id=856
Персаналія: Чарняўскі Ігар Мяфодзьевіч
Біяграфічныя звесткі:
н. 12.03.1955, г. Чачэрск Гомельскай вобл. Беларускі археолаг архітэктуры. Скончыў БДУ імя У. І. Леніна (1978).
Навуковая і працоўная дзейнасць:
З 1979 г. працаваў у Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Мін-ва культуры Беларусі. З рэарганізацыяй установы ў Беларускі рэстаўрацыйна-праектны ін-т – начальнік аддзела архіэктурна-археалагічных даследаванняў, начальнік сектара археалогіі. З 1991 г. нам. начальніка Галоўнага ўпраўлення па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры пры СМ Рэспублікі Беларусь. З 2008 г. начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мін-ва культуры Рэспублікі Беларусь.
Тэматыка даследаванняў:
Архітэктурна-археалагічнае вывучэнне гарадоў і замкаў сярэднявечнага перыяду на тэрыторыі Беларусі.
Экспедыцыйная дзейнасць:
Праводзіў раскопкі мураваных пабудоў XII–XVIII стст. грамадзянскага характару ў Гальшанскім, Любчанскім, Нясвіжскім, Крэўскім замках, у гг. Гродна, Магілёве, Віцебску, Пінску, а таксама ў Гайцюнішках, Ружанах, вывучаў надворныя пабудовы Лідскага і Мірскага замкаў.
Дасягненні, узнагароды:
У 1980 г. выявіў і даследаваў рэшткі гродзенскай Прачысценскай царквы. З 1990 г. старшыня пастаяннай камісіі па культуры, ахове і адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны гарсавета.
Асноўныя працы:
Архитектурно-археологические исследования в Гродно и Могилеве // АО 1980 года. – М., 1981. – С. 346–347; Архитектурно-археологические исследования в Гомельской и Гродненской областях // АО 1981 года. – М., 1983. – С. 363–364; Пречистенская церковь XII в. в Гродно // Древнерусское государство и славяне: Матер. симпозиума, посв. 1500-летию Киева. – Мн., 1983. – С. 119–121; Замак у Гальшанах // ПГКБ. – 1983. – № 3; Архітэктурна-археалагічныя даследаванні гістарычнага цэнтра Магілёва // Весці АН Беларусі. Сер. грамад. навук. – 1983. – № 5 (у сааўт.); Архитектурно-археологические исследования Мирского замка и городского поселка Мир Гродненской области // СА. – 1986. – № 4. – С. 216–235 (у сааўт.); Віцебская ратуша // ПГКБ. – 1987. – № 2. – С. 17–20 (у сааўт.); Исследования памятников средневековой архитектуры // АО 1985 года. – М., 1987. – С. 471–472; Роль археологических исследований при разработке проекта регенерации г. Несвижа // Охрана и реставрация комплексных памятников: Тез. докл. межресп. науч. конф. – Рига, 1987 (у сааўт.); Новый памятник гродненской архитектурной школы XII в. // Древнерусское искусство: Художественная культура X – первой половины XIII в. – М., 1988; Грамадзянскае мураванае дойлідства Беларусі ў ХІІ–XV стст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даследаванні. – Мн., 1989.
Літаратура аб даследчыку:
Чарняўская Л. Л. Чарняўскі Ігар Мяфодзьевіч // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. / Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. – Мн., 1993. – С. 642–643; Чарняўскі Ігар Мяфодзьевіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. – Т. 2. Л–Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 400.