id=765
Персаналія: Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч
Біяграфічныя звесткі:
10.03.1942, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. – 31.10.1992, г. Мінск Беларускі археолаг, гісторык-медыявіст. Канд. гіст. навук (1972). Докт. гіст. навук (1987), прафесар (1989). Канд. дыс.: «Военное зодчество Белоруссии ХІІІ–XVIII вв. (По памятникам северо-западной и юго-западной Белоруссии)». Докт. дыс.: «Организация обороны городов Белоруссии XIV–XVIII вв.». Скончыў БДУ імя У. І. Леніна (1964).
Навуковая і працоўная дзейнасць:
З 1968 г. працаваў у Ін-це гісторыі АН БССР, з 1978 г. – у Гродзенскім ун-це (у 1983–1985 гг. заг. кафедры). З 1989 г. загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі, з красавіка 1992 г. галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі.
Тэматыка даследаванняў:
Вывучаў ваенную гісторыю Беларусі, абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі Х–ХVIII стст.
Экспедыцыйная дзейнасць:
Праводзіў археалагічныя даследаванні гг. Навагрудка, Гродна, Віцебска, Гомеля, Чачэрска, Слаўгарада, Крычава, Мсціслава, Ліды, Крэва, Камянца, Заслаўя, Міра і інш.
Дасягненні, узнагароды:
Пачынальнік новага накірунку ў гістарычных даследаваннях на тэрыторыі еўрапейскай часткі былога СССР – гістарычнай археалогіі. Заснавальнік і кіраўнік гісторыка-культурнага клуба «Паходня» у г. Гродна.
Асноўныя працы:
Аўтар каля 200 публікацый, з іх 10 кніг і раздзелаў у калектыўных манаграфіях. Адзін з аўтараў кніг «Очерки по археологии Белоруссии» (Ч. 2, 1972), «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі» (1985), «Гісторыя беларускага мастацтва» (Т. 1–2, 1987–1988). Замкі Беларусі (XIII–XVII ст.). – Мн., 1977; Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII–XVIII стст. – Мн., 1978; Замки Белоруссии. – Мн., 1987; Беларуская кафля. – Мн., 1989 (у сааўт.); Замкі і людзі. – Мн., 1991; Старажытны Мсціслаў. – Мн., 1992 (у сааўт.); Вялікае мастацтва артылерыі. – Мн., 1992 (у сааўт.); Паходня. – Мн., 1994; Вежы валынскага тыпу і іх распаўсюджванне на Беларусі // Беларускія старажытнасці. – Мн., 1972; Новае пра Сафійскі сабор // ПГКБ. – Мн., 1972. – № 2. – С. 18–23; Сафія Полацкая: партрэты // Спадчына. – 1991. – № 2. – С. 44–48; Археалагічныя помнікі г. Гродна // Археалагічныя помнікі Гродзеншчыны. – Гродна, 1992. – С. 5–22; Да пытання аб каменных умацаваннях Дольняга замка Віцебска // ГАЗ. – 1993. – Ч. 2. – С. 153–161 (у сааўт.); Зброя і рыштунак вершніка з раскопак Крычава // ГАЗ. – 1994. – № 4. – С. 187–200 (у сааўт.); Гарадзішча каля в. Горы Горацкага раёна // З глыбі вякоў: Наш край. – Мн., 1996. – № 1. – С. 187–197 (у сааўт.).
Літаратура аб даследчыку:
Чарняўскі М. М. Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. / Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. – Мн., 1993. – С. 611; Калядзінскі Л. У. Міхась Ткачоў // ГАЗ: Памяці Міхася Ткачова. У 2-х ч. / Ін-т гісторыі НАН Беларусі. – Мн., 1993. – Ч. 1. – С. 5; Чарняўскі М. М. Міхась Ткачоў – гісторык беларускі // Тамсама. – С. 6–11; Ён жа. Памяці Міхася Ткачова // Белар. гіст. часоп. – 1993. – № 1. – С. 81–82 (у сааўт.); Алексеев Л. В., Колединский Л. В., Метельский А. А. Памяти Михаила Александровича Ткачева (1942–1992) // РА. – 1994. – № 3. – С. 250–252; Калядзінскі Л. Вялікае бачыцца здалёк… (да 60-годдзя з дня нараджэння М. А. Ткачова) // Белар. гіст. часоп. – 2002. – № 2–3. – С. 64; Калядзінскі Л., Мяцельскі А., Семянчук А., Семянчук Г. Навуковец. Грамадскі дзеяч. Настаўнік // Castrum, urbis et bellum: зб. навук. прац. – Баранавічы, 2002. – С. 9–11; Ткачев Михаил Александрович // Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929–2008 гг.): биобиблиогр. справ. / Корзенко Г. В. [и др.]. – Минск, 2008. – С. 326; Ткачоў Міхась (Міхаіл) Аляксандравіч // Півавар М. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX – пачатку XXI ст.: біябібліяграфічны даведнік. – Мн., 2010. – С. 275–276; Трусаў А. А. Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. – Т. 2. Л–Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2011. – С. 348–349; Семянчук Г., Мяцельскі А., Калядзінскі Л. Даследчык краіны замкаў (да 70-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Ткачова) // Белар. гіст. часоп. – 2012. – № 3. – С. 41–44.