рус eng
+ - Галоўная Пошук Карта сайта Версія для друку
  • Галоўная
  • Архіў навін за 2015-2023
  • Інфармацыйныя рэсурсы
  • Продукция и услуги


filial03-1.gif

filial04-1.gif
  • Канферэнцыi
  •  > 
  • Мерапрыемствы Цэнтра
  •  > 
  • 2015

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры", прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я. Навуменкі (26-27 лютага 2015 года)

ШАНОЎНЫЯ КАЛЕГІ!

ДНУ Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы»

Запрашае Вас прыняць удзел у

РЭСПУБЛІКАНСКАЙ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ

ВЕЧНЫ РУХ ЖЫЦЦЯ І ЗАКАНАМЕРНАСЦІ ТВОРЧЫХ ПОШУКАЎ ЛІТАРАТУРЫ,

прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я. Навуменкі

Канферэнцыя адбудзецца 26-27 лютага 2015 года

Плануецца абмеркаванне наступных праблем:

- Жанрава-стылёвы дыяпазон сучаснай літаратуры;

- Праблема характару ў творах сучасных пісьменнікаў;

- Класічная беларуская літаратура ў новым прачытанні;

- Вялікая Айчынная вайна ў жыцці і творчасці пісьменнікаў;

- Творчасць Івана Навуменкі і беларуская проза другой паловы ХХ стагоддзя;

- Навуковая і грамадская дзейнасць акадэміка І.Я.Навуменкі і яго акружэнне;

- Творчасць І. Навуменкі ў у сучаснай інфармацыйнай прасторы (філасофскі, культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты).

- Творчасць Івана Навуменкі і актуальныя праблемы мовазнаўства.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі дасылайце, калі ласка, да 15 лютага 2015 года.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская.

Тэкст даклада неабходна падаць у электронным і раздрукаваным на паперы экзэмпляры ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі, ці даслаць на адзін з электронных адрасоў:

addzel_XX-XXIst@tut.by або leman@tut.by

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Аб’ём даклада — да 6 старонак, набраных у рэдактары Word for Windows, захаваных фармаце RTF у праз 1,5 інтэрвала шрыфтам Times New Roman 14. Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок — назва матэрыялу. Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвіша і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.

Праезд і пражыванне ў Мінску за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Адрас Аргкамітэта: 220072 г.Мінск, вул. Сурганава 1/2, пакой 715

(аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.)

Тэлефоны: 8-017-284-28-76; 8-017-284-29-31; 8-017-284-18-85.

АРГКАМІТЭТ

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку………………………………………………

2. Месца працы, пасада………………………………………………………...

3. Вучонае званне……………………………………………………………...

4. Тэма даклада…………………………………………………………………

……………………………………………………………………………………

5. Службовы адрас і тэлефон…………………………………………………

6. Хатні адрас і тэлефон………………………………………………………..

7. E-mail…………………………………………………………………………

Текст....
Пошук па сайту
Аўтарызацыя
Імя (Лагін):
Пароль:
Рэгістрацыя
Забылі свой пароль?
Увайсці як карыстальнік
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов:
Livejournal
Яндекс
Mail.Ru
Liveinternet
Blogger
OpenID
.livejournal.com
@yandex.ru
@mail.ru
http://www.liveinternet.ru/users/ /
.blogspot.com
OpenID:
Падпіска на рассылку


ІНТЕРНЭТ-РЭСУРСЫ


 



Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
















 
@2012-2014, ЦЭНТР ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