -- автора текста культуры, читателя, его воспринимающего и исследователя, его интерпретирующего -- в пространстве славянских культур. материалом исследований служат тексты славянских литератур разных жанров (деловая переписка, послания, проповеди, художественная литература, эго-документы и др.), рассматриваемые в историко-культурном контексте. Авторы -- сотрудники Института славяноведения РАН (Москва) и филиала "Институт белорусского языка и литературы имени Якуба Коласа и Янки Купалы" Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси (Минск). 


Издания 2012 года

Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых артыкулаў. Выпуск 2. / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 264 с.

569.jpg

Зборнік з’яўляецца чарговым выпускам выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні», пачатак якога як перыядычнага выдання быў пакладзены ў 2010 г., але само існаванне дыялекталагічнага зборніка пачынаецца з 1975 г., калі з’явілася першая кніга з дыялекталагічнай серыі – «З народнага слоўніка» (Мінск, 1975). Як і ў папярэдніх выпусках, зборнік змяшчае падборкі дыялектных слоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Кожны артыкул аформлены ў выглядзе невялікага слоўнічка, да кожнага слова падаецца багаты ілюстрацыйны матэрыял. У раздзеле «Навуковыя даследаванні» змешчаны артыкулы па розных мовазнаўчых праблемах, падрыхтаваныя на дыялектным матэрыяле. Традыцыйным у выданні стаў раздзел «Тэксты». Завяршаюць кнігу паказальнік слоў да першага выпуску выдання, а таксама розныя даведачныя матэрыялы па афармленні артыкулаў.
Разлічана на моваведаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца родным словам.


Беларусы. Т. 13. Тэатральнае мастацтва / Р. Б. Смольскі [і інш.]; навук. рэд. А. І. Лакотка; рэдкал.: В. М. Ярмалінская [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 758 с.: іл.

493.jpg

Комплекснае даследаванне «Тэатральнае мастацтва» з’яўляецца чарговым томам серыі «Беларусы». У кнізе прасочваецца гісторыя тэатральнага мастацтва Беларусі — ад вытокаў да сучаснасці. Разглядаюцца праблемы нацыянальнай тэатральнай спадчыны і сучаснага стану сцэнічнага мастацтва Беларусі.
Разлічана на мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, практыкаў тэатра, выкладчыкаў, усіх, хто цікавіцца развіццём культуры і мастацтва беларусаў.


Белорусское концертно-исполнительское искусство: последняя треть ХХ — начало ХХІ века / Т. Г. Мдивани [и др.]; науч. ред. Т. Г. Мдивани; редкол.: А. И. Локотко [и др.]. — Минск: Беларус. навука, 2012. — 561 с.

434.jpg

В книге создана целостная картина развития белорусского музыкального концертно-исполнительского искусства периода расцвета (1971–2011). Впервые разработан принцип систематизации основных форм академического концертного исполнительства (на основе анализа творческой деятельности музыкантов всех исполнительских специальностей), который рассматривается как методологический базис для его изучения, освоения и внедрения в образовательный процесс и культурный социум. Инновационность настоящей работы обеспечивает ее конкурентность на мировом и отечественном рынке интеллектуальной собственности, создает реальные условия для обновления содержания музыкального образования, духовной сублимации народа и повышения имиджа страны в мировом культурном сообществе. Предназначена для профессиональных музыкантов, любителей музыки, учреждений образования, культуры и искусства, а также для исследователей гуманитарного профиля и просвещенного человечества в целом.


Габрусь, Т. В. Паэзія архітэктуры / Т. В. Габрусь. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 279 с.: іл.

345.jpg

Кнігу складаюць навукова­-папулярныя нарысы­-эсэ на тэму паэтычнага і сімвалічнага асэнсавання айчыннай архітэктурнай спадчыны. Яны маюць агульнае эстэтычна­-выхаваўчае значэнне, могуць быць выкарыстаны ў турыстычных праграмах.
Прызначаецца навуковым работнікам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, а таксама ўсім, каго цікавіць нацыянальная культура.


Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 32. Смыковати — струмень / склад. А. М. Булыка [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 501 с.

583.jpg

У 32-м выпуску «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», які ўключае каля 2000 слоў на літару С (смыковати — струмень), як і ў папярэдніх выпусках, даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV—XVIII стст.
Разлічаны на моваведаў, гісторыкаў, этнографаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа.


Кто живет в Беларуси / А. Вл. Гурко [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы. – Минск : Беларус. навука, 2012. – 799 с.

