home page   АИС "Историко-культурное наследие Беларуси"
  Базовый | Расширенный | Профессиональный | Словарь персоналий | Тематический словарь | По видам объектов История запросов  Заказы    Регистрация

Справка

Абідавічы, аграгарадок (Быхаўскі раён)

    Вядомы з 16 ст. У 1600 г. – сяло ў складзе маёнтка Тайманаў Рэчыцкага павета, шляхецкая ўласнасць. З 1742 г. у Быхаўскім графстве. З 1772 г. – у складзе Расійскай імперыі, у Старабыхаўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1897 г. – у Навабыхаўскай воласці Быхаўскага павета. З 1919 г. – у Быхаўскім павеце Гомельскай губерні РСФСР. З 1924 г. – у БССР, цэнтр сельсавета Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі. З 1935 г. вёска ў Доўскім (Журавіцкім) раёне, з 1938 г. у Гомельскай вобласці. З 1956 г. у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. З 27.08.2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Абідавіцкага сельсавета Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

        Гл. таксама
    Обидовичи, агрогородок (Быховский район) (на іншай мове)

        Крыніца інфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 5. Магілёўская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2008.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2007.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.

    http://ate.nca.by БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 16.09.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере