id=848
Персаналія: Чалоўскі Сямён Юльянавіч
Біяграфічныя звесткі:
1853, Магілёўшчына – пасля 1915 Беларускі археолаг, краязнавец. Скончыў Маскоўскі ун-т (1888).
Навуковая і працоўная дзейнасць:
Працаваў у г. Клімавічы міравым суддзёй, кіраваў прытулкам сірот, з'яўляўся чыноўнікам па асобых даручэннях магілёўскага губернатара А. С. Дэмбавецкага.
Тэматыка даследаванняў:
У 1890-я гг. праводзіў археалагічныя даследаванні ў Падняпроўі.
Экспедыцыйная дзейнасць:
Разам з М. В. Фурсавым абследаваў археалагічныя помнікі на тэрыторыях Мсціслаўскага, Быхаўскага, Клімавіцкага, Рагачоўскага, Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. У 1892 г. яны праводзілі раскопкі курганоў у басейне р. Днепр (больш за 60 насыпаў). Адкрыў гарадзішча і 20 курганоў каля г. Хоцімска, праводзіў раскопкі каля Успенскай царквы ў г. Крычаве Магілёўскай губ. У 1893 г. абследаваў гарадзішчы каля вв. Тупічын і Валынеж на Магілёўшчыне.
Дасягненні, узнагароды:
Склаў археалагічную карту Магілёўскай губерніі. Удзельнік ІХ Археалагічнага з’езда ў г. Вільні (1893).
Асноўныя працы:
Дневник курганных раскопок, произведенных по поручению г. начальника Могилевской губернии А. С. Дембовецкого в течение лета 1892 г. в уездах Рогачевском, Быховском, Климовичском, Чериковском и Мстиславском. – Могилев, 1892 (у сааўт.); Дневник курганных раскопок произведенных по поручению г. начальника Могилевской губ. А. С. Дембовецкого в течение июня 1893 г. в 3-х уездах Могилевской губернии. – Могилев, 1893; Археологические раскопки 5 и 6 октября 1903 г. (при дер. Василевке Чериковского уезда) // Известия Археологической комиссии. Прибавление к вып. 9. – СПб., 1904. – С. 47–48.
Літаратура аб даследчыку:
Археологические известия и заметки. – 1893. – № 5. – С. 187–200; Обозрение раскопок, находок, приобретений древностей музеями и проч. В России и за границею // Археологические известия и заметки, издаваемые Московским археологическим обществом. – М., 1893. – Т. 1. – № 11. – С. 446–450; Каханоўскі Г. А. Чалоўскі Сымон Юльянавіч // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. / Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. – Мн., 1993. – С. 640; Каханоўскі Г. А. Чалоўскі Сымон Юльянавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік. – Мінск, 1995. – С. 593; Алексеев Л. В. Археология и краеведение Беларуси XVI – 30-е г. ХХ в. – Мн., 1996. – С. 123; Гужалоўскі А. А. Нараджэнне беларускага музея. – Мн., 2001. – С. 86; Каханоўскі Г. А. Чалоўскі Сымон Юльянавіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. – Т. 2. Л–Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 395.