рус eng
+ - Галоўная Пошук Карта сайта Версія для друку
  • Галоўная
  • Архіў навін за 2015-2023
  • Інфармацыйныя рэсурсы
  • Продукция и услуги


filial03-1.gif

filial04-1.gif
  • Канферэнцыi
  •  > 
  • Мерапрыемствы Цэнтра
  •  > 
  • 2012

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская і руская літаратуры: тыпалогія ўзаемасувязей і нацыянальнай ідэнтыфікацыі», 18-19 красавіка 2012 года.

Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

           

  220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к.2; тэл./факс (017) 284-18-85,

e-mail: inlinasbel@tut.by; сайт інстытута: iml.basnet.by

 

Інфармацыйнае пісьмо

 

Паважаныя калегі!

      Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Максім Танк у дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць”, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі, народнага паэта, лаўрэата Ленінскай прэміі СССР і Дзяржаўных прэмій СССР і БССР Максіма Танка, якая адбудзецца 17-18 верасня 2012 г.

      Напрамкі працы канферэнцыі:

  • Творчасць Максіма Танка ў дыялогу славянскіх літаратур;
  • Пазалітаратурныя і ўнутрылітаратурныя фактары танкаўскага паэтычнага стылю;
  • Максім Танк – перакладчык, крытык, публіцыст; пераклады яго паэзіі на мовы славянскіх народаў;
  • Дзённікі і эпісталярый Максіма Танка, невядомыя старонкі біяграфіі паэта;
  • Паэтычныя жанры, віды, формы верша ў сучаснай паэзіі; суаднесенасць зместавых і фармальных узроўняў паэтычнага твора;
  • Мова твораў Максіма Танка;
  • Вывучэнне творчасці паэта ў сярэднеадукацыйных і вышэйшых навучальных установах: новыя метадалагічныя падыходы і прынцыпы.

 

      Формы ўдзелу ў канферэнцыі:

Даклад – да 15 хвілін;

Паведамленне – да 7 хвілін.

 

       Рабочыя мовы: беларуская, руская, украінская, польская.

      Да 5 верасня 2012 г. просім даслаць у аргкамітэт (на адрас інстытута: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, кор.2, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Б, аддзел тэорыі і гісторыі літаратуры ці на e-mail: swkol71@list.ru) матэрыялы выступленняў і заяўку ў наступнай форме:

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку (у поўнай форме)________________________

Месца працы_____________________________________________________

Пасада__________________________________________________________

Вучоная ступень, вучонае званне____________________________________

Тэлефон, e-mail:__________________________________________________

Хатні адрас______________________________________________________

Назва даклада / паведамлення_______________________________________

Напрамак працы канферэнцыі_______________________________________

 

       Аб неабходнасці браніравання нумара ў гасцініцы просьба паведаміць да 1 верасня 2012 г. Праезд, харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі ажыццяўляецца за кошт камандзіруючых арганізацый.

 

       Патрабаванні да афармлення выступленняў: гарнітура шрыфта Times New Roman, памер шрыфта – 14, інтэрвал – адзінарны, палі – 20 мм, злева – 25 мм, аб’ём – да 6 старонак, зноскі афармляць у тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [2, с.5]), спіс выкарыстаных крыніц размяшчаць у канцы даклада / паведамлення ў адпаведнасці з паслядоўнасцю іх выкарыстання ў тэксце. Пажадана не рабіць лішніх прабелаў, не выкарыстоўваць аўтаматычную табуляцыю і нумарацыю, двукоссе перадаваць праз «елачкі». Зверху злева паўтлустым шрыфтам – прозвішча і ініцыялы (Пятрова І.Н.); наступны радок злева –горад і месца працы (г. Мінск, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка); праз інтэрвал па цэнтры – паўтлустым шрыфтам вялікімі літарамі назва даклада; праз інтэрвал – тэкст даклада / паведамлення; у канцы пасля тэксту праз інтэрвал – спіс выкарыстаных крыніц.

 

      Па выніках правядзення канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў. Аргкамітэт будзе праводзіць адбор дакладаў, якія адпавядаюць заяўленым напрамкам працы канферэнцыі, для ўключэння ў зборнік. Аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання і скарачэння матэрыялаў.

 

      Кантактныя тэлефоны: аддзел тэорыі і гісторыі літаратуры – (017) 284-25-01; прыёмная інстытута – (017) 284-18-85.

Текст....
Пошук па сайту
Аўтарызацыя
Імя (Лагін):
Пароль:
Рэгістрацыя
Забылі свой пароль?
Увайсці як карыстальнік
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов:
Livejournal
Яндекс
Mail.Ru
Liveinternet
Blogger
OpenID
.livejournal.com
@yandex.ru
@mail.ru
http://www.liveinternet.ru/users/ /
.blogspot.com
OpenID:
Падпіска на рассылку


ІНТЕРНЭТ-РЭСУРСЫ


 



Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
















 
@2012-2014, ЦЭНТР ДАСЛЕДАВАННЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