380.jpg

Научно-популярное издание «Кто живет в Беларуси» дает полное представление о социальной (демография, семейные отношения, общественные объединения), материальной (жилище, традиции питания, одежда) и духовной (верования, обряды, фольклор, религиозные традиции) культуре народов, которые проживают на территории Беларуси. В книге также рассматриваются история конфессий и современная религиозная ситуация в Беларуси. Рассчитана на историков, этнографов, антропологов, фольклористов, религиоведов, а также на широкий круг читателей и всех тех, кто интересуется вопросами межнациональных и межконфессиональных отношений.


Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 17. Публіцыстыка (пачатак 1950-х гг. — 1956), з архіўных матэрыялаў (1925, 1926, 1930), нарысы (1917—1944), літаратурная крытыка (1928—1956) / Якуб Колас ; рэд. тома Т. С. Голуб, М. І. Мушынскі ; падрыхт. тэкстаў і камент. А. А. Васілевіч [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 895 с.

276.jpg

У сямнаццаты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі публіцыстыка (пачатак 1950-х гг. — 1956), з архіўных матэрыялаў (1925, 1926, 1930), нарысы (1917—1944), літаратурная крытыка (1928—1956).




Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 18. Лісты (1908—1942) / Якуб Колас ; рэд. тома Т. С. Голуб, М. І. Мушынскі ; падрыхт. тэкстаў і камент. Н. В. Дзенісюк [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 679 с.

502.jpg

У васямнаццаты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі лісты 1908—1942 гг.


Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 19. Лісты (1943—1953) / Якуб Колас ; рэд. тома Т. С. Голуб, М. І. Мушынскі ; падрыхт. тэкстаў і камент. А. А. Васілевіч [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 959 с.

503.jpg

Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі лісты 1943—1953 гг.


Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 20. Лісты (1954—1956 і недатаваныя), аўтабіяграфіі, дзённікі, інскрыпты / Якуб Ко-лас ; рэд. тома Т. С. Голуб, М. І. Мушынскі ; падрыхт. тэкстаў і камент. Н. В. Дзенісюк [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 698 с.

504.jpg

У дваццаты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі лісты (1954—1956, недатаваныя), аўтабіяграфіі, дзённікі, інскрыпты.


Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць / А. В. Вальчук [і інш.] ; навук. рэд. М. У. Мікуліч ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 577 с.

610.jpg

Кніга прысвечана асэнсаванню інтэграцыйных асноў і прынцыпаў раз­віцця беларускай і еўрапейскіх літаратур – рускай, украінскай, польскай, нямецкай і інш. На багатым факталагічным і навукова-тэарэтычным матэрыяле даследуецца рэцэпцыя рамана М. дэ Сервантэса «Дон Кіхот» у беларускай літаратуры, мастацка-вобразная парадыгма раскрыцця нацыянальнай прыродна-рэчыўнай прасторы ў творах Я. Коласа, М. Гогаля і Т. Шаўчэнкі, эвалюцыя беларускага дыскурсу ў польскім мастацтве слова, тыпалогія творчасці К. Чорнага ваеннага перыяду і італьянскай прозы і г. д.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, работнікаў сферы культуры, усіх, хто цікавіцца праблемамі ўзаемадзеяння літаратур.


Локотко, А.И. Архитектура: авангард, абсурд, фантастика / А. И. Локотко. – Минск : Беларус. навука, 2012. – 206 с. : ил.

563.jpg

Книга является первым исследованием генезиса и эволюции футуристических направлений архитектуры. Раскрыта связь ярких проявлений архитектурного авангарда с переломными моментами истории, индустрии, науки, отношений человека к природе и бытию. Показано влияние кризисных явлений в цивилизационных процессах на динамику стилей и направлений в архитектуре. Современные информационные технологии открывают бесконечную инвариантность в творчестве зодчих, определяют множественность текстового, смыслового, семиотического содержания архитектурного образа.
Хронологические рамки исследования охватывают двухсотлетний период с конца XVIII века и до наших дней. Авторская расстановка акцентов «авангард – абсурд – фантастика» позволяет наиболее полно раскрыть креативность, эмоциональность, неистовость творческого порыва архитекторов-авангардистов, на анализе произведений которых и строится содержание книги.
Для архитекторов, дизайнеров, искусствоведов и всех, кто интересуется новаторскими направлениями в искусстве и архитектуре.


