id=858
Персаналія: Чарняўскі Міхаіл Міхайлавіч
Біяграфічныя звесткі:
7.03.1938, в. Круці Мядзельскага р-на Мінскай вобл. – 20.01.2013, г. Мінск Беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1971). Канд. дыс.: «Неолит северо-западной Белоруссии». Скончыў Мінскі педагагічны ін-т (1960).
Навуковая і працоўная дзейнасць:
З 1966 г. навуковы супрацоўнік Ін-та гісторыі АН Беларусі, у 1990–2000 гг. заг. аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў. У 2007–2013 гг. дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ.
Тэматыка даследаванняў:
Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру плямён каменнага і бронзавага вякоў паўночна-заходняй Беларусі, першабытнае мастацтва на Беларусі.
Экспедыцыйная дзейнасць:
Праводзіў раскопкі помнікаў фінальнага палеаліту, мезаліту і неаліту ў басейнах рр. Нёмана і Віліі, першабытных стаянак Крывінскага тарфяніку на Віцебшчыне. Даследаваў крэмнездабыўныя шахты каля г. п. Краснасельскі і в. Карпаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл., шэраг помнікаў бронзавага веку на тэрыторыі Панямоння.
Дасягненні, узнагароды:
Адкрыў звыш 500 стаянак і паселішчаў каменнага і бронзавага вякоў. Вылучыў прыпяцка-нёманскую і нёманскую неалітычныя культуры, з’яўляўся асноўным іх даследчыкам. Па матэрыялах раскопак вычленіў крывінскі тэрытарыяльны варыянт нарвенскай культуры.
Асноўныя працы:
Аўтар каля 600 навуковых, навукова-папулярных і празаічных твораў. Адзін з аўтараў кніг: «Очерки по археологии Белоруссии» (Ч. 1, 1970), «Белорусская археология: Достижения археологов за годы Советской власти» (1987), «Археалогія Беларусі: У 4 т.» (Т. 1, 1997), «Гісторыя Беларусі: У 6 т.» (Т. 1, 2000). З глыбінь тысячагоддзяў. – Мн., 1978. – 126 с.; Неаліт Беларускага Панямоння. – Мн., 1979. – 142 с.; Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. – Мн., 1981. – 64 с.; Археалагічныя помнікі Міншчыны. – Мн., 1984. – 24 с.; Старажытныя шахцёры на Росі. – Мн., 1996. – 144 c. (у сааўт.); Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі. – Мінск, 1997. – 223 с.; Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі. – Мінск, 2003. – 144 с.; Каменны век Беларусі: ілюстраваны канспект лекцый. – Мінск, 2011. – 135 с.; Некоторые итоги изучения неолитических поселений Белорусского Понеманья // Древности Белоруссии. – Мн., 1966. – С. 83–97; Новые находки культуры шаровидных амфор в Западной Белоруссии // Тэзи пленарних і секційних доповідей. – Одеса, 1972. – С. 141–143; Хронологические рамки неолита Северо-Западной Белоруссии // КСИА АН СССР. – М., 1978. – Вып. 153. – С. 42–46; The neolithic in north-westeren Byelorussia // Neolit i początki epoki bronzu na ziemi Chełmińskiej. – Toruń, 1987. – S. 429–439; Древнейшие роговые орудия из-под Сморгони // Lietuvos archeologila. – Vilnius, 1992. – Т. 9. – С. 116–120; Ancient flint mines in Belarus // Archaeologia Polona. – 1995. – Vol. 33. – S. 262–269; Неаліт Заходняй Беларусі – асаблівасці эвалюцыі // Ад неалітызацыі да пачатку эпохі бронзы. Культурныя змены ў міжрэччы Одры і Дняпра паміж VI і II тыс. да н.э. – Poznań-Mińsk-Brześć, 2000. – С. 31–32; К проблеме хронологии неолита Беларуси // Проблемы хронологии и этно-культурных взаимодействий в неолите Евразии. – СПб., 2004. – С. 49–54; Ранненеолитическая культура восточного Понеманья // Человек, адаптация, культура. – М., 2008. – С. 297–306; Усвятская культура в Кривинском микрорегионе на севере Беларуси. // Взаимодействие и хронология культур мезолита и неолита Восточной Европы. – СПб., 2009. – С. 124–126; Новы тып крэмнездабыўных выпрацовак на Беларускім Панямонні // МАБ. –Мн., 2010. – Вып. 18. – С. 187–196; Культуры раннего и среднего неолита Белорусского Подвинья // Материалы и исследования по археологии России и Беларуси.: сб. ст. – СПб., 2012. – С. 88–109.
Літаратура аб даследчыку:
Зайкоўскі Э. М. Чарняўскі Міхаіл Міхайлавіч // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. / Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. – Мн., 1993. – С. 643; Зайкоўскі Э. М. Апантаны навукай і адраджэннем // ГАЗ. – Мінск, 1999. – № 14. – С. 180–182; Чернявский Михаил Михайлович // Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929–2008 гг.): биобиблиогр. справ. / Корзенко Г. В. [и др.]. – Минск, 2008. – С. 343–344; Лакіза В. Л. Даследчык старажытнасцей Панямоння і Падзвіння (да 70-годдзя з дня нараджэння М. М. Чарняўскага) // МАБ. – Мінск, 2010. – Вып. 18. – С. 20–36; Зайкоўскі Э. М., Лакіза В. Л. Чарняўскі Міхаіл Міхайлавіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. – Т. 2. Л–Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 400.