Максім Танк у дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка АН Беларусі, народнага паэта, лаўрэата Ленінскай прэміі СССР і дзяржаўных прэмій СССР і БССР Максіма Танка (Мінск, 17-18 верасня 2012 года) / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нац. акадэміі навук Беларусі. -- Мінск: Права і эканоміка, 2012. -- 219 с.

tild3636-3431-4262-b039-653635333431__IMG_20190518_164602.jpg

У зборнік уключаны матэрыялы, прысвечаныя вывучэнню творчасці Максіма Танка ў дыялогу славянскіх літаратур, розных аспектаў рэалізацыі паэта як крытыка, перадкладчыка, публіцыста і г.д. Змешчаны матэрыялы, у якіх актуалізаваны пытанні стылю і мовы твораў Максіма Танка. Прадстаўлены таксама шматлікія выступленні, у якіх разглядаюцца паэтычныя жанры, віды, формы верша ў сучаснай паэзіі; акрэсліваецца праблема суадноснасці зместавых і фармальных узроўняў паэтычнага твора. 


Русак, В. П. Марфаналогія словазмянення і словаўтварэння сучаснай беларускай мовы / В. П. Русак. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 429 с.

617.jpg

У манаграфіі на матэрыяле даследавання знамянальных часцін мовы праведзена навуковае апісанне марфаналагічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Падрабязна, у іх сукупнасці і шматграннасці, прааналізаваны марфаналагічныя сродкі беларускай мовы пры словазмяненні і словаўтварэнні часцін мовы, сфармуляваны марфаналагічныя законы, істотныя для знамянальных часцін мовы. Трактоўка гэтых законаў носіць абагульнены характар, марфаналагічныя сродкі прадстаўлены як моўная сістэма. Даследаванне марфаналагічных з’яў суправаджаецца нарматыўнымі характарыстыкамі, ілюстрацыйным матэрыялам.
Разлічана на выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, усіх, каго цікавіць беларуская мова.


Саверчанка, І. В. Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст. / І. В. Саверчанка. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 463 с.

1117.jpg

У манаграфіі раскрываецца генезіс, паэтыка і семіётыка старабеларускага публіцыстычнага дыскурсу, выяўлены яго галоўныя мастацка-эстэтычныя формы. Асветлены ключавыя тэмы і праблемы, што ўздымаліся на старонках публіцыстычных твораў. Вызначаны асноўныя структурна-кампазіцыйныя кампаненты публіцыстычных твораў XVI–XVII стст., акрэслены прынцыпы і ўстойлівыя заканамернасці ўнутранай арганізацыі публіцыстычнага дыскурсу. Выяўлены галоўныя тыпы аргументаў, што ўжываліся ў старабеларускай публіцыстыцы, паказана шчыльная сувязь публіцыстычнага пісьменства з навуковым дыскурсам. Ажыццёўлена тыпалогія тропаў, фігур, рытмікі, вызначана іх канкрэтная семантычная і функцыянальная разнастайнасць.
Адрасуецца філолагам, філосафам, гісторыкам і культуролагам.


Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы ; уклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 916 с.

320.jpg

Найбольш поўнае акадэмічнае выданне слоўніка падрыхтавана з улікам змен, што адбыліся ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». У аснову рэестра слоўніка, які ўключае каля 150 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы» 1987 года выдання, значна дапоўнены лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа вызваць цяжкасці пры напісанні па новых правілах.
Разлічаны на мовазнаўцаў, настаўнікаў беларускай мовы, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, журналістаў, пісьменнікаў, рэдактараў і ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай.


Слоўнік лексічных варыянтаў у мове твораў Якуба Коласа / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы ; уклад. А. М. Астапчук [і інш.] ; рэд. кал. В. П. Русак, Л. А. Ліхадзіеўская. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 653 с.

319.jpg

«Слоўнік лексічных варыянтаў у мове твораў Якуба Коласа» прысвечаны лексікаграфічнаму апісанню моўнага багацця твораў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Рэестр слоўніка максімальна поўна прадстаўляе лексічныя варыянты з твораў класіка. Слоўнік з’яўляецца ілюстрацыяй укладу Якуба Коласа ў выпрацоўцы літаратурных норм сучаснай беларускай мовы.
Слоўнік можа быць выкарыстаны ў вучэбным працэсе на ўсіх узроўнях навучання беларускай мове і літаратуры. Ён будзе карысным для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, журналістаў, усіх, хто захапляецца багаццем коласаўскай мовы, яго ўспрыняццем навакольнага жыцця.


Танк, М. Збор твораў. У 13 т. Т. 13. Публіцыстыка / Максім Танк ; рэд. тома Л. Г. Кісялёва ; падрыхт. тэкстаў і камент. : С. У. Калядка, У. С. Трафімец ; пер. А. У. Бразгуноў ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 971 с.

500.jpg

У 13-ы том Збору твораў уваходзяць артыкулы і выступленні, напісаныя ў перыяд з 1939 да 1994 года, якія не ўключаліся ў 8-ы том гэтага Збору твораў. Большасць тэкстаў публікавалася толькі ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках, некаторыя ўключаліся ў 6-ы том Збору твораў Максіма Танка ў 6 т. Упершыню публікуюцца аўтографы (рукапісы і машынапісы, што захоўваюцца ў БДАМЛМ) артыкулаў і выступленняў, якія так і не былі апублікаваны раней.



Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: Матэрыялы Міжнар. навук. канферэнцыі (да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа), Мінск, 25–26 верас. 2012 г. / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нац. акадэміі навук Беларусі, Ін-т. мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. – Мінск : Права і эканоміка, 2012. – 239 с.

tild6365-6638-4336-b162-323133383963__1.jpg

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры (25–26 верасня 2012 года). У кнізе асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, паэтычная, празаічная і публіцыстычная спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа, традыцыі паэтаў ў беларускай паэзіі ХХ і ХХІ стст., а таксама пытанні тэксталогіі, якія паўсталі пры выданні Збораў твораў мастакоў слова. 
Зборнік адрасуецца спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, выкладчыкам ВНУ, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцяў. 


Тычына, М. А. Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння / М. А. Тычына. – Мінск: Беларус. навука, 2012. – 495 с.

273.jpg

У манаграфіі прапануецца новы погляд на творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, у аснове якога пакладзены ідэі параўнальна-гістарычнага метаду і тыпалагічнага падыходу да праблемы вызначэння месца і ролі літаратурнай класікі ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры, даследуецца феномен «двайной зоркі», а ў сувязі з гэтым паняцці «літаратурнай пары», станаўлення класічнага стылю, асэнсоўваюцца шматбаковыя сувязі мастацкай літаратуры з сучасным жыццём, якое немагчыма без бачання яе ў шырокім коле сацыяльных і гуманітарных дысцыплін і ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя.
Прызначаецца гуманітарыям, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай класікай.


Уладзімір Гніламедаў: "Заставацца сабой... " / [укладальнік М. Мікуліч] -- Мінск : Четыре четверти, 2012. -- 572 с. 

tild6332-6439-4837-a139-666230613566__2012_.jpg

Кніга прысвечана асэнсаванню феномена Уладзіміра Гніламёдава – выдатнага літаратуразнаўцы і літаратурнага крытыка, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выдатнага пісьменніка-раманіста – асобы першай велічыні ў сучаснай беларускай гуманітарыстыцы і культуры. Яе склалі артыкулы, рэцэнзіі і нарысы, што друкаваліся ў беларускіх, рускіх і ўкраінскім выданнях, вядомых і аўтарытэтных крытыкаў і літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў і журналістаў, старонкі інтэрв'ю з У. Гніламёдавым, эпісталярныя матэрыялы і інш., якія выяўляюць духоўна-філасофскія і сацыяльна-маральныя асновы і прынцыпы
яго жыцця і творчасці. 
Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, філосафаў, пісьменнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца праблемамі развіцця сучаснай беларускай літаратуры. 


Шлях да Брамы Неўміручасці: матэрыялы Рэспублік. навук. чытанняў, прысвеч. 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (Мінск, 3 сак. 2011 г.) / Нац. акадэмія навук Беларусі, Ін-т. мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы ; уклад. А. А. Манкевіч. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 168 с.

680.jpg

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых даследаванняў, прадстаўленых удзельнікамі Рэспубліканскіх навуковых чытанняў «Шлях да Брамы Неўміручасці», прысвечаных 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (3 сакавіка 2011 года). У кнізе змешчаны ўспаміны родных і блізкіх Кандрата Кандратавіча, а таксама асвятляюцца актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства. Аналізуецца паэтычная, празаічная і драматургічная спадчына класіка, яго дзейнасць на ніве беларускага мовазнаўства.
Зборнік адрасуецца спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцяў.


Поиск по сайту
Авторизация
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
Войти как пользователь:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов:
Livejournal
Яндекс
Mail.Ru
Liveinternet
Blogger
OpenID
.livejournal.com
@yandex.ru
@mail.ru
http://www.liveinternet.ru/users/ /
.blogspot.com
OpenID:
Подписка на рассылку


ИНТЕРНЕТ-РЕСУРСЫ


 



Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь














 

 

@2012–2013, ЦЕНТР ИССЛЕДОВАНИЙ БЕЛОРУССКОЙ КУЛЬТУРЫ, ЯЗЫКА И ЛИТЕРАТУРЫ НАЦИОНАЛЬНОЙ АКАДЕМИИ НАУК БЕЛАРУСИ